Вяртанне крычкі-доўгажыхаркі

Рачная крычка (Sterna hirundo) з сажалак Cliffe, якія належыць Каралеўскаму таварыству абароны птушак RSPB, з часу кальцавання праляцела адлегласць прыкладна да месяца і пражыла час паміж сям’ю алімпійскімі гульнямі.

У той час, калі многія чакалі на адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Сеуле ў ліпені 1987 году, настаўнік навукі і матэматыкі Роджэр Кіддзі (Roger Kiddie) са сваім сябрам Кліфам Шаррам (Cliff Sharr), добра вядомым мясцовым бёдуотчарам і кальцавальнікам птушак наведалі калонію крычак на кліфе Пулз, дзе закальцавалі некалькі дзесяткаў птушанят не гледзячы на атакі дарослых птушак.


Цяпер, калі Лондан чакае наведвальнікаў з усяго свету на Алімпійскія гульні 2012 году, у рэзерваце RSPB на сажалках Cliffe гатовы прывітаць адну з тых крычак – сапраўдную атлетку-марафонку.


Рачныя крычкі гняздуюць тут на штучных астравах на сажалках, якія ўтварыліся тут пасля здабычы пяску мясцовым цементным заводам пасля яе заканчэння ў 1970 годзе. Гэтыя птушкі зімуюць ля ўзбярэжжаў Заходняй Афрыкі і большасць свайго жыцця па-за сезонам гнездавання праводзяць на моры. Таму шанцы злапаць акальцованую птушанём крычку яшчэ раз мінімальны. Цяпер вядома, што многія крычкі вяртаюцца гнездаваць на тую ж калонію, ў якой з’явіліся на свет, і адлегласць такога штогадовага падарожжа для кожнай крычкі з калоніі на сажалках Cliffe атрымліваецца каля 10 тысяч міль.


Сярэдняя працягласць жыцця рачных крычак каля 12 год, за гэты час яны пралятаюць больш за сотню тысяч міль над марскімі хвалямі дзякуючы між іншым падвойнай ліньцы махавых штогод.


У снежні 2011 г. рыбак з Гвінеі Бісаў на заходнім узбярэжжы Афрыкі знайшоў на палубе свайго карабля крычку з пашкоджанай нагой. Ён змог падлячыць яе і выпусціў зноў у акіян у добрай кандыцыі. На здаровай назе птушка мела кальцо, пра якое рыбак паведаміў толькі цяпер у Брытанскі арніталагічны (BTO). Пасля праверкі атрыманых дадзеных атрымалася, што гэтая птушка – адна з тых рачных крычак, якія былі акальцаваныя на сажалках Cliffe 25 год таму!


Калі скласці штогадовыя адлегласці, якія была вымушана за чвэрць стагоддзя пераадолець гэтая крычка, каб зімаваць у Заходняй Афрыцы і вяртацца на гнездаванне ў Вялікабрытанію, атрымаецца адлегласць ад нашай планеты да месяца.


Роджэр Кіддзі даўно на пенсіі, але працягвае кальцаваць птушак для BTO. Даведаўшыся пра сваю крычку, ён заўважыў: “Гэта адна з самых яркіх падзей за 40 гадоў майго кальцавання птушак, гэта сапраўды надзвычайна”.


Паводле www.birdwatch.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Валерыя Юрко

Comments

biot1 (госць) - 09.07.2012 - 12:39

In reply to by Harrier

Кальцаваць я пачаў у 2006м, тады мне было 18 гадоў. Тым не меньш, некалькі тысячаў птушак ужо закальцаваў. А знаходзілі маіх толькі канюха, шэрую чаплю ды лебедзяў.

Настаўніку-кальцавальніку прыйшлося чакаць 25 год на такі вынік. Так што ў цябе ўсё наперадзе. Спадзяюся, і ў мяне...