Шэрыя гусі хочуць жыць

Дзякуючы чэшскім калегам, я прывёз з гэтай краіны некалькі дзесяткаў рознага ўзроўню і таўшчыні орніталагічных часопісаў. Праглядаючы іх, знайшоў некалькі цікавых артыкулаў, з якімі і хачу пазнаёміць карыстальнікаў нашага сайту.
Першы з іх датычыць маніторынгу шэрых гусей (Anser anser) у Чэхіі і так і называецца:
M.Podhrazsky & P.Musil. (2009) Monitoring of Greylag Goose Anser anser in July 2007 – March 2008. Aythya 2-2009: 63-68


Колькасць гняздуючых шэрых гусей у Чэшскай рэспубліцы апошнія гады павялічваецца і ў 2001-03 гг. ацэньвалася ў 670-800 пар. У паслягнездавы час тут канцэнтруюцца ўжо птушкі колькасцю ў некалькі тысяч асобін.
Дзякуючы серыі назіранняў і ўлікаў на больш чым 80 рыбгасах і 30 іншых вадаёмах і вадатоках аўтарам атрымалася зрабіць наступныя высновы.
На працягу ліпеня 2007 г. было адзначана 6728 шэрых гусей. Аднак гэтая лічба значна ўзрасла ў першай палове жніўня, калі ў Чэхіі было ўлічана ўжо 17414 шэрых гусей. Гэты пік колькасці ў паслягнездавы перыяд можа быць растлумачаны міграцыяй гусей з воз. Neusiedler, якое знаходзіцца на тэрыторыі Аўстрыі і Венгрыі пасля пачатку сезону палявання ў Аўстрыі 1 жніўня. Цікава, што колькасць гусей найбольш значна павялічвалася менавіта на рыбгасах у паўднёвай Багеміі, якія знаходзяцца найбліжэй – на адлегласці ў 200-250 км – ад воз. Neusiedler. Аднак падобна з гусямі з Аўстрыі, пасля пачатку паляўнічага сезону ў Чэхіі з 16 жніўня, колькасць шэрых гусей тут таксама значна зменшылася – у другой палове жніўня найбольш было адзначана каля 9 тысяч асобін, пры чым у пачатку верасня толькі каля 4500 асобін.

Здымак з www.10000birds.com
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Застрэленая шэрая гусь аказалася насамрэч белалобай

Охотники почти истребили в Беларуси серого гуся
Польшча адказвае перад Еўрапейскім Звязам за студзеньскія палявані на гусей

Comments