Наколькі блізкія сабе малыя фламінга з Афрыкі і Індыі?

Міжнародная каманда навукоўцаў з Еўропы і Індыі нядаўна атрымала цікaвыя дадзеныя дзякуючы генетычным даследаванням малых фламінга (Phoenicopterus minor) з розных кантынентаў. Ачольваў каманду д-р Дэвід Харпер (David Harper), з факультэту біялогіі ўніверсітэту Лейцэстэра (Вялікабрытанія).

Азіяцкая папуляцыя малых фламінга – другая па велічыні ў Свеце і сканцэнтраваная ў штаце Гуджарат, Індыя. Афрыканскія малыя фламінга распаўсюджаны больш шырока і насяляюць Усходнюю, Паўднёвую і Заходнюю Афрыку. Самая вялікая папуляцыя віду сканцэнтараваная паміж Эфіопіяй і Танзаніяй на содавых азёрах Усходняй Афрыкі.


Д-р Харпер працаваў разам з індыйскімі калегамі: B M Parasharya і генетыкам D.N. Rank’ам з Аграрнага ўніверсітэту Anand (AAU) у Гуджараце. Вынікі гэтай працы былі параўнаныя з ранейшымі дадзенымі, атрыманымі для афрыканскіх малых фламінга камандай д-ра Харпэра з Вялікабрытаніі і італьянскіх навукоўцаў з універсітэту Insubria у Varese. Атрымалася, што хаця папуляцыі з Афрыкі і Азіі даволі адасобленыя адна ад адной, некаторая частка фламінга ў невялікай колькасці ў кожным пакаленні пераадольваюць тысячы кіламетраў і абменьваюцца генамі паміж Батсванай  і Набібіяй і паміж Кеніяй і Танзаніяй.
 

Д-р Харпер на прыканцы студзеня выступаў на другой Глабальнай канферэнцыі бёдуотчараў (2nd Global Bird Watchers Conference) у Ганджынагары, якая была арганізаваная міністэрствам турызму штата Гуджарат у супрацоўніцтве з Federation of Indian Chambers of Commerce and Industry (FICCI) – дзе прадставіў цікавыя дадзеныя па біялогіі і выбару месцапражыванняў малымі фламінга. Работа, якую ён працягнуў пасля канферэнцыі, ўпершыню даказала міжкантынентальныя перамяшчэнні фламінга.


Дэвід Харпер сказаў: "Малыя фламінга – вельмі здзіўляючыя птушкі па многіх аспектах іх жыццядзейнасці. Ні адна іншая хрыбетная жывёла на Зямлі не існуе больш за кошт фільтрацыі бактэрый, якія ёсць іх адзіным кормам гэтых птушак. Яны маюць 4 адасобленыя папуляцыі, якія знаходзяцца на адлегласці тысяч км адна ад адной і пакуль не былі зарэгістраваныя перамяшчэнні птушак паміж імі. Яны гняздуюць у найбольш непрыстасаваных для жыцця месцах на планеце, дзе не могуць жыць нават драпежнікі. Менавіта яны паслужылі правобразам птушкі Фенікс з усходніх казак, якія паўстаюць с пеплу. Бо да 1960 г. ніхто не ведаў, дзе яны гняздуюць – яны нечакана з’яўляліся ніадкуль як чароўныя “вогненныя” птушкі.”


Работа была фундаваная Darwin Initiative і Брытанскім Саветам, а таксама аддазелам штата Гуджарат па турызму ў рамках 2nd Global Birdwatchers Conference.


Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Д-р Харпер распавядае пра малых фламінга на Другой глабальнай канферэнцыі бёдуотчараў ў Гуджараце, здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
 

Comments