Хутка верасень, а значыць і чарговы IV чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі. Адной з асаблівасцяў гэтага чэмпіяната можа стаць арыгінальная эмблема birdrace гэтага года, якая будзе рэалізавана на саколках і налепках. Каб эмблема атрымалася інфарматыўнай і якаснай, мы вырашылі, што варта папрацаваць над ёй усім разам.
Форма працы: адзін з наведвальнікаў нашага сайта, а менавіта Дзьмітрый Гупянец, згадзіўся дапамагчы, і распрацаваў два варыянта эмблемы па агульнай канцэпцыі, што на ёй павінна быць птушка года – шэрая гусь, а таксама надпіс пра чэмпіянат. Гэта першапачатковы варыян, але ён далёка не канчатковы, калі ў вас іншае бачанне ці іншая канцэпцыя эмблемы, выкажыце сваю думку дакладна сфармуляваўшы яе, а Дзьмітрый пастараецца ажыцявіць яе.
Каб справа ішла канструктыўна, прапануецца некалькі парад:
- Абмяркаванне эмблемы варта падзяліць на 3 этапа: 1. Выпрацоўка агульнай канцэпцыі 2. Выпрацоўка агульных увасабленняў канцэпцыі 3. Абмяркаванне дробязяў.
- Варта выказваць не толькі сваі ідэі, а такасама ацэньваць прапанаваныя варыянты, каб можна было рабіць нейкія высновы.
- Меркаванне большасці мае адно з вырашальных значэнняў, калі кансэнсуса не назіраецца, вызначацца з эмблемай будзе Дзьмітрый.
Праца над эмблемай будзе адбывацца да 23 жніўня, пасля чаго будзе выбраны канчатковы варыянт.
Усе абмяркаванне адбываецца ў каментарах да гэтай навіны, асабліва цікаўныя могуць звярнуцца да Дзьмітрыя праз эл.пошту gupenets@yandex.ru
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 17.08.2009 - 11:08
Жэнь слухай, чаму навіна
АV (госць) - 17.08.2009 - 11:30
гут идея. Цвета тоже
Harrier - 17.08.2009 - 15:57
In reply to гут идея. Цвета тоже by АV (госць)
Згодны з AV: шрыфты і сам
Згодны з AV: шрыфты і сам надпіс глядзіцца заграмоздка. Левы варыянт не падыходзіць зусім - гусь не пазнавальны і арыгінальнага ў ім нічога няма.
Правы цікавейшы - гусь (або клін!) на фоне Беларусі глядзіцца арыгінальна. Але сапраўды, не трэба баяцца, што крыло або нешта іншае будзе выступаць за мапу.
VI зьверху завялікае і давіць на ўсё. Хаця яно зусім не патрэбнае. Замест яго можа быць Birdrace-Belarus-2009. Тады і зьнізу дата не патрэбная! Акрамя гэтага, трэба дадаць невялікія эмблемы АПБ, БЛІ партнер і СОФ, можна адрасы сайтаў: птушкі.орг і бёдуотч.бай
Так што яшчэ працаваць і працаваць...
Natura_list - 17.08.2009 - 23:26
Согласен, цифра VI
Согласен, цифра VI отвлекает внимание от общей концепции так сказать...
Нет изображения наблюдателей или применяемой оптики. Не за одним же серым гусем гоняться! Вообще оранжевую табличку сверху можно было бы сделать в виде бинокля о=о с надписью типа Birdrace 09 Belarus.
На фото птица в оправе контура Беларуси выглядит гораздо эффектнее... но издалека огромные крылья смотрятся, как смазанное пятно, можно было бы и уменьшить картинку, попробовть в полете.
В общем, как уже было сказано, еще работать и работать :-))
Успехов в этом нелегком деле! )))
beldima - 18.08.2009 - 18:45
Па гэта спасылцы трошкі
Па гэта спасылцы трошкі дапрацаваныя варыянты http://www.ljplus.ru/img4/g/u/gupenets/Pticy.jpg
Наконт надпісу зверху ў выглядзе біноклю о=о то ен глядзіцца не прыгожа.
АV (госць) - 18.08.2009 - 20:45
першы з гэтых 5 мне найбольш
beldima - 18.08.2009 - 20:56
In reply to першы з гэтых 5 мне найбольш by АV (госць)
Што значыць лагатыпы не
Што значыць лагатыпы не пасуюць ніяк?
АV (госць) - 18.08.2009 - 21:10
In reply to Што значыць лагатыпы не by beldima
Харыер прапанаваў дадаць
beldima - 18.08.2009 - 21:21
In reply to Харыер прапанаваў дадаць by АV (госць)
Дабавіў http://www.ljplus.ru
Дабавіў http://www.ljplus.ru/img4/g/u/gupenets/Logo.jpg
АV (госць) - 18.08.2009 - 21:33
In reply to Дабавіў http://www.ljplus.ru by beldima
трэба SOF яшчэ, можна замест
beldima - 18.08.2009 - 21:36
In reply to трэба SOF яшчэ, можна замест by АV (госць)
Такой эмблемы ў мяне няма.
Такой эмблемы ў мяне няма. Дасылай на мэйл.
Oh-Voegel - 18.08.2009 - 21:43
In reply to трэба SOF яшчэ, можна замест by АV (госць)
СОФ если спонсор, то по
СОФ если спонсор, то по любому надо. клуб200 без эмблемы не смотриться, его и надо заменить.
лично мне из 5 предложенных вариантов определённо больше нравится второй.
в слове "арнiталогii" очень правильно, что изменили с точками над буквой "И", т.к. последние две не понятно выглядели.
Harrier - 18.08.2009 - 23:01
In reply to СОФ если спонсор, то по by Oh-Voegel
Вельмі аператыўна ўсё
Вельмі аператыўна ўсё мяняецца, дзякуй!
Згодны, што першы варыянт (да якога дадаліся Логатыпы) пакуль што найлепшы. Але маю 2 заўвагі:
з-за таго, што гусь у вадзе, яго ніз выглядае неадпаведна абрэзаным. Можа паспрабаваць усё ж гусей у палёце (гл. фотку Гулінскага ў Навінах пра паляваньне ў Польшчы).
Другое.
Назва Бёдрэйс ў аранжавыім авале зьверху завялікая, візуальна давіць на ўсё і ніяк сэнсава не прыявзана да іншага.
Таму можа памяняць месцамі яе і Беларусь-2009 - здаецца, што будзе лепш. Толькі іх памеры заставіць, а памянянць зусім месцамі.
Згодны, што назву Клуба200 трэба замяніць на СОФ. Але дадаткова трэба перанесьці і паставіць паміж імі лога БЛайф партнер.
Такім чынам будзе: АПБ- БЛпартнер-СОФ і Бёдуотч.бай (як інфармацыйная падтрымка).
Лога Соф дасылаю на е-мэйл.
Дзякуй за вялікую працу!
Harrier - 18.08.2009 - 23:17
In reply to Вельмі аператыўна ўсё by Harrier
2beldima Лога: маленькае і
2beldima
Лога: маленькае і вялікае - даслаў на е-мэйл.
beldima - 18.08.2009 - 23:20
In reply to 2beldima Лога: маленькае і by Harrier
Так ужо маю
Так ужо маю
beldima - 18.08.2009 - 23:55
In reply to Вельмі аператыўна ўсё by Harrier
Наконт выкарыстання гусей у
Наконт выкарыстання гусей у палеце не зусім упэўнены што яны будуць выглядаць выразна, але калі есць другія ракурсы то можна паспрабаваць.
Памяняў месцамі http://www.ljplus.ru/img4/g/u/gupenets/Logo-ptica.jpg
Але ўсе ж лічу, што лагічна размяшчаць зверху Birdrace а ў нізе беларусь - 2009.
Harrier - 19.08.2009 - 00:05
In reply to Наконт выкарыстання гусей у by beldima
Ды не, другі варыянт выглядае
Ды не, другі варыянт выглядае найлепш. Па-першае, лагічна, што назва -пераклад (Бёдрэйс=Чэмпіянат па ...) знаходзяцца адно каля аднаго. Другое, цяпер зьверху надпіс адпаведнага памеру.
Апошні варыянт выдатна пасуе на налепку!
Калі такія гусі ў палёце патрэбныя большага памеру магу даслаць.
Пра іншыя ракурсы-здымкі магу спытаць аўтара заўтра. Трэба?
beldima - 19.08.2009 - 08:33
In reply to Ды не, другі варыянт выглядае by Harrier
Так канешне.
Так канешне.
АV (госць) - 19.08.2009 - 12:02
мне здаецца, што "абрэзаная"
beldima - 19.08.2009 - 12:55
In reply to мне здаецца, што "абрэзаная" by АV (госць)
Справа густу. Прамавугольная
Справа густу. Прамавугольная больш звяртае на сябе ўвагу, мне так здаецца.
Вось варыянты на саколках http://www.ljplus.ru/img4/g/u/gupenets/Logotip.jpg
АV (госць) - 19.08.2009 - 13:32
In reply to Справа густу. Прамавугольная by beldima
абедзве супер, другая ўсёж
Harrier - 19.08.2009 - 15:07
In reply to абедзве супер, другая ўсёж by АV (госць)
Згодны з АV - другая (правая)
Згодны з АV - другая (правая) глядзіцца лепш. Назва кампактная і ёмкая. Ўсё ж Адкрыты ... і далей па тэксту вельмі доўга, але публіцы ўсё роўна трэба было б тлумачыць што г\эта і навошта. Я за правы варыянт!
АV (госць) - 20.08.2009 - 20:04
In reply to Згодны з АV - другая (правая) by Harrier
а можа "Адкрыты" убраць, (і