Да 15 лютага 2010г. чакаем ад фотамастакоў з Гарадзеншчыны не больш 10 фотаздымкаў з выявамі дзікіх птушак, частка якіх можа быць аб’яднана ў серыю. Пажадана каля назвы пазначыць прыярытэт значнасці кожнага здымка (ад 1 да 10) – у выпадку, калі арганізатары не змогуць выставіць усе работы. Надрукаваныя на фотапаперы здымкі павінны мець 20х30 см або блізкія да гэтых памеры, на адваротным баку мець аўтарскую назву, імя і прозвішча і паштовы адрас аўтара. Ў конкурсе не змогуць удзельнічаць працы, для стварэння якіх выкарыстаны фотамантаж.
Здымкі дасылайце на паштовы адрас: Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, а/с 197 Гродна 230023. Электронныя арыгіналы могуць самастойна (пасля нескладанай рэгістрацыі на сайце), або з дапамогай мадэратара Яўгена Сліжа (электронная пошта tyteishi@gmail.com ) размешчаны на сайце www.birdwatch.by .
З атрыманых работ будзе ўтворана фотавыстава прыкладна з 50-55 здымкаў. Пад час канферэнцыі нашага адззялення 20.02.2010 кожны з прысутных зможа выбраць 5 найлепшых здымкаў на свой густ (якія атрымаюць адпаведна 5, 4, 3, 2 і 1 бал). Пасля складання і падліку ўсіх балаў на канферэнцыі будуць абвешчаны 3 найлепшыя фотаработы, аўтары якіх атрымаюць каштоўныя прызы.
Па агульнай колькасці балаў будуць абраныя лепшыя 40-45 здымкаў, якія на працягу году будуць удзельнічаць у фотавыставе “Нашы птушкі-2010”. Фотавыставу штогод у розных навучальных установах і бібліятэках па ўсёй Гарадзеншчыне наведваюць тысячы гледачоў.
Жадаем перамогі!
Інфармацыйная падтрымка фотавыставы – сайт www.birdwatch.by
На здымку - фотавыстава ў Вялікай Бераставіцы.
Пра некаторыя мінулагоднія вандроўкі фотавыставы "Нашы птушкі-2009" чытайце тут:
“Нашы птушкі” пераляцелі ў Варону
“Нашы птушкі” перабраліся ў Белавескую пушчу
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ