Камчацкая чайка ўсё яшчэ ў нас = Slaty-backed Gull Diary 30.12.2012-04.01.2013 + VIDEO

Адсвяткаваўшы разам з намі Новы год, камчацкая чайка (Larus schistisagus) пакуль яшчэ застаецца на Нёмане. Яна стала галоўным падарункам сыходзячага году для тых некалькі бёдуотчараў з Беларусі, хто яе ўжо ўбачыў і можа стаць выдатнай сустрэчай для ўсіх, хто прыедзе да нас паглядзець на яе.

The Slaty-backed Gull was observed several time by several birders from Hrodna and Miensk since the first observation at 26-12-2012 in the center of Hrodna city (W Belarus) was made. The Gull flying over the river up and down to few km, but the easiest way to see it  - check the river banks in center of the city. Today, 04-01-2013, it was resting about 30 m far from the old bridge on the rest of the ice. 

Just before desapearing over the bridge I observed the second gull nearby almost the same size as Slaty-backed gull, but it should be Hering or close to it species.

Камчацкая чайка адпачывае ў 30 м ад старога маста ў цэнтры Горадні. 04-01-2013.

Агульны выгляд месца адпачынку камчацкай чайкі 04-01-2013. General view of the old bridge and the resting place of the Gull, marked by arrow.

 

Перад самым Новым годам на нашу чайку прыехалі паглядзець адмысловыя госці з Мінску. Надвор'е было сонечным і цёплым і 30 снежня, і 31-га. Чайка таксама не дала сябе доўга ўгаворваць.

Аляксандр Вінчэўскі знайшоў яе недалёка ад старога маста ўніз па плыні на краю вялікай прыбярэжнай крыгі:

The Gull resting in the morning of 30-12-2012 near the old bridge in the center of Hrodna city.

 

http://youtu.be/yRwHzSYJxZA  

Напэўна, перад гэтым чайка добра пад'ела, бо два разы на працягу некалькіх хвілін назіраньняў піла ваду.

Most probably just before we came, the Gull had good breakfast, because during few minutes of observation it drank the water from the river twice:

http://youtu.be/tV3IqdSLap8 

 Пасля блізкага назірання і фотасесіі чайкі, якая праз непрацяглы час паляцела ўніз па плыні, мы сабралі каманду і паехалі на ачышчальныя сажалкі ВА ГроднаАзот ля в.Беражаны, дзе, між іншым, назіралі надзвычай рэдкага ў нас нырка-сьвірка - спачатку сярод лебедзяў-шыпуноў, а потым і асобна:

http://youtu.be/8li_k0_CfyI 

Шчаслівыя пасля сустрэчы і выдатнай фота- і відэа сесіі ля Беражан на адваротным шляху дадому вырашылі зазірнуць у вусце р.Ласасянка. І не пашкадавалі!

Спачатку сустрэлі там нашу старую знаёмую - камчацкую чайку, якая праляцела да паварота Нёмана і адпачывала там некалькі хвілін, а потым назад у бок гораду:

The Slaty-backed Gull just over the edge of the city Hrodna nearby the inflow of river Lasasianka into Nioman. 30-12-2012.

 

 

Чайка адляцела, але Яўген Сліж заўважыў не менш цікавую птушку недалёка ад нас - самца нырка-маранкі! Ён плаваў недалёка ад баржаў пад намі. Гэта быў новы для мяне від!

Шчасьлівыя, мы вярталіся да машыны, дзе і зрабілі агульны здымак:

Happy Birdrwatchers of different generations from Hrodna after extremly successfull birding in Hrodna and nearby at 30-12-2012.

На наступны дзень, 31-12, камчацкая чайка і ўсе пералічаныя вышэй рэдкасці не мелі шанцаў адпачнуць ад нашай увагі, бо зранку да нас прыехаў дэсант мінскіх бёдуотчараў!

Чайку знайшлі даволі хутка - яна спачатку сядзела, а потым плавала ў амаль залатога колеру вадзе Нёмана ў цэнтральнага пляжа:

Slaty-backed Gull swiming near the bank of the Central beach in the center of Hrodna city, 31-12-2012.

Праз непрацяглы час мы ўбачылі на сажалках "Азота" спачатку маранку, потым пару нырка-плёсаўкі, а на заканчэнне выправы - самку нырка-свірка.

The team of most active birdwatchers from Miensk successfully came to see Slaty-backed gull and other rarieties to Hrodna at 31-12-2012!

Мэта была цалкам дасягнутая. Можна было вяртацца дадому сустракаць Новы год.

Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by    

Фота і відэа аўтара              Text, photos and video by Dzmitry Vincheuski 

На гэтую тэму:  

Club200: Камчацкая чайка (Larus schistisagus) зімуе на Нёмане= Larus schistisagus observed in Hrodna! + VIDEO

  НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАККАМЧАЦКАЯ ЧАЙКА (LARUS SCHISTISAGUS) – АДЗНАЧАНЫ Ў ГРОДНА

 

Comments

Паважаныя сябры, шчаслівыя назіральнікі невядомай дагэтуль у нас чайкі, зрабіце, калі ласка, мне навагодні і калядны падарунак! Дашліце абставіны назіранняў чайкі на БАФК!