Ветраныя турбіны маюць кепскі для прыроды колер?

Новае даследаванне паказала, што колер, ў які пафарбаваныя ветраныя электрастанцыі, можа вызначаць колькі турбіна прыцягвае да сябе насякомых, што можа растлумачыць: чаму такія электрастанцыі часам забіваюць птушак і кажаноў. 

На правядзенне арыгінальных даследаванняў брытанскіх навукоўцаў натхнілі дадзеныя, атрыманыя ў Паўночнай Еўропе. Там было паказана, што каля 90% смяротных выпадкаў кажаноў на ветраных турбінах адбываліся паміж канцом ліпеня і пачаткам кастрычніка, ў цёплыя і бязветраныя ночы. Менавіта ў такую пагоду насякомыя павінны быць найбольш актыўнымі ў паветры. Падобныя дадзеныя атрымалі і для Паўночнай Амерыкі.

"Гэта дала нам магчымасць вылучыць гіпотэзу, што насякомых нешта прыцягвае да гэтых турбін, а яны прыцягваюць насякомаедныя віды – птушак і кажаноў, якія харчуюцца паблізу” – растлумачыла Хлоэ Лонг (Chloe Long), аспірантка з універсітэту Loughborough (Вялікабрытанія).

Разам з калегамі з універсітэту яна даследавала, што менавіта цягне насякомых да ветракоў і вынікі апублiкаваныя ў часопiсе European Journal of Wildlife Research. У прыватнасці, яны мералi, як розны колер турбiн уздзейнiчае на колькасць насякомых вакол iх. 

Большасць ветракоў пафарбаваная ў белы або светла шэры. Аказалася, што i ўдзень, i ўначы насякомых найбольш прыцягвае менавiта белы, шэры i жоўты, начныя дзённыя матылi i жукi.

Найменш прыцягальным аказаўся пурпуровы колер.

Гэта не значыць, што трэба фарбаваць турбiны ў яго, але значыць, што колер турбiн мае вялiкi уплыў на магчымую смяротнасць птушак на iх.

Таксама аказалася, што ўльтрафiялетавыя i iнфрачырвоныя кампаненты фарбаў, якiя чалавек не заўважае, маюць падобны эфект – чым iх больш, тым лепш яны прыцягваюць жамяру. 

Калi б выйсце заключалася б у перафарбоцы, гэта было б проста i эканамiчна. Аднак ншыя фактары таксама граюць вялікую ролю: цеплыня, якую прадукуе генератар, таксама прыцягвае да іх насякомых, а, значыць, птушак і кажаноў.

Кажаны ў дадатак не могуць паспяхова карыстацца эхалакацыяй вакол турбін.

Паводле

www.news.bbc.co.uk (тэкст здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments