Вадасховішча каля в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць.
Сёння нам пашчасціла параўнальна доўга і больш аднаго разу назіраць сокала-падарожніка. На жаль, кожны раз гэта было далёка ад нас і зрабіць нават добрыя дакументацыйныя здымкі не атрымалася.
Першы раз яго заўважыў Яўген - сокал падняў у паветра каля 800 кнігавак і каля 150 залацістых севак з астравоў на вадасховішчы. Невысока над вадой адна з севак аддзялілася і яе дагнаў і схапіў сокал. нёс цяжка і таму яго змаглі дагнаць некалькі дзесяткаў чаек - ён бросіў мёртвую сеўку ў ваду і адляцеў.
На працягу наступных 2-3 гадзін мы бачылі яго яшчэ 2 разы - штораз кнігаўкі ўзнімаліся ў паветра і стараліся падняцца хутка і высока.
Падаецца, што гэта была маладая птушка, бо зверху была карычневая, хаця спераду не надта цёмная.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 13.10.2013 - 20:31
Ва ўсходняй Польшчы,
Ва ўсходняй Польшчы, прыкладна 70 км ад Беластоку на захад у гміне Śniadowo адзначана сава-бярозаўка (Surnia ulula)
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61112
Сядзела пры адным з уездаў у горад:
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61107