Охота на редкого в Беларуси серого гуся снова не будет отменена даже в период его гнездования. По прогнозам ученых из 200-250 гнездящихся в Беларуси пар птиц скоро не останется ни одной. Ведь каждую весну можно стрелять серых гусей практически на гнёздах - внешне самцы гусей не отличаются от самок, а те серые гуси, которые летят над Беларусью, собираются гнездится именно на наших болотах и рыбхозах - восточнее Беларуси этот вид не отмечен.
- 11.03.2010 - 15:58 | Harrier
- 11.03.2010 - 01:35 | Harrier
Марская птушка, якую не бачылі 80 гадоў і пераадкрытая ў мінулым годзе, нарэшце была сфатаграфаваная ў аддаленым кутку Паўднёва-Заходняга Ціхага акіяну.
Загадкавы вануатскі буравеснік (Pterodroma occulta) быў вядомы толькі па 7 музейным скуркам, пакуль у пачатку 2009 году не быў пераадкрыты ў невялікай колькасці на гнездаванні ў гарах Vanua Lava, на астравах Vanuatu. Да гэтага часу птушак гэтага віду ніхто не бачыў жывымі са студзеня 1927 году, калі яны былі закалекцыянаваныя даследчыкам Ролла Бэкам (Rollo Beck). - 11.03.2010 - 00:22 | Harrier
Пазначаная каляровымі кольцамі амялушка (Bombycilla garrulus) вярнулася ў адзін з шатландзкіх садоў амаль праз год пасля таго, як была там злапаная і закальцаваная.
Амялушкі, якія гэтай зімой рэгістраваліся ў многіх краінах Еўропы ў вельмі невялікай колькасці, сталі з’яўляцца ў Вялікабрытаніі толькі ў сярэдзіне лютага. Менавіта тады групка з 21 птушкі была заўважаная ў Абэрдзіне, які лічыцца “амялушкавай сталіцай” Вялікабрытаніі. - 10.03.2010 - 23:38 | Harrier
Дзіўны выпадак, які адбыўся каля дарогі ў графстве Сомерсет (Вялікабрытанія), калі 75 шпакоў раптоўна разбіліся аб зямлю, дагэтуль не можа быць да канца растлумачаны. Адбылося гэта ў мінулую нядзелю, 7 сакавіка, каля ўвахода ў адзін з дамоў у мястэчку Coxley.
- 10.03.2010 - 01:30 | Harrier
Даследаванні сувязі міграцыі птушак з іх адловам сеткамі на Мальце паказалі, што колькасць розных відаў в’юрковых птушак значна павялічылася ў сельскіх раёнах вострава ў 2009 годзе. Г.зн. усяго праз год пасля забароны на іх адлоў! Даследаванні былі зроблены дзякуючы праекту LIFE+ Project on Bird Migration and Trapping, пад час якога, між іншым, аналізаваліся справаздачы орнітолагаў аб рэгулярных уліках птушак, якія яны праводзілі на працягу ўсяго году.
- 08.03.2010 - 22:14 | Белахвост
1 марта 2010 года состоялось торжественное награждение победителя первого этапа конкурса «А Я ВИДЕЛ!». Им оказался Мальчук Евгений 7 «А» класс СШ№6 г. Кобрина. В последний день зимы (28.02.) Он увидел сразу два вида, которые и определили его как победителя. 99-й вид – Камышница и 100-й вид – Луговой конёк. Поздравляем победителя и желаем ему успехов в его наблюдениях и учебе. А конкурс продолжается.
- 06.03.2010 - 00:47 | Harrier
Для надруку на іх выкарыстаны малюнак самца пустальгі, падрыхтаваны спецыяльна для гэтага Арцёмам Халандачам і аформлены надпісамі дызайнерам Дзьмітрыем Гупянцом.
Малюнак пустальгі, надпісы і логатыпы нанесены на саколкі ў выглядзе тонкага гумовага слою, што азначае надзейную трываласць пад час носкі.
- 05.03.2010 - 20:09 | Harrier
Праграма брытанскага ўрада Defra's Darwin Initiative выдзяляе £282 000 на бліжэйшыя тры гады для заснавання праграмы па размнажэнню мадагаскарскага нырка (Aythya innotata). З 2004 году від лічылі зніклым, пакуль праз два гады не былa адзначаная маленькая папуляцыя гэтых качак на адным з горных азёр у цэнтры Мадагаскару.
- 04.03.2010 - 01:32 | Harrier
Чорныя свіргулі прызнаныя самымі хуткімі птушкамі на Зямлі. Справа ў тым, што ёсць і іншыя птушкі, напрыклад, сокалы-падарожнікі, якія могуць лятаць яшчэ хутчэй – нават да 360 км на гадзіну. Аднак рэкордных хуткасцяў апошнія дасягаюць толькі пад час пікірaвання на здабычу. Тады як чорныя свіргулі (Apus apus) разганяюць самі сябе да хуткасці 111.6 км у гадзіну пад час гарызантальнага палёту!
- 03.03.2010 - 23:29 | Harrier
«Ва ўсім свеце робіцца вельмі шмат намаганняў па прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя і страты біяразнастайнасці. Аднак агулам сітуацыя пагаршаецца, — заявіў Антоніо Брук, прадстаўнік ААН у Беларусі - Менавіта таму, ААН заклікае адзначаць «Міжнародны год біяразнастайнасці» і прыкласці ўсе намаганні да паляпшэння сітуацыі».
Генеральная асамблея ААН у снежні 2006 года аб'явіла 2010 год Міжнародным годам біяразнастайнасці. Антоніо Брук на прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 сакавіка зазначыў, што не толькі ўрады краінаў і ААН нясуць адказнасць за абарону навакольнага асяроддзя і біялагічнай разнастайнасці. Усе арганізацыі грамадзянскай супольнасці павінны рабіць унёсак у гэтую справу, у тым ліку трэбна падвышаць адукаванасць грамадзянаў па гэтых пытаннях. - 02.03.2010 - 18:12 | Harrier
Пасля трох гадоў без пацверджанных выпадкаў гібелі самых вялікіх драпежных птушак у Свеце ад атручвання свінцом, у лютым гэтага году ажно тры каліфарнійскіх кондара (Gymnogyps californianus) былі знойдзены мёртвымі. Птушкі, ўключна з самкай і яе птушанём з мінулага году, былі дастаўлены ў Peregrine Fund.
- 01.03.2010 - 11:41 | Harrier
Як і ў мінулым годзе, сёлета мы будзем не толькі назіраць за прылётам нашых птушак, але і ўсе разам запаўняць табліцу прылётаў. Табліца размешчана тут: http://birdwatch.by/node/1303
У табліцы дзякуючы Вашым каментарам пад ёй і/або дадзеным з раздзелу Нашы назіранні будуць адлюстроўвацца тэрміны прылёту розных відаў для розных рэгіёнаў Беларусі. Калі ласка, для гэтага, акрамя назвы віду і даты, пішыце горад-раён (дзе адбылося назіранне) і хаця б ініцыялы назіральніка. - 26.02.2010 - 23:58 | Harrier
Тыя мігрыруючыя птушкі, якія маюць добрыя запасы тлушчу, робяць карацейшыя прыпынкі для адпачынку і харчавання ў параўнанні з больш худымі прадстаўнікамі свайго віду. Апошнія вымушаныя прыпыняцца для ўзнаўлення энергіі на больш працяглы час.
- 26.02.2010 - 17:33 | Harrier
Адзін з жыхароў амерыканскага штату Кентуккі па прозвішчу Джордан атрымаў $5000 штрафу за рэгулярнае атручванне мігрыруючых птушак, асабліва чырвонахвостых канюхоў (Buteo jamaicensis) і кондараў. Джордан быў прызнаны вінаватым у тым, што раскідваў на сваёй зямлі атручаную пестыцыдам фурадан прынаду. каб забіваць драпежнікаў.
- 26.02.2010 - 13:04 | Harrier
Дзякуючы падтрымцы нашых швэдзкіх калег, рэгіянальныя і студэнцкія групы АПБ цяпер могуць рэалізаваць некаторыя са сваіх ідэй. Вызначаныя тры тэрміны прыняцця заявак на міні-пректы, якія будуць накіраваныя на вывучэнне і/або ахову птушак і развіццё і ўзмацненне рэгіянальных структур АПБ:
5 сакавіка,
15 сакавіка
і 1 красавіка 2010 году.
КАМЕНТАРЫ