Птушкі дронга (Dicruridae) ў пустыні Калахары імітуюць крыкі трывогі іншых відаў, каб скрасці ў іх ежу – такое нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы.
Птушкі асабліва любяць падманваць такім чынам сурыкатаў і пералятаюць за імі да таго часу, пакуль гэтыя невялікія звяркі не знойдуць ежу.
- 04.11.2010 - 23:20 | Harrier
- 03.11.2010 - 01:03 | Harrier
Упершыню лебедзяў з ружовымі нагамі апісаў Plot як асобны від Cygnus anseroides яшчэ ў 1686 годзе ў Вялікабрытаніі. Праз паўтара стагоддзі Yarell (1841) з-за таго, што маладыя лебедзі гэтай морфы маюць адразу падобную на дарослых птушак белую афарбоўку пер’я, назваў іх “нязменным лебедзем”, або Cygnus immutabilis.
- 31.10.2010 - 12:07 | Harrier
Дзякуючы чэшскім калегам, я прывёз з гэтай краіны некалькі дзесяткаў рознага ўзроўню і таўшчыні орніталагічных часопісаў. Праглядаючы іх, знайшоў некалькі цікавых артыкулаў, з якімі і хачу пазнаёміць карыстальнікаў нашага сайту.
Першы з іх датычыць маніторынгу шэрых гусей (Anser anser) у Чэхіі і так і называецца:
M.Podhrazsky & P.Musil. (2009) Monitoring of Greylag Goose Anser anser in July 2007 – March 2008. Aythya 2-2009: 63-68 - 31.10.2010 - 02:06 | Kiolk
Гэта гучыць неверагодна, але факт - паўночная олуша (Sula bassana) можа папоўніць спіс птушак Беларусі. 5 кастрычніка мёртвая птушка з маскоўскім кальцом была знойдзена ў вёсцы непадалёку ад горада Смалявічы. Інфармацыю пра кальцо ў Беларускі цэнтар кальцавання птушак (БЦКП) перадаў Віталь Сахвон, якому праз знаёмых патрапіла дадзенае кальцо.
- 30.10.2010 - 00:16 | Harrier
Унікальны праект па забеспячэнню дарослых арлоў-маркутоў (Aquila chrysaetos) спадарожнікавымі перадатчыкамі пачаўся ў Паўночнай Швецыі. Асноўная мэта праекту – папярэдзіць шкоднае для гэтых вялікіх драпежных птушак размяшчэнне “ветраных фермаў”.
- 28.10.2010 - 17:53 | Kiolk
Вы назіралі новы від птушак для Беларусі, а магчыма пабачылі птушку якую апошнія 20 год да вас ніхто не бачыў, ці можа знайшлі гняздо рэдкай птушкі далёка за межамі яе асноўнага арэала, каб вашыя дадзеныя не прапалі і мелі науковае значэнне, такія рэгістрацыі патрэбна накіроўваць на разгляд Беларускай арнітафаўністычнай камісіі (БАФК).
- 28.10.2010 - 02:07 | Harrier
Прафесар Людвік Томялойць (Ludwik Tomiałojć) нарадзіўся ў в.Міхалконі пад Ашмянамі 01.01.1939г. Пасля Другой Сусветнай вайны разам з сям’ёй быў пераселены у Заходнюю Польшчу, дзе вучыўся ў школе ў Dobrym Mieście i Olsztynie (Альштынскае ваяводзтва), потым ва універсітэтах Торуня і Ўроцлава.
- 26.10.2010 - 20:06 | Peregrinus
С недавних пор в Беларуси укоренилась практика для уменьшения шумового эффекта и воздействия выхлопных газов устанавливать вдоль автодорог с интенсивным движением шумоизоляционные щиты. Зачастую они снабжены стеклянными панелями. Однако то, что, казалось бы, привычно в обиходе человека, представляет опасность для птиц, ведь ничего похожего на стекло в природе не существует.
- 24.10.2010 - 22:00 | Peregrinus
ЧП в Азовском море - в районе Бердянской косы погибли более полутора тысяч птиц. В пятницу, 22 октября, в Запорожской области Украины на острове Большой Дзендзик у Бердянской косы в Азовском море было обнаружено 1,5 тыс. погибших диких птиц, в том числе около тысячи бакланов и пятисот серебристых чаек, сообщает МЧС Украины.
Что послужило причиной гибели птиц, устанавливается. Специалисты Бердянского управления ветеринарной медицины отобрали материалы для проведения лабораторного анализа. Происшествие находится на контроле главного управления МЧС в Запорожской области.
- 21.10.2010 - 19:56 | Kiolk
Упершыню наведвальнікі BirdWatch.by могуць пазнаёміцца з ўнікальным відэа, на якім зафіксаваны новы для Беларусі від: паўночная мармытуля (Iduna caligata). Новы від для арнітафаўны Беларусі ў Пухавіцкім раёне напрыканцы траўня адзначыў Віталь Яковіч, супрацоўнік Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.

КАМЕНТАРЫ