Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чарот зімою

26 лютага 2013 г. 18.25.

Від на Ёдкаўскі Востраў Цнянскага вадасховішча. Менск.

На пярэднім плане - трысьнёг Phragmites  Тростник (бат.).

Народная назва чарот, практычна па ўсёй Беларусі.

Каментары

Александр, Вы маеце рацыю. Батанічная сістэматыка прыведзеная Вамі дакладная. Тым не меньш, больш рамантызму, лірыкі й меладызму ў народнай лексіцы. Я лічу, што назва "чаротаўка" паходзіць менавіта ад таго, што абіходная назва "тростніка" у беларусаў звычайны чарот ("Р-Б слоўнік" Масква, 1953), коратка чарот. (Пра рускую назву гаворкі ня йдзе... Мо хто падкажа, пра што йдзе гаворка ў песьні "Шумел камыш...", пра якую расьліну?..) Такім чынам, у беларусаў дзьве расліны маюць блізкія назвы - батанікі іх разьмежавалі, відаць не без падстаў. Цікава, што ёсьць іншая беларуская назва чаротаўкі, якая бярэ пачатак са старажытных часоў... Мяркую, што яе мала хто ведае.

Пакідаю подпіс  да здымка без зьмяненьняў.

Дарэчы, перш, чым прыводзіць ў сістэму найменьні птушак ("Птушкі Еўропы"), было б карысна таксама паглядзець класікаў - "Р-Б слоўнік" Масква, 1953 і шмат чаго іншага. Штосьці б й скарысталі - замест недарэчных новатвораў, якія месцамі прысутнічаюць.     

Прыкладам, як лёгка зьбіцца са шляху, зьяўлецца наш сайт. МАКРАСВЕТ - тое, што тут выстаўляецца, па-мойму, ёсьць "мікрасьвет". Як кажуць у Адэсе... Тлучэньні не патрэбныя. Ці я памыляюся?

Пры падрыхтоўцы спiса беларускiх навуковых назваў птушак Еўропы скарыстаны наступныя метадычныя і навуковыя працы:

  1.    Іваноўскі T. Номэнклятура беларускіх птушак. // Крывіч, №1(7). Коўна, 1924, с.48-59. 2.    Фядзюшын А.У. Справаздача аб экспедыцыi да вывучэньня фаўны усходняй часткi БССР улетку 1925 г. // Матэрыялы да вывуч. Флоры i фаўны Беларусi, т.2, Мн., 1928, с.78 - 102. 3.    Фядзюшын А.У. Справаздача з фаўнiстычных даследаваньняў на р.Прыпяцi i воз.Князь улетку 1926 г. // Матэрыялы да вывуч. Флоры i фаўны Беларусi, т.2, Мн., 1928, с. 103 - 117.

...

А якія класікі беларускай арніталогіі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы слоўніка 1953 г.?

----------------------------------

Наконт СветуМакра і Мікра. Назва МакраСвет мае на ўвазе тыя здымкі, для якіх выкарыстоўваецца функцыя макра на камеры ці макракольцы. МікраСвет гэта хутчэй мікраскапічныя істоты, да якіх цяжка залічыць большасць насякомых, павукападобных і іншых жывёл і расьлін, якіх здымаюць з дапамогай макрарэжыму.

Наш сайт можа быць рамантычны праз веды і адпаведнае іх выкарыстаньне для сварэньня здымкаў. Як і што называе народ, тым больш цяпер, калі не ведае (амаль) нічога з навакольнай прыроды, мала цікава. Для таго, каб мець магчымасьць нечаму навучыцца адзін ад аднаго, ў тым ліку на прыкладзе добрых здымкаў і правільнага вызначаных на іх арганізмаў і ствараўся, між іншым, сайт. 

Павярхоўнасьць па вызначэньні не можа быць глыбокай.

Harrier, сайт добры і вельмі патрэбны. Я адчуваю ў ім Вашу душу і душу іншых людзей, што задзейнчаны, і ствараюць здаровую атмасферу. Прыйміце маю падзяку.

Я штосьці цяпер ведаю і пра МАКРАСВЕТ... І ўсе ж было б добра выправіць недарэчнасьць - цяпер Вы яе адчуваеце. Знаёмы мне і мікраскапічныя істоты... Падумайце як лепей падправіць.

Спачатку была ідэя назваць катэгорыю СветМакра, але гэта не гучыць. Таму застанецца МакраСвет - спадзяюся, што цяпер і Вы разумееце, для якіх здымкаў гэтая катэгорыя ў Галерэі.

А за добрыя словы дзякуй!

 не всё так просто: есть камыш Scirpus, рогоз Typha и тростник Phragmites. У нас все называют чаротам, русские - камышом. Романтично, но неграмотно. 

aistok - 28.02.2013 - 11:51

In reply to by Ананім (госць)

Здесь совершенно не уместна народная лексика и романтизм. Представьте, если мы будем употреблять народные названия, такие как "каршун", менавіта так завуць у народе ва многіх месцах шуляка-галубятніка. Што, так і будем ўсюды пісаць, што курыцу з'еў каршун? Нядаўна у газеце "Вечерний Брест" выйшаў матэрыял пра шуляка, так на Камянеччыне сельскія жыхары завуць яго "крук". А у нас крук адразу прадстае крумкачом. Калі мы будзем ужываць такія назвы для рамантызму, ніколі нашыя людзі не даведаюцца, хто ёсць хто. Так сама і з чаротам. Не блытайце і так нічога не ведаючых і далекіх ад Прыроды!

У жыцьці ёсьць розныя сытуацыі - часам можна і батаніку прасьпяваць "шумел камыш" і не саромецца гэтага. Але ўпірацца ў тым, што няма нічога страшнага ў тым, каб называць трысьнёг чаротам таму што так больш рамантычна (на колькі % больш?:), на мой погляд няправільна. Тым больш здымак выстаўляецца ў Галерэі не ў раздзеле "рамантыка". Як кажуць, усяму сваё месца і час. Тут такім адносінам да гледачоў-карыстальнікаў дакладна не месца.

Ананім (госць) - 28.02.2013 - 17:19

In reply to by Harrier

Первый белорусский чемпионат по подманиванию уток и гусей пройдет в Минске 14-17 марта http://news.tut.by/kaleidoscope/337008.html?utm_source=mail.tut.by&utm_medium=top_resource_block&utm_campaign=news-block

В песне, скорее всего, поется о двукисточнике тростниковидном

Phalaroides arundinacea (L.) Rauschert. Он очень шуршит на ветру.

 а по ? названий на живых языках: каждый народ называл так как хотел, как видел этот вид  растения  или группу видов. Я не вижу снований для спора. На международном уровне регламентируется только латинская номенклатура таксонов. Все остальное - как договорятся в той или иной стране. Видно в Беларуси еще не договорились.

Калі 10 зацікаўленых чалавек дамовіліся, а адзін не пагаджаецца з імі без зразумелых прычын, то я б не казаў пра тое, што яшчэ не дамоввіліся. Проста нехта і не хоча дамаўляцца ці карыстацца высілкамі іншых і ранейшымі дамоўленасцямі.

 Ученые-биологи называют виды по латыни, остальное - для филологов, максимум для этноботаников. В Мире договорились -  этого достаточно для науки.

У прынцыпе, ўсё правільна. Але і без лацінскіх назваў часта зручна карыстацца (той самай назвай) і ведаць, што і іншыя ўспрымаюць яе гэтаксама як і ты. А філолагі без навукоўцаў самі не дадуць рады, бо не ведаюць віды і іншыя таксоны і не могуць правільна іх адрозніваць. А без гэтага назвы маюць невялікі сэнс, бо не маюць таго ж сэнсу ў тых самых абставінах.