Працяг. Пачатак ТУТ
З-за таго, што лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla) звычайна дабіраюцца да ягад бузіны паміж галінкамі і лісцем знутры куста, а толькі потым або сядаюць на гронках адкрыта, або ўсё ж хаваюцца хаця б часткова за лісцем, прасачыць увесь 'працэс' спажывання імі ягад цяжка. Асабліва ў пачатку 'сезону бузіны', калі успамінаеш розніцу ў паводзінах розных відаў.
Але даволі хутка ўжо ведаеш, што калі лісце недзе з краю куста ледзь заўважна пачынае рухацца не так, як ад ветру навокал, то гэта значыць, што хутка ў гэтым месцы пакажацца або толькі галава, або леска-чарнагалоўка цалкам. Застаецца ерунда - пільна сачыць за як мага большай плошчай кустоў бузіны і калі птушка нарэшце пакажацца, паспець зняць яе з ягадай ці часам без)
Дарэчы, на першай палове здымкаў малады самец гэтага году, таму што чорная 'шапка' яшчэ не замяніла карычневае-рыжае апярэнне цалкам і яго рэшткі заўважныя каля самай дзюбы. А руда-карычневую 'шапку' маюць першы час злёткі абодвух палоў і самкі.
Гродна, 02-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ