Ястреб-перепелятник - Accipiter nisus L.,1758 - Шуляк-карагольчык - Sparrowhawk
Ужо амаль тыдзень гойсаюць маладыя верабейчыкі - як жа абыйсціся без строгага настаўніка па Выжыванню? Атрымалася трошкі падыйсці да гэтага шуляка, але бліжэй не здолеў - птушка за сняданкам цалкам не страціла пільнасць і пераляцела разам з ахвярай у іншае месца. Цікава, што 3-4 каўкі, седзячы побач, некаторы час глядзелі шуляку у рот, але ніяк яго не турбавалі.
20.05.2012, Любань
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 20.05.2012 - 22:40
Мікалай, віншую з вяртаньнем
Мікалай, віншую з вяртаньнем да фотаанімалістыкі!
Спадзяюся, што цяпер падобных цудоўных здымкаў будзе больш.
Каб не галінка на пярэднім плане, можна было б і 11 паставіць...
biot - 20.05.2012 - 23:19
In reply to Мікалай, віншую з вяртаньнем by Harrier
Значыць, калі рэч ідзе пра
Значыць, калі рэч ідзе пра драпежных птушак, то нават 11 паставіў бы, а наконт чайкі, якая здабыла голуба, цяжка нават разважаць. Але дзе розніца? І тыя і іншыя здабываюць сабе жывых істотаў для таго, каб жыць. Толькі чайкі робяць гэта не заўседы. Але і там і тут прыродныя з'явы.
Harrier - 20.05.2012 - 23:27
In reply to Значыць, калі рэч ідзе пра by biot
Тут, напэўна, як з каханьнем
Тут, напэўна, як з каханьнем двух асоб - можна сфатаграфаваць і атрымаецца эротыка= можна падлеткам паказваць, а можна і так, што толькі паўналетнім... Ды і тое, не ўсім.
Гэты здымак паказвае жыцьцё лагодна, без лішняга натуралізму. твой - брутальна і натуралістычна. Ды і назва адпаведная (сам жа даваў).
А 11 я б паставіў, бо сумаваў па здымках Мікалая. Да таго ж здымак вельмі добры - незалежна ад гэтага.
Alexander Erdmann - 21.05.2012 - 08:17
Прыгожая птушка. Добры,
Прыгожая птушка. Добры, якасны здымак. (10)
Harrier - 21.05.2012 - 10:18
In reply to Прыгожая птушка. Добры, by Alexander Erdmann
Паглядзіце супер-здымак
Паглядзіце супер-здымак чырвонагаловага каралька ў польскай частцы Белпушчы:
http://www.birdwatching.pl/galeria/najlepiej-oceniane/7-dni/zdjecie/40031
Валерий Юрко - 21.05.2012 - 21:56
In reply to Паглядзіце супер-здымак by Harrier
Нажаль, але тольки 9. Истина,
Нажаль, але тольки 9. Истина, як кажуць, даражэй. Тут якраз справа у галинцы якая, на мой погляд, псуе кадр. Прабачце Микалай, я думаю Вы разумееце мяне. А на конт ахвяры, усе правильна, у прыродзе зауседы нехта кагосци есць, але ж тут няма крыви и прыстойны, кали можна так сказаць, "твар" у ястраба.
Apus - 21.05.2012 - 22:27
In reply to Нажаль, але тольки 9. Истина, by Валерий Юрко
Чаму нажаль, Валерый? У
Чаму нажаль, Валерый? У кожнага павінны быць свае крытэры для адзнак. Мне да іх няма асаблівай справы, любы бал я ўспрымаю лёгка і памяркоўна))) У мяне яшчэ больш строга напэўна - па мне так гэта балаў 6, для не сябе накінуў бы яшчэ два - 8 максімальна. Таму што якасці мала - вялікі кроп, гэта толькі 10% кадру...
Згодзен, што гэты кадр больш прыстойны, чым чайка Дзяніса. Але праз некалькі секунд гэты шуляк пацягне кішкі і тады яны зраўняюцца )))
Валерий Юрко - 22.05.2012 - 21:21
In reply to Чаму нажаль, Валерый? У by Apus
Каб не галинка, якая
Каб не галинка, якая перакрэсливае здымак я паставиу бы 10 не гледзячы на иншыя недахопы. Я и мой сябар Андрэй, их зауважыли. Аб гэтым мы размауляли з им па тэлефоне, ужо пасля выстаулення балау. ...
Наконт ахвяр. Справа ж у тым, што мы бачым на фотаздымку, а не у тым, што будзе пасля.
Apus - 22.05.2012 - 23:50
In reply to Каб не галинка, якая by Валерий Юрко
Наконт ахвяр. Справа ж у тым,
Так. Я пра тое, што здавалася б адзін сюжэт - сняданак шуляка - але суседнія кадры ў серыі могуць істотна адрознівацца па ўспрыманню...