Загадкавая гісторыя, пра пачатак якой мы распавядалі на нашым сайце амаль год таму: Шэрая гусь з брытанскімі кольцамі застрэлена на Смаргоншчыне, нарэшце атрымала адказы на ўсе пытанні.
Нагадаю, што мясцоваму бёдуотчару Аляксандру Ясевічу адзін з паляўнічых перадаў каляровыя пластыкавыя кольцы з шыі і лапы, а таксама металічнае брытанскае кальцо з застрэленай ім, па яго словах, шэрай гусі.
Дадзеныя былі перасланыя праз Беларускі цэнтр кальцавання птушак брытанскім калегам, аднак яны да сённяшняга дня захоўвалі маўчанне.
У пачатку верасня я прачытаў артыкул пра мечанне шэрых гусей каляровымі нашыйнымі кольцамі ў Шатландыі і напісаў мясцовым даследчыкам пра гэты выпадак. Адказ вельмі здзівіў мяне.
Шатландскі калега пісаў, што яны сапраўды вешаюць пластыкавыя кольцы на шэрых гусей, але яны другога колеру. Сіні колер з белымі літарамі – як у застрэленай гусі – выкарыстоўваюць шведзкія і нарвежскія орнітолагі, і таму ён не разумее, як на гусі са скандынаўскім нашыйнікам магло аказацца брытанскае металічнае кальцо.
Калега даў мне адрас шведзкага даследчыка, які таксама вельмі здзівіўся атрыманай інфармацыі. Ён паведаміў, што яны сапраўды выкарыстоўваюць пластыкавыя кольцы з такой камбінацыяй колераў, але шэры гусь U57 быў пазначаны ў Нарвегіі ў 1990 годзе і забіты тамсама ў 1994-м…
І вось сёння праз Беларускі цэнтар кальцавання прыйшоў адказ з ВТО – Брытанскага орніталагічнага траста:
Застрэленая ў Беларусі 11 кастрычніка 2009 году гусь была насамрэч самкай белалобай (Anser albifrons), якая была пазначана нашыйнікам і кольцамі ў знакамітым Слімбрыджы (Вялікабрытанія) на зімоўцы яшчэ 25 студзеня 2003 году. Праз амаль 7 гадоў, вяртаючыся з гнездавання ў Расіі (?) праз нашу краіну, яна была застрэлена пры пасадцы на ваду на адлегласці амаль 2000 км па прамой ад месца свайго кальцавання.
Цікава, што паляўнічы зблытаў белалобую гусь з шэрай, што можна неяк зразумець у выпадку маладых птушак, але для дарослых?.. Сапраўды, не ведаюць, што страляюць.
На здымку Мікалая Гулінскага - белалобая гусь.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Охотники почти истребили в Беларуси серого гуся
Польшча адказвае перад Еўрапейскім Звязам за студзеньскія палявані на гусей
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ