Распрацуем эмблему для Birdrace 2009 разам

17.08.2009 - 01:43 | Kiolk

     Хутка верасень, а значыць і чарговы IV чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі. Адной з асаблівасцяў гэтага чэмпіяната можа стаць арыгінальная эмблема birdrace гэтага года, якая будзе рэалізавана на саколках і налепках. Каб эмблема атрымалася інфарматыўнай і якаснай, мы вырашылі, што варта папрацаваць над ёй усім разам.

     Форма працы: адзін з наведвальнікаў нашага сайта, а менавіта Дзьмітрый Гупянец, згадзіўся дапамагчы, і распрацаваў два варыянта эмблемы па агульнай канцэпцыі, што на ёй павінна быць птушка года – шэрая гусь, а таксама надпіс пра чэмпіянат. Гэта першапачатковы варыян, але ён далёка не канчатковы, калі ў вас іншае бачанне ці іншая канцэпцыя эмблемы, выкажыце сваю думку дакладна сфармуляваўшы яе, а Дзьмітрый пастараецца ажыцявіць яе.


    Каб справа ішла канструктыўна, прапануецца некалькі парад:
- Абмяркаванне эмблемы варта падзяліць на 3 этапа: 1. Выпрацоўка агульнай канцэпцыі 2. Выпрацоўка агульных увасабленняў канцэпцыі 3. Абмяркаванне дробязяў.
- Варта выказваць не толькі сваі ідэі, а такасама ацэньваць прапанаваныя варыянты, каб можна было рабіць нейкія высновы.
- Меркаванне большасці мае адно з вырашальных значэнняў, калі кансэнсуса не назіраецца, вызначацца з эмблемай будзе Дзьмітрый.
     Праца над эмблемай будзе адбывацца да 23 жніўня, пасля чаго будзе выбраны канчатковы варыянт. 
Усе абмяркаванне адбываецца ў каментарах да гэтай навіны, асабліва цікаўныя могуць звярнуцца да Дзьмітрыя праз эл.пошту gupenets@yandex.ru

#1#2 

 

Comments

АV (госць) - 17.08.2009 - 11:30

гут идея. Цвета тоже нравятся. Не уверен, что фото на майке выдержит стирку, но если этот вариант пройдет, лучше не обрезать гусику крылья, хоть они и выходят за контуры страны. Клюв у графического гуся маловатый и больше подходит пискульке. Трава и всякие подробности - лишние. На майке для чемпионата лучше бы изобразить летящую птицу (выделить надо серые панели на крыльях, характерные для серого гуся или просто сделать клин, необязательно узнавать конкретного гуся на трафарете. Шрифты смотрятся громоздко, вместо капитальных букыв лучше использовать строчные (все, включая заглавные) - читаться будет легче. Чтобы иностранцам хоть что-то было понятно предлагаю дату также написать 05-09-2009:-) Вместо с VI можно в квадрате дописать birdrally. Всё!

Harrier - 17.08.2009 - 15:57

In reply to by АV (госць)

Згодны з AV: шрыфты і сам надпіс глядзіцца заграмоздка. Левы варыянт не падыходзіць зусім - гусь не пазнавальны і арыгінальнага ў ім нічога няма.

Правы цікавейшы - гусь (або клін!) на фоне Беларусі глядзіцца арыгінальна. Але сапраўды, не трэба баяцца, што крыло або нешта іншае будзе выступаць за мапу.

VI зьверху завялікае і давіць на ўсё. Хаця яно зусім не патрэбнае. Замест яго можа быць Birdrace-Belarus-2009.  Тады і зьнізу дата не патрэбная! Акрамя гэтага, трэба дадаць невялікія эмблемы АПБ, БЛІ партнер і СОФ, можна адрасы сайтаў: птушкі.орг і бёдуотч.бай

Так што яшчэ працаваць і працаваць...

 Согласен, цифра VI  отвлекает внимание от общей концепции так сказать...

Нет изображения наблюдателей или применяемой оптики. Не за одним же серым гусем гоняться! Вообще оранжевую табличку сверху можно было бы сделать в виде бинокля о=о с надписью типа Birdrace 09 Belarus.

На фото птица в оправе контура Беларуси выглядит гораздо эффектнее... но издалека огромные крылья смотрятся, как смазанное пятно, можно было бы и уменьшить картинку, попробовть в полете.

В общем, как уже было сказано, еще работать и работать :-))

Успехов в этом нелегком деле! )))

СОФ если спонсор, то по любому надо. клуб200 без эмблемы не смотриться, его и надо заменить.

лично мне из 5 предложенных вариантов определённо больше нравится второй.

в слове "арнiталогii" очень правильно, что изменили с точками над буквой "И", т.к. последние две не понятно выглядели.

Вельмі аператыўна ўсё мяняецца, дзякуй!

Згодны, што першы варыянт (да якога дадаліся Логатыпы) пакуль што найлепшы. Але маю 2 заўвагі:

з-за таго, што гусь у вадзе, яго ніз выглядае неадпаведна абрэзаным. Можа паспрабаваць усё ж гусей у палёце (гл. фотку Гулінскага ў Навінах пра паляваньне ў Польшчы).

Другое.

Назва Бёдрэйс ў аранжавыім авале зьверху завялікая, візуальна давіць на ўсё і ніяк сэнсава не прыявзана да іншага.

Таму можа памяняць месцамі яе і Беларусь-2009 - здаецца, што будзе лепш. Толькі іх памеры заставіць, а памянянць зусім месцамі.

Згодны, што назву Клуба200 трэба замяніць на СОФ. Але дадаткова трэба перанесьці і паставіць паміж імі лога БЛайф партнер.

Такім чынам будзе: АПБ- БЛпартнер-СОФ і Бёдуотч.бай (як інфармацыйная падтрымка).

Лога Соф дасылаю на е-мэйл.

Дзякуй за вялікую працу!

 Наконт выкарыстання гусей у палеце не зусім упэўнены што яны будуць выглядаць выразна, але калі есць другія ракурсы то можна паспрабаваць.

Памяняў месцамі http://www.ljplus.ru/img4/g/u/gupenets/Logo-ptica.jpg

Але ўсе ж лічу, што лагічна размяшчаць зверху Birdrace а ў нізе беларусь - 2009.

Ды не, другі варыянт выглядае найлепш. Па-першае, лагічна, што назва -пераклад (Бёдрэйс=Чэмпіянат па ...) знаходзяцца адно каля аднаго. Другое, цяпер зьверху надпіс адпаведнага памеру.

Апошні варыянт выдатна пасуе на налепку!

Калі такія гусі ў палёце патрэбныя большага памеру магу даслаць.

Пра іншыя ракурсы-здымкі магу спытаць аўтара заўтра. Трэба?

АV (госць) - 19.08.2009 - 12:02

мне здаецца, што "абрэзаная" гусь не праблема. Можна і так. Але ўвогуле лога выглядае сільна выцянутым, цікава як яно будзе глядзецца на саколцы? Можа таму апошні варыянт, хаця і без перакладу і ёсць найлепшы? Можа людзі будуць цікавтцца, а што за бёдрэйч такі, навошта ўсё тлумачыць на саколцы?

 Справа густу. Прамавугольная больш звяртае на сябе ўвагу, мне так здаецца.

Вось варыянты на саколках http://www.ljplus.ru/img4/g/u/gupenets/Logotip.jpg

Згодны з АV - другая (правая) глядзіцца лепш. Назва кампактная і ёмкая. Ўсё ж Адкрыты ... і далей па тэксту вельмі доўга, але публіцы ўсё роўна трэба было б тлумачыць што г\эта і навошта. Я за правы варыянт!