Да 15 лютага 2010г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў з выявамі дзікіх птушак, частка якіх можа быць аб’яднана ў серыю. Пажадана каля назвы пазначыць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць усе работы. Надрукаваныя на фотапаперы здымкі павінны мець 20х30 см або блізкія да гэтых памеры, на адваротным баку мець аўтарскую назву, імя і прозвішча і паштовы адрас аўтара. Ў конкурсе не змогуць удзельнічаць працы, для стварэння якіх выкарыстаны фотамантаж.
- 04.01.2010 - 16:04 | Harrier
- 03.01.2010 - 21:30 | Harrier
A rare opportunity is on offer to help conserve, manage a remote Welsh island which is home to a wealth of birds and other wildlife, and a major visitor attraction in Wales. The island of Skomer, off Pembrokeshire, is a National Nature Reserve, famous for its seabirds, especially Puffins and Manx Shearwaters. It needs a new warden to handle everything from reserve and visitor management to wildlife monitoring and media work.
- 03.01.2010 - 19:33 | Harrier
Незвычайны падарунак на Новы год ад Каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы ІІ атрымаў Грэхэм Уайн (Graham Wynne), выканаўчы дырэктар Каралеўскага таварыства абароны птушак (Royal Society for the Protection of Birds, RSPB) – за сваё прысвячэнне ахове прыроды ён быў ушанаваны шляхецтвам.
- 02.01.2010 - 00:55 | Harrier
На запланаваны на травень 2010г. еўрапейскі тур хард-рокавага гурта AC/DC з нецярплівасцю чакаюць між іншым і аўстрыйскія фаны. Канцэрт мусіць адбыцца на аэрадроме Wels ля горада Linz. Аднак у гэтым самым часе там гняздуюць вялікія кулёны, для якіх ваколіцы Wels ёсць адным з ключавых месцаў размнажэння ў Аўстрыі. Таму аўстрыйскія прыродаахоўныя арганізацыі ўжо пачалі пратэставаць.
- 31.12.2009 - 00:25 | Kiolk
- 30.12.2009 - 00:11 | Harrier
З’яўленне другога - дапоўненага і папраўленага - выдання знакамітага вызначальніка стала найбольш чаканай падзеяй надыходзячага году. Некаторыя шчасліўцы ўжо атрымалі магчымасць пагартаць новую кнігу, першыя рэцэнзіі на яе з’явіліся на форуме BirdForum.net.
- 29.12.2009 - 12:38 | Harrier
Образовавшийся путем естественного скрещивания гибрид двух видов злаков стал стремительно распространяться по побережью Тихого океана в Северной Америке. Это обусловлено тем, что его почти не поедают канадские казарки, поскольку листья и стебли этого растения оказались гораздо прочнее местного вида, который произрастал там издавна.
- 29.12.2009 - 00:26 | Peregrinus
"Штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах, - піша ў сваім блогу журналіст газеты “Звязда” Глеб Лабадзенка. - Яшчэ колькі дзён таму ім пагражала смяротная небяспека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва змяншалася…
- 29.12.2009 - 00:16 | Peregrinus
Как рассказали в Барановичском ГРОЧС, вечером 14 декабря в службу спасения позвонили жители Северного микрорайона: «Лебеди примерзли ко льду Светиловского озера – уже несколько часов сидят на одном месте и не двигаются... Выезжайте быстрее!»
- 28.12.2009 - 15:26 | Harrier
Нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы, даследуючы амерыканскіх лысак. Аказалася, што гэтыя птушкі не толькі здольныя добра адрозніваць яйкі свайго віду ад іншых, але і адвяргаюць птушанят, якія вылупіліся ў іх гняздзе, але былі падкладзеныя іншымі лыскамі. Біёлагі з унівесітэту Каліфорніі ў Санта-Круз яшчэ ў 2003 годзе адкрылі, што амерыканскія лыскі могуць падлічыць свае яйкі і выкінуць іншыя, падкладзеныя іншымі лыскамі. Новыя адкрыцці, апублікаваныя ў Nature, паказалі, што лыскі могуць адрозніваць сваіх птушанят ад чужых, якія вылупіліся ў іх гняздзе і жорстка іх выганяюць.

КАМЕНТАРЫ