Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лёгкая здабыча

20.05.2012 - 21:25 | Apus

Ястреб-перепелятник - Accipiter nisus L.,1758 - Шуляк-карагольчык - Sparrowhawk

 Ужо амаль тыдзень гойсаюць маладыя верабейчыкі - як жа абыйсціся без строгага настаўніка па Выжыванню? Атрымалася трошкі падыйсці да гэтага шуляка, але бліжэй не здолеў - птушка за сняданкам цалкам не страціла пільнасць і пераляцела разам з ахвярай у іншае месца. Цікава, што 3-4 каўкі, седзячы побач, некаторы час глядзелі шуляку у рот, але ніяк яго не турбавалі. 

20.05.2012, Любань

 

Каментары

Мікалай, віншую з вяртаньнем да фотаанімалістыкі!
Спадзяюся, што цяпер падобных цудоўных здымкаў будзе больш.
Каб не галінка на пярэднім плане, можна было б і 11 паставіць...

Значыць, калі рэч ідзе пра драпежных птушак, то нават 11 паставіў бы, а наконт чайкі, якая здабыла голуба, цяжка нават разважаць. Але дзе розніца? І тыя і іншыя здабываюць сабе жывых істотаў для таго, каб жыць. Толькі чайкі робяць гэта не заўседы. Але і там і тут прыродныя з'явы.

Тут, напэўна, як з каханьнем двух асоб - можна сфатаграфаваць і атрымаецца эротыка= можна падлеткам паказваць, а можна і так, што толькі паўналетнім... Ды і тое, не ўсім.
Гэты здымак паказвае жыцьцё лагодна, без лішняга натуралізму. твой - брутальна і натуралістычна. Ды і назва адпаведная (сам жа даваў).
А 11 я б паставіў, бо сумаваў па здымках Мікалая. Да таго ж здымак вельмі добры - незалежна ад гэтага.

Паглядзіце супер-здымак чырвонагаловага каралька ў польскай частцы Белпушчы:

http://www.birdwatching.pl/galeria/najlepiej-oceniane/7-dni/zdjecie/40031

Нажаль, але тольки 9. Истина, як кажуць, даражэй. Тут якраз справа у галинцы якая, на мой погляд, псуе кадр. Прабачце Микалай, я думаю Вы разумееце мяне. А на конт ахвяры, усе правильна, у прыродзе зауседы нехта кагосци есць, але ж тут няма крыви и прыстойны, кали можна так сказаць, "твар" у ястраба.

 Чаму нажаль, Валерый?  У кожнага павінны быць свае крытэры для адзнак. Мне да іх няма асаблівай справы, любы бал я ўспрымаю лёгка і памяркоўна))) У мяне яшчэ больш строга напэўна - па мне так гэта балаў 6, для не сябе накінуў бы яшчэ два - 8 максімальна. Таму што якасці мала - вялікі кроп, гэта толькі 10% кадру...
 

Згодзен, што гэты кадр больш прыстойны, чым чайка Дзяніса. Але праз некалькі секунд гэты шуляк пацягне кішкі і тады яны зраўняюцца )))

Каб не галинка, якая перакрэсливае здымак я паставиу бы 10 не гледзячы на иншыя недахопы. Я и мой сябар Андрэй, их зауважыли. Аб гэтым мы размауляли з им па тэлефоне, ужо пасля выстаулення балау. ...

Наконт ахвяр. Справа ж у тым, што мы бачым на фотаздымку, а не у тым, што будзе пасля.

 

Наконт ахвяр. Справа ж у тым, што мы бачым на фотаздымку, а не у тым, што будзе пасля.

Так. Я пра тое, што здавалася б адзін сюжэт - сняданак шуляка - але суседнія кадры ў серыі могуць істотна адрознівацца па ўспрыманню...