Новае генетычнае даследаванне пацвердзіла, што паўночна-афрыканская зялёная жаўна – жаўна Левайланта (Levaillant’s Woodpecker) – гэта асобны від птушак. Гэта наблізіла магчымае наданне відавога статусу і іберыйскаму падвіду зялёнай жаўны.
Два мітахандрыяльных і пяць ядзерных генаў былі выкарыстаныя для таго, каб вызначыць час іх асобнага развіцця. Аказалася, што паўночна-афрыканская форма P vaillanti аддзялілася ад еўрапейска-іберыйскай лініі зялёнай жаўны (Picus viridis) прыкладна ад 1.6 да 2.2 мільёнаў год таму, а іберыйская P. v.sharpei ад еўрапейскай P. v. viridis прыкладна ад 0.7 да 1.2 мільёна гадоў таму. Ўсе тры формы пашырыліся да сённяшніх арэалаў з ачаговых пасляледавіковых рэфугіyмаў, дзе развіваліся самастойна.
Знойдзены час асобнага развіцця дастатковы для дасягнення паўнавартаснага відавога статусу для ўсіх трох форм, але ці значыць гэта што ў Заходняй Палеарктыцы існуюць тры віды зялёнай жаўны? Жаўна Левайланта паводле даследаванага генатыпу паказала адсутнасць абмену генаў пасля сваёй ледавіковай ізаляцыі з продкавай формай і яе наступствамі з Еўропы, а таксама мае выразныя марфалагічныя адрозненні. Многія спецыялісты уважалі яе за асобны від і да гэтага даследавання.
Іберыйская жаўна таксама мае выразныя адрозненні ў апярэнні, збольшага пераходныя паміж паўночна-афрыканскай і еўрапейскай формамі зялёнай жаўны. Адпаведна з канцэпцыяй надання відавога статусу на аснове працяглай асобнай філагеніі таксама заслугоўвае відавога статусу.
Тым не менш аўтары артыкула пішуць, што асобіны з паўднёвай Францыі маюць гены ад іберыйскіх і еўрапейскіх птушак і прадстаўляюць вузкую зону гібрыдызацыі гэтых формаў. Аднак даследчыкі лічаць, што хаця падобныя зоны гібрыдызацыі сустракаюцца ў некаторых іншых пар еўрапейскіх відаў птушак, яны застаюцца кансерватыўнымі ў гэтым выпадку і прапануюць лічыць іберыйскіх зялёных жоўнаў падвідам зялёнай жаўны. Неўзабаве аўтары плануюць вярнуцца да гэтага пытання. А пакуль рэкамендуюць уключыць іншыя падвіды: іранскі innominatus і расійскі karelini ў генетыныя даследаванні.
Крыніца:
Pons, J-M, Olioso, G, Cruaud and Fuch, J. 2011. Phylogeography of the Eurasian green woodpecker (Picus viridis). Journal of Biogeography 38: 311-325.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Вялікая белая чапля ўсё яшчэ адзіны від?
БИОХОРОЛОГИЧЕСКАЯ СТРУКТУРА ВИДА: ПОДХОДЫ К ИССЛЕДОВАНИЮ (НА МАТЕРИАЛЕ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ)
Новы від птушак апісаны ў ... Еўропе!
Новы від птушак апісаны ў Балівіі
Новы від птушак з Гавайскіх астравоў
Новы від птушак апісаны на Мадагаскары
Cакатранскі канюх – новы від птушак
Самы рэдкі альбатрос на Зямлі аказаўся асобным відам
Генетыка дапамагае адкрыць невядомую папуляцыю
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 21.11.2011 - 23:46
А мне сразу эти иберийские
А мне сразу эти иберийские зеленые дятлы странными показались! Совсем себя не по "зелено дятловски" ведут!
Harrier - 22.11.2011 - 01:04
In reply to А мне сразу эти иберийские by biot
А наколькі яны звычайныя ў
А наколькі яны звычайныя ў Партугаліі?
biot - 22.11.2011 - 03:30
In reply to А наколькі яны звычайныя ў by Harrier
Иберийский зеленый дятел -
Иберийский зеленый дятел - обычный вид в окресностях Фару. В других местах я его не встречал.
Чаще его можно видеть на стыке соснового леса и финиковых или банановых плантаций.
Довольно шумный. Поэтому чаще его сперва слышишь, чем видишь. А вот к себе не подпускает совсем. Я рассматривал только издалека. От нашего отличается отсутствием черной маски.
Harrier, а ты не видел в Марокко Levaillant's Green Woodpacker?
Harrier - 22.11.2011 - 13:18
In reply to Иберийский зеленый дятел - by biot
У Марока мы сапраўдны лес
У Марока мы сапраўдны лес бачылі 1-2 гадзіны, калі заязжалі на плато праз горы. На жаль, зялёную жаўну ці іншых дзятлаў не бачылі...