Не так шмат выдатных асобаў паходзіць з Беларусі, каб не мець магчымасць ушанаваць іх памяць на адпаведным узроўні. Гэта яшчэ раз даказалі беларусы і госці нашай краіны рознага ўзросту і заняткаў, якія сабраліся ў мінулую пятніцу і суботу ў гарадку Шчучын, што на Гарадзеншчыне.
Справа ў тым, што 6 мая адзначаўся круглы юбілей - 250 год з дня нараджэння нашага земляка з цяперашняй Воранаўшчыны, прафесара батанікі і заалогіі Віленскага ўнівесітэту а. Станіслава Баніфацыя Юндзіла. Менавіта гэтай даце і былі прысвечаны адметныя падзеі ў жыцці шчучынцаў і іх гасцей: урачыстая імша з нагоды юбілею гэтага яркага прадстаўніка Ордэну піяраў, якая закончылася адкрыццём і асвяченнем мемарыяльнай дошкі ў гонар навукоўцы ў мясцовым касцёле св. Тэрэзы Авільскай.
Герб Шчучына, які доўгі час належаў Сцыпіёнам дэль Кампа, што і адлюстроўвае герб. Дзетак Сцяпіёнаў навучаў у Шчучыне і апекаваўся імі ў Вільні а. С.Б.Юндзіл.
Так выглядае пакуль не адрэстаўраваная частка Калегіюму Ордэну піяраў у Шчучыне (будынкі ХVIII ст.), дзе выкладаў праф.С.Б.Юндзіл.
А так - ужо адрэстаўраваная, ў якой і цяпер знаходзіцца прадстаўніцтва Ордэну піяраў.
Аднак мой дзень у Шчучыне распачаўся у будынку мясцовай гімназі, якая таксама выглядае каларытна, бо знаходзіцца ў будынку пачатку ХХ ст. былой семінаріі і гімназіі. Справа ў тым, што Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ прадставіла магчымасць гасцям канферэнцыі, а таксама гімназістам атрымаць пазітыўныя ўражанні ад нашай фотавыставы "Нашы птушкі-2011".
І хаця размяшчэнне здымкаў цяжка прызнаць ідэальным, але цікава, што ўдзельнікі канферэнцыі ў якасці лепшага здымка выбралі тую ж фатаграфію сініцы-апалоўніка Дзьмітрыя Якубовіча, якая перамагла і ў Гродна.
З гімназіі мы разам з сотнямі шчучынцаў і гасцей канферэнцыі перамясціліся ў касцёл Св.Тэрэзы, дзе біскуп Антоні Дзем'янка па беларуску не толькі распавёў прыхажанам асноўныя моманты з жыцця а.С.Б.Юндзіла, але і заклікаў не падпарадкоўваць прыроду, а старацца вывучаць і ахоўваць яе. А выкарыстоўваць так, каб гэта было магчыма і нашых патомкам.
Асвячэнне мемарыяльнай дошкі:
http://www.youtube.com/watch?v=MRtQMbgVdtc
Асвечаная мемарыяльная дошка а.С.Б.Юндзілу.
"А хто такі той Юндзіл?":
http://www.youtube.com/watch?v=ZlC-cRDg3VA
Пасля ўрачыстай імшы мы перамясціліся ў гімназію, дзе адбылося адкрыццё рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў "Прырода і адукацыя: праблемы ўстойлівага развіцця", прысвечанай 250-годдзю С.Б. Юндзіла (1761-1847), арганізаванай Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Й.Рау, аддзелам адукацыі Шчучынскага райвыканкама і ДУА "Гімназія г. Шчучына".
Дырэктар гімназіі Наталья Лебедзь адкрывае канферэнцыю.
У першы дзень канферэнцыі быў паказаны фільм пра жыццё і дзейнасць С.Б.Юндзіла, створаны супрацоўнікамі гімназіі і вучнямі. А госці канферэнцыі - навукоўцы з Любліна, Мінску і Гродна распавялі пра розныя аспекты таго часу і сённяшняга дня, звязаныя з асобай Юндзіла, Ордэнам піяраў, вывучэннем птушак і магчымым складам раслін у першых батанічных садах на тэрыторыі нашай краіны, адзін з якіх заклаў і праф. Юндзіл у Шчучыне.
dr Mariusz Ausz (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej) з Любліна прадставіў даклад пра вялікіх піяраў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
Андрэй Кіштымаў з Мінска распавёў пра Юндзіла і Румянцава.
Самым яркім і запамінальным стаў даклад-прэзентацыя праф. А.Т. Федарука з Беларускага педуніверсітэту імя М.Танка. Ён параўнаў дасягненні Антонія Тызенгаўза і С.Б.Юндзіла, ўсю веліч іх жыцця і паказаў узаемасувязі паміж гэтымі асобамі. Яго выступы – заўсёды эмацыйныя, глыбокія і пераконваючыя: http://www.youtube.com/watch?v=aTojrz-hM20
Выступае праф. Анатолій Тарасавіч Федарук.
Наталья Луніна з ЦБС НАН Беларусі прапанавала магчымы спіс раслін у батанічным садзе Юндзіла, які той заклаў у Шчучыне.
Біскуп Антоні Дзям'янка ўважліва слухае выступоўцаў.
На наступны дзень навучэнцы з розных адукацыйных устаноў Гарадзеншчыны і Міншчыны прадстаўлялі вынікі сваіх навукова-даследчых прац. Усе з іх атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а лепшыя – адмысловыя прызы, падрыхтаваныя гімназіяй і Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ.
На верхнім здымку – праф. А.Т. Федарук размаўляе з біскупам А.Дзям’янка пад час перапынку ў канферэнцыі.
Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
фота і відэа аўтара
На гэтую тэму:
МАНАХ, ЯКІ ВУЧЫЎ ЛЮБІЦЬ І ВЕДАЦЬ ПРЫРОДУ. ДА 250-ЦІ ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА БАНІФАЦЫЯ ЮНДЗІЛА (1761 – 1847)
Канферэнцыя аб устойлівым развіцці ў гонар 250-ці гадовага юбілею праф. С.Б.Юндзіла
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
a v (госць) - 11.05.2011 - 13:18
выбачайце, не зразумеў хто
Harrier - 11.05.2011 - 14:15
In reply to выбачайце, не зразумеў хто by a v (госць)
Наколькі я зразумеў,
Наколькі я зразумеў, арганізавала кіраўніцтва гімназіі і Ордэн піяраў, іншыя арганізацыі мелі меншы ўдзел: Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й.Рау, аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама і мы, г.зн. Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ трошкі дапамаглі: прызамі= зборнікамі з канферэнцыі, прысвечанай 300 годдзю першых падручнікаў па заалогіі для Беларусі, якія праф. Юндзілл выдаў упершыню ў 1807 годзе, фотавыставай "Нашы птушкі-2011" і я прадставіў прэзентацыю "Сучасныя метады даследавання птушак", а таксама журыў у секцыі "біялогія" пад час дзіцячай канферэнцыі.
pva - 11.05.2011 - 19:59
Просмотрел все фотографии -
Просмотрел все фотографии - очень интересные и содержательные. Все говорит о том, что конференция была важная, представительная и многочисленная. Спасибо. Желаю успехов в дальнейшем.
Harrier - 12.05.2011 - 15:48
In reply to выбачайце, не зразумеў хто by a v (госць)
Вось спасылка на навіну пра
Вось спасылка на навіну пра гэту падзею на партале Касцёла:
http://catholic.by/2/home/news/belarus/grodno/108862-shchuchyn.html