=На зыходзе жніўня=

Но вось і атрымалася пакінуць клопаты жыцця і зноў кінуць позірк на птушак. Восень ужо, напэўна як вогненная птушка ляціць і да нас. Разам з ёй і птушкі. Але ў праўнанні з летам, яны, здаецца, ляцяць з больш сумным настроем. Больш спакойна і марна. Нават на чалавека рэягіруюць па-свойму.

655

А можа гэтакі настрой, а за ім і вывады ад нашага закінутага клопатамі жыцця…

На полі ўсё як заусёды – жнівень. Кароўкі, амаль даспелая кукуруза, дарэчы ў гэтым годзе яна неяк зусім хутка парасла – дзікам на зло, клевер на палях праз тыдзень будзе гатовы, дзесці ўжо і пасаджана на наступны год. Так менавіта гэтыя палі, дзе зямля ужа аддала сёлетні ураджай, яны і цікавяць птушак.

655

Першымі атрымаліся кнігаўкі, яны як слепленыя з теста фігуркі зусім аморфныя. У тым годзе пад час восеньскіх улікаў бачыў сярод іх і залацістых севак. Так і зараз яны ў адной кампаніі, побач.

Пільна назіраўшы за сеўкамі заўважыў пяць птушак, напэўна драпежных.

655

Яны сядзяць на сушніне, якая на беразе невялічкай сажалкі пакінула аб сабе ўспамін у выглядзе даволі фактурнага сухога дрэўца. Было далёка, таму жаданне апынуцца недзе побач было такім моцным, што ў мяне гэта атрымалася. На шляху, цікавыя матылі ўсюды побач дарогі, якая ідзе праз поле з клеверам.

655

Нейкія яны ўсёж спакойныя, ды яшчэ маладыя можа… Так, моладзь чорнага каршуна. Ды яшчэ ў такой колькасці…

655

Цікава. Атрымалася апынуцца зусім побач – каля 50 метраў. Тут, зразумела, ўтварыўшы некалькі кружкоў вакол зажалкі яны пачалі аддаляцца ад мяне. Было цікава разглядзець гэтую прысаду на конт знаходжання побач пер’я гэтых птушак, але іх не было. Зірнуўшы на карту, знаходжу сабе побач сапраўднай, цяпер ўжа рарытэтнай рачулкі Вуць. Нее, яна не такая паралельная як многія астатнія. Уразілі абодва высокіх берага каля трох метраў. Узровень вады канешне вельмі маленькі, ну можа санціметраў 40 не больш, а у некаторых месцах і таго меньш. 

Кіюхі, ці кіюшкі – так называла бабуля пачынкі кукурузы. З таго часу ні водны кастрычніцкі тыдзень не абыходзіцца без кіюшак на стале – традыцыя. Я накіраваўся ў бок кукурузнага поля. Лісце ды сцеблі яшчэ бодра-зялёнага колеру. Павінна быць араматнай ды салодкай. Потым так і атрымалася… ;-)

Абыходзячы поле бокам ў пошуках праезду далей заўважаю ў небе зграю птушак.

655

О! Гэта тыя самыя каршуны, якіх я назіраў раней. Але яны не толькі сваёй групкай. Разам з імі пяць крумкачоў і яшчэ пятнаццаць каршуноў! Арганізаваныя мігранты. Палёты іх вельмі ўразілі. Цікава назіраць як яны друг за другам малююць у паветры фігуры каршунага пілатажу.

655

Далей накіроўваюся на тое месца, дзе ў тым годзе назіраў за шулёнкамі. Спадзяванняў на тое, што яны там будуць было канешне не выльмі багата, але чаму не паспрабаваць.  Шлях ідзе уздоўж ужо ўспаханага поля, як заўсёды галава не галава а юла. Вось шпакі… Ці не? Ну добра. Гэта ж залацістыя сеўкі. А колькі іх тут.

655

Потым па фота налічыў 210. Ну столькі ніколі не бачыў. Гэтыя зусім прытомленыя былі. Хочаш падыходзь, а не хочаш – не падыходзь. Вельмі цярплівыя і адначасова арганізаваныя як і ўсе кулічкі.

655

Узлятаюць усе разам з гоманам танюсенькім такім, з шумам паветра ад крылаў, а потым разам як жывы шар у паветры кружаць галаву назіраючаму.

655

 

655

 

655

 

655

Яшчэ тыя сінхраністы. Шукаў я канешне ўжо дома на фота што небудзь іньшае сярод іх ды знайшоў. Але пака з сумневам.

655

Што за хвост такі у гэтых дзьвух птушак з права. А на гэтым фота, напэўна адна з гэтых птушак таксама.

655

Не гледзячы на тое, што шулёнкаў не было – таксама вандроўка па паўднёвым ўсходзе гомельшчыны ў гэты дзень была цікавай.

655

Як заўсёды па абратная дарозе да дому манатонна коцяцца колы машыны, а ў розуме коцяцца думкі пра кола жыццёвае. Так ўсё кругом круціцца, круціцца… Чалавецтва ўжо раскруціла гэтае кола на амаль недазволеныя скорасці. Ужо жыццё не паспявае за гэтым колам-калясом. А як жа ў птушак… Напэўна таксама змяняюцца скорасці жыцця…

На конт шэрагу чорных каршуноў дадаю эшчэ 17 фота :-) Будзем разглядаць разам:

:-)

Калі лічыў было 15, канешне здымкаў атрымалася больш, некалькі птушак можа паўтарацца. Якасці няма, таму што адбывалася ўсё высока ў небе...

 

Каментары

Фоткі выдатныя і напісана цікава.

Наконт каршуноў - нейкія яны занадта "чырвоныя" для чорных на другім здымку, ды і галава "шызая", яўна вылучаецца на фоне цела - як павінна быць у чырвоных каршуноў.

На фотцы, дзе ляцяць 2 птушкі - правы вельмі сьветлы і руды. Ды і на той, дзе каршуны маленькія самы верхні вылучаецца вялікай сьветлай плямай на першаступенных махавых - як у чырвонага каршуна павінна быць. Па хвастам там нічога не скажаш - ліняюць, гады...

сярод залацістых севак сустракаюцца баталёны - на фотцы, дзе яны сядзяць , баталён другі зьлева. Яны ж 2 птушкі зправа ў палёце.

210 севак гэта не так і многа. Гады 3 таму назіралі ў Брэсцкім раёне пад 3 тысячы, а на пад Гродна мінулай восеньню каля 500 птушак.

А вось столькі каршуноў адной групай не бачыў нават у Швэцыі.

Было б файна паглядзець іншыя фоткі каршуноў - падобна, што там былі і чырвоныя.

все коршуны черные, сомнительных не вижу, да и на восток от ареала далеко. Очень чувственно написано, как раз формат Назиранняу, фото и подпись. Я пробовал так вставлять - не получалось. Как это сделать, поделитесь? А фотки без подписей вставлять неинтересно. Пейзажи обычные, но красиво снятые. Мы в Казахстане видели десятки коршунов вместе, а коллеги видели сотни и даже несколько тысяч на миграции вместе.

 У ваконцы "Тэкст" ёсць менюшка "Форматирование" далей па ёй зправа жоўценькая з гарамі ды сонцам іконка. Ціснем на яе далей "Закачать" потым выбіраем файл павінен быць не шырэй за 655 пікселаў, чакаем калі яна падгрузіцца, потым ціснем "Послать на сервер" потым зацвярджаем. Усё проста. Каліласка :-)

Лічу, што для галерэі сапрауды так, фото без назвы можа быць ен цікавым. Калі здымкі падпісаць - яны будуць успрымацца кожны па асобнаму, рознаму. Але назіранне, як я лічу, павінна успрымацца як нешта цэлае і паслядоўна элюстраванае. Калі здымкі падпісаць - яны будуць успрымацца кожны па асобнаму, рознаму. 

 

У Індыі і я бачыў сотні каршуноў на кв км адначасова ў паветры, але ў Беларусі толькі на гэтых здымках:)

Паляшук, а фоткі каршуноў іншыя ёсьць - каб сапраўды ўпэўніцца, што ўсе чорныя?

Выбачайце, выдаліў свой папярэдні камэнтар і нечый пасьля яго - напішыце яшчэ раз, калі ласка.

Цяпер і мне добра бачна, што каршуны чорныя - яркіх белых вялікіх плямаў на першаступеннных махавых няма. Троху падобны на чырвонага нумар 16, але і ў яго плямы шэрага колеру.

Дзякуй, Паляшук! тут больш не пра якасьць здымкаў, а каб разгледзець птушак можна было. Гэтыя здымкі як мага больш для гэтага пасуюць.

№ 13 нам виден со стороны. Окрас - типично черного коршуна - очень темный для красного. Хвост - похож на хвост крассного, но такое складывание хвоста я уже видел.