“Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі” ўпершыню пройдуць у Баранавічах 1 і 2 кастрычніка. Ініцыятарам правядзення экалагічнай акцыі ў нашым горадзе сталі баранавіцкія сябры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Як распавяла “IP” педагог дадатковай адукацыі Эколага-біялагічнага цэнтра г. Баранавічы, сябра АПБ Юля Траццяк, падобныя акцыі ладзяцца ў дзясятках еўрапейскіх краін двойчы на год – увесну і ўвосень, у час найбольш актыўных міграцый птушак. Ужо шмат гадоў Еўрапейскія дні назіранняў за птушкамі праходзяць і ў розных беларускіх гарадах. Сёлета ўпершыню гэта мерапрыемства адбудзецца і ў Баранавічах.
У суботу, 1 кастрычніка, пляцоўка для назірання за птушкамі будзе арганізавана з 9:00 да 12:00 на беразе Свяцілаўскага возера, каля Выспы кахання. Гараджане змогуць сузіраць, карміць і вучыцца адрозніваць розныя віды птаства, у чым ім будуць дапамагаць птушказнаўцы.
У праграме таксама: птушыная віктарына з прызамі, конкурс “Пазнай птушку па голасе” і конкурс дзіцячых малюнкаў каляровай крэйдай на тратуары “Мы супраць палявання на птушак”, майстар-клас па вырабе штучных гняздоўяў для птушак.
Апроч традыцыйных назіранняў, арганізатары імпрэзы ў Баранавічах абяцаюць таксама ў гэты дзень фаер-шоў ад гурта “Infinity Fire” і папусканне мыльных бурбалак.
У нядзелю, 2 кастрычніка, кожны ахвотны можа самастойна працягнуць назіранні, выехаўшы, напрыклад, за горад да аднаго з вадаёмаў, дзе ў гэты час можна сузіраць вялікую колькасць відаў птаства.
Кожны ахвотны можа таксама не пазней за 16.00 2 кастрычніка паведаміць вынікі сваіх назіранняў у сакратарыят АПБ ў Мінску па тэлефонах +375 17 263 06 13, +375 17 263 01 30, МТС +375 29 223 06 13, velcom +375 29 101 68 87 альбо даслаць іх E-mail: info@ptushki.org
і прыняць такім чынам удзел у разыгрыванні палявога бінокля і іншых прызоў ад АПБ.
Каб выйграць прыз, запэўніваюць арганізатары, зусім неабавязкова вызначыць усе віды ўбачаных птушак. Галоўнае – удзел і зацікаўленасць!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 28.09.2011 - 19:43
Фаер-шоу ды іншае - гэта
Фаер-шоу ды іншае - гэта цікава! Было б выдатна пасьля здымкі паглядзець са Сьвята птушак у Баранавічах.
AV - 28.09.2011 - 21:11
дарэмна размясцілі валавоку
biot1 (госць) - 28.09.2011 - 22:01
In reply to дарэмна размясцілі валавоку by AV
А мне крапивник очень
jazep - 28.09.2011 - 23:30
In reply to дарэмна размясцілі валавоку by AV
Чем же плох крапивник?
Чем же плох крапивник? Желание определить птицу до вида есть только у бердуотчера. Простому человеку нужно только удивится красоте и оригинальности птицы. В этом и суть наблюдений за птицами. Определение их до вида -- вторично.
К слову -- 75% белорусов не смогут определить и крякву. Им будет все равно, кряква это или чирок. Ни то ни другое они ежедневно не видят.
Harrier - 28.09.2011 - 23:50
In reply to Чем же плох крапивник? by jazep
Як на мой погляд, то
Як на мой погляд, то крапіўнік - нават на гэтым здымку - зусім не яркая і не арыгінальная птушка. Звычайна мы раздаем такія вось каляндарыкі сярод удзельнікаў, але ці выкарыстоўваюць яны іх і як для мяне застаецца загадкай. У мінулыя гады прыйшлося доўга тлумачыць, што іх здымкі з'явяцца на іншым сайце, чым быў пазначаны на каляндарыку. Таму ці дапамога гэта, ці перашкода яшчэ трэба думаць.
Т.зв. "просты чалавек" нікуды сам глядзець на птушак не пайдзе. Калі гэта адбываецца пад час іншых справаў - шпацыраў па парку (заапарку, батсаду і г.д.), то дзякуючы нам многія сапраўды ўражваюцца крыжанкам ці шпакам, убачанным праз трубу. Асабліва прыемна, калі гэта дзеткі.
Заклікаць удзельнічаць, каб выйграць палявы бінокль не зусім разумна і чэсна. Лепш бы разыгралі яго сярод валанцёраў-студэнтаў ці старшакласьнікаў, якія дапамагаюць у такія дні і часта самі не маюць уласнага біноклю.
jazep - 29.09.2011 - 00:20
In reply to Як на мой погляд, то by Harrier
Когда кто-то что-то делает
Когда кто-то что-то делает то всегда есть доброжелатели которые знают как надо делать лучше :-) Так сказать "Да кто же так красит!". Как то такое создалось впечатление после прочтения комментария.
Harrier - 29.09.2011 - 00:28
In reply to Когда кто-то что-то делает by jazep
jazep, не зразумеў Вашай
jazep, не зразумеў Вашай рэакцыі на мой каментар (калі Вы, канешне, не аўтар здымка:).
Праблема не ў добразычліўцах, якія ведаюць як лепш. А ў тым, што мы часта робім нешта не задумваючыся над мэтай гэтай працы ці мэтавай групай і яе патрэбнасьцямі. Пра гэта я і напісаў. Вось выйшаў каляндарык - і добра. А каму і навошта ён спатрэбіцца і ці спатрэбіцца ўвогуле? Можа нешта іншае трэба было выпусціць ды з іншым тэкстам ці нават зусім без яго?
Парайце - як добразычліўца добразычліўцу:)
TRETB9LK - 29.09.2011 - 22:12
Сябры, не варта спрачацца!
Сябры, не варта спрачацца! Проста прыязджайце ў Баранавічы! Запрашаю ўсіх ахвотных! Як бачыце, праграма абяцае быць даволі насычанай! Дзякуй за падтрымку і за вашыя заўвагі. Наступным разам будзем больш абачлівымі)))
З павагай, Юля Траццяк
Harrier - 29.09.2011 - 23:57
In reply to Сябры, не варта спрачацца! by TRETB9LK
Юля, заўвагі былі зусім не да
Юля, заўвагі былі зусім не да вас і не да баранавіцкай суполкі. Перачытайце каментары. Проста Ваша абвестка з'явілася тут першай і ўсе каментары пра АГУЛЬНЫЯ падыходы і арганізацыю Дзён назіраньня-2011 засталіся тут.