Гісторыі гарадзенскіх сакалоў: шчаслівыя і не вельмі

Сёлета колькасьць сокала-пустальгі ў Горадні і навокал рэзка павялічылася.
Агульныя высновы рабіць яшчэ рана, але тое, што іх стала больш і гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца - ўжо зразумела.
Два галоўных месцы, дзе цяпер жывуць=гняздуюць сокалы - Дзевятоўка і вул.Паўднёвая.
Пры чым абодва мікрараёны разрастаюцца шматпавярховікамі, таму (калі нічога не зменіцца), то менавіта тут іх будзе ўсё больш.
Стала яшчэ лепш зразумелай і асноўная праблема (яна лепш падкрэслілася ў большай колькасьці выпадкаў) - недахоп гнездавых нішаў адпаведных памераў.

На верхнім здымку самка з гнездавой нішы на доме Белыя Росы 1А, тут сам дом, а ніжэй - птушанё, амаль гатовае да вылeту.


У мінулым годзе малых было толькі два, адно сядзела ў невялічкай вентыляцыйнай нішы, другое вывалілася на тэхнічны паверх ці паддашша. Мы паставілі ім гнездавую скрыню ўнутры паверху, сёлета малых у ёй было... СЕМ!

Усе яны пасьпяхова выляцелі. Мы вярнуліся да іх і сабралі ў скрыні каля 0,5 кг выплюек. Усё ж 7 дзюбаў трэба пракарміць - таму і выплюек было шмат.

Пясок у скрыні ад выкарыстаньня збіўся ў адзіны слой, таму мы паверх яго насыпалі дробнага жвіру. Няхай выводзяць птушанят яшчэ зручней.

У адной з вентыляцыйных адтулін вывяліся пакуль яшчэ страшненькія шызыя галубы. Для іх месца было больш, чым дастаткова.

А на даху нас чакалі несабраныя за апошнія мінімум тры гады рэшткі ежы сакалоў і выплюйкі.

Гэтага дабра было шмат, але найбольш у некаторых месцах было рэштак ад жукоў - сотні надкрыльляў, крылаў, кавалкаў цела і ног:

Атрымліваецца, што жукі - прысмак дарослых птушак ці нават толькі самкі, якая звычайна знаходзіцца недалёка ад гнязда. Да таго ж жукі - лёгкая здабыча, але маленькая. І насіць іх на гняздо за некалькі кіламетраў самцу было б недаравальным марнатраўствам энергіі. А птушанятам патрэбныя косткі, бялок палёвак, птушак і яшчурак для росту і пабудовы сваіх костак ды пёраў. Таму рэштак жукоў і няма ў выплюйках у гняздзе.

А вось пакуль яшчэ жывы прысмак - чэрвеньскі нехрушч Amphimallon solstitiale:

Яго здымак зроблены на даху іншага дому, дзе сакалоў (не гледзячы на сведчаньне жыхара шматпавярховіку) не аказалася.

Яшчэ нашым вачам адкрылася панарама навакольля, якім яго могуць бачыць птушкі з такой вышыні:

Пры праверцы даху на іншым будынку, дзе да гнязда ў шахце ліфту мы не мелі шанцаў дабрацца, атрымалася ўбачыць і маладых, і дарослых птушак, якія пакрычалі на нас, але даволі хутка адляцелі займацца больш карыснымі справамі - птушаняты ўжо ляталі самастойна, хаця часам і дазвалялі падыйсьці да сябе на параўнальна блізкую адлегласьць:

Адзін з 5 птушанят сядзеў сярод галубоў:

А яшчэ адзін, пасьля завісаньня на сцяне дому, прызямліўся ў вентыляцыйную адтуліну, дзе і сядзеў, як дома:

На гэтым даху рэштак ежы ды выплюек было нашмат менш (зьбіралі ў 2011). Аднак і тут - як і раней, і ў іншых месцах - ляжалі страўнікі з кішэчнікамі або без ды сківіцы палёвак (асноўнай здабычы).


Выглядае на тое, што як і ў поплаўных лунёў, птушкі стараюцца не есьць гэтыя зусім не спажыўныя часткі здабычы.

Так могуць бачыць наш горад птушкі:

 

 

А гэта рэшткі асноўнай здабычы - палёвак і яшчурак - на даху іншага дому с пустальгой на вуліцы Паўднёвай:

Тут птушкі выкарыстоўваюць магчымасьці новых будынкаў напоўніцу: вентыляцыйныя адтуліны тут з выдатнымі магчымасьцямі адпачываць на іх пад дахам - без дажджу і сонца. Ды і разрываць здабычу тут зручна:

Гэта што тычыцца зручнасьцяў. А вось і нязручнасьці - людзі закрываюць адтуліны, каб на паддашша не трапілі галубы. І сакалам прыходзіцца выбіраць нават вельмі маленькія пляцоўкі для таго, каб гнездаваць:

У гэтай нішы (прыкладна 20-25 см на 20-25 см) сядзелі 4 (!)  ужо амаль гатовыя да вылету маладыя сокалы! Як іх высядзела самка, а потым выкарміла - цяжка ўявіць.

Вось так гэтая сям'я ў сваім гняздзе выглядала з боку вуліцы:

А цяпер трошкі пра высновы і магчымасьці дапамогі:
на наш погляд, у тых будынках, дзе птушкі ўжо гняздуюць ці нават у суседніх адпаведнай вышыні трэба прыстаўляць да вентыляцыйных адтулін гнездавыя скрыні. Ў 2010 так была пашыраная адна гнездавая ніша (у 2011 і сёлета не занятая птушкамі па невядомай прычыне), у 2011 яшчэ адна. Сёлета гэтак былі пашыраныя яшчэ дзьве з іх. Яны не псуюць выгляду сценаў і іх лягчэй ставіць знутры, чым вешаць на сцены.

Каментары

Згодзен с Дзімай! Сам спрабаваў "дагаварыцца" з брэсцкай ўладай, каб домікі павесіць на шматпавярховіках. І справа зацягнулася... Паперкі... Паперкі... Ізноў нейкія паперкі... То трэба напісаць таму дарэктару, то іншаму, то трэцяму-дзесятаму. Так нічым перагаворы і не скончыліся. Такія ж домікі, што прапануе Дзіма, можна вешаць на асобных будынках, куды можна трапіць проста дамовіўшыся з вахтай альбо жыхарамі.

Просто так устанавливать ящики на каждое слуховое окно всё-таки нельзя. Судя по фото, ящик  закрывает отверстие на большую часть - а отверстие там не зря было оставлено. На чердаке такого типа (холодный) необходимо проветривание. Иначе скапливается конденсат с вытекающими неприятностями.

По-хорошему, если ящик ставится на вентиляционное отверстие, в ящике должно быть своё отверстие, по площади равное исходному в стене, а лучше раза в полтора больше и чтоб не меняло направление воздушного потока. Чтобы птицы не пользовались "чёрным ходом", отверстие может быть затянуто сеткой.
 

Просто если жильцы пожалуются на плесень/запах, ящики исчезнут очень быстро. Их и так-то по сути каждый работник ЖЭСа, наверное, посчитает своим долгом снять при обнаружении. На них вообще стоит доступно написать о календарных ограничениях в разрушении птичьих гнёзд и грозящей ответственности, а также дыть свой телефон для экстренной связи.

Ну нарэшце крытычныя каментары!
Тлумачу па чарзе.
Не думаю, што 1 ці нават 2 гнездавыя скрыні, якія перакрыюць 1 ці 2 адтуліны з 30-50 у доме змогуць нешта (моцна) змяніць у вентыляцыі паддашша.
Скрыні плануецца ставіць толькі па 1-2 у доме, дзе пустальгі маюць праблемы ці на суседніх дамах.
Большасьць новых шматпавярховікаў, дзе праблема з велічынёй адтулін=гнездавых ніш адзначана, гэта дамы кааператыўныя.
Паўсюль у нас ёсьць добры кантакт з асобай, якая адказвае за ключы і пранікнавеньне на тэхнічны паверх= паддашша. Ўсе яны вельмі добразычліва адносяцца да сакалоў і нашай дзейнасьці, ніхто не выступаў супраць размяшчэньня ў сябе скрыняў менавіта ўнутры паддашша (пра зьнешнія на сьценах мы і не пыталі).
Усе выхады на паддашшы ў такіх дамах закрытыя і ключы не так лёгка атрымаць, таму небясьпека для птушак у такіх скрынях з боку людзей мінімальная - калі не роўная нулю.
У іншых дамах, дзе ключы трэба было браць у ЖЭСах, некаторыя з іх нам не спатрэбіліся, бо дзьверы не былі зачыненыя. Аднак па ўласнаму досьведу ведаем, што знайсьці гнездавую нішу сакалоў (яны там знаходзяцца 2 месяцы) не так лёгка нават ведаючы пра яе. Не думаю, што некага з жыхароў гэта справа зацікавіць, нават калі мы там паставім скрыню.
Аднак нават у такіх дамах мы зьбіраемся рабіць гэта толькі з дазволу ЖЭСу.

Адначасова са скрынямі як праграма максімум мы плануем выдаць буклеты пра пустальгу ў горадзе і развесіць стылёвыя таблічкі тыпу: "У гэтым доме акрамя добрых людзей жывуць сокалы-пустальгі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Птушкі ахоўваюцца дзяржавай. Пра любыя праблемы з птушкамі ці іншыя пытанні чакаем званкоў на нумар...." Пастарfемся знайсьці спонсараў на выраб скрыняў і 'адукацыю' жыхароў.


А цяпер трошкі пра параўнаньне знешніх і ўнутраных скрыняў. Знешнія скрыні трэба вельмі добра замацоўваць каб нічога з іх не звалілася ўніз, для іх размяшчэння трэба вельмі шмат узгадненьняў, пра іх поспех вышэй напісаў Дзяніс. Для ўнутраных патрэбны дазвол толькі аднаго чалавека, які адказвае за ключы ад паддашша. Гэта звычайна справа аднаго тэлефанаваньня. Унутраня не прыцягваюць да сябе ўвагу, а птушкі іх займаюць і пасьпяхова выкарыстоўваюць, як было праверана за гэтыя два гады. Таму альтэрнатывы ім не бачу.

Не подумайте только, что я против. Дело-то хорошее)

Я из текста решила, что есть план поставить ящик на каждое отверстие в интересующих домах. Раз только 1-2 ящика, думаю, на тепловлажностном режиме это действительно никак не отразится.

В общим и целом, Вы меня успокоили. Просто беспокоила именно бесправность ящика, который со стороны постороннего человека выглядит непонятной конструкцией неизвестного происхождения и без документов, которая к тому же закрывает что-то важное.

Ваша программа-максимум чудесна, желаю удачи.

Спасибо за разъяснения.

Галіна, я і не думаў, што Вы супраць!

Вельмі правільныя былі пытаньні, якія вынікалі з тэзіснасьці майго тэксту. Ўвогуле ж чым лепш мы абмяркуем нашы планы з большай колькасцю людзей якім яны неабыякавыя, тым лепш павінна атрымацца задуманае.

Яшчэ раз дзякуй за крытычныя заўвагі і добрыя пажаданьні.