Трагічнае лета для польскіх белых буслоў

 Незвычайна высокая смяротнасць птушанят белага бусла (Ciconia ciconia) адзначана сёлета ў многіх месцах Польшчы. Такога кепскага сезону гнездавання віду тут не адзначалі некалькі апошніх дзесяцігоддзяў.

Так, напрыклад, у мястэчку Kłopot (Любускае ваяводзтва, заходняя Польшча), на працягу тыдня ў 15 гнёздах буслоў з 37 птушанят засталося толькі 9 у 4 яшчэ занятых гнёздах. Кшыштоф Гайда (Krzysztof Gajda) з Музея белага бусла ў Kłopocie адзначыў, што найбольш праўдападобнымі прычынамі такой цяжкай сытуацыі віда з’яўляюцца моцныя дажджы і рэзкае пахаладанне, якое наступіла ў канцы чэрвеня. Акрамя гэтага, адмоўным чыннікам для развіцця птушанят магла стаць незвычайна позняя сёлетняя вясна і апознены прыкладна на 2 тыдні пачатак гнездавання белых буслоў. 

Падобная, трагічная для гняздуючых буслоў сытуацыя, адзначана і ў Вялікапольскім ваяводзтве. Паводле Паўла Далаты (Paweł T. Dolata), прадстаўніка Паўднёвавялікапольскай рэгіянальнай групы Агульнапольскага таварыства аховы птушак  (Południowowielkopolskiej Grupy OTOP) у Астроўскім павеце загінула 75% птушанят белага бусла. Аднак гэта яшчэ не найгоршыя паказчыкі для віду ў Польшчы – так, на тэрыторыі былога Лешненскага ваяводзтва узровень смяротнасці птушак дасягнуў нават 90%! 

Рэгіёны, дзе становішча ёсць найгоршым – гэта Вялікапольшча і Памор’е. Менавіта тут паказчыкі смяротнасці птушанят буслоў на гнёздах вышэйшыяза сярэднія звычайныя для віду (10-15%) у 4-6 разоў. Памерлыя птушаняты часта маюць параўнальна вялікія памеры і вагу па 2-3 кг. Таму бацькі не могуць іх выкінуць з гнязда. Гэта пагражае дадатковай смяротнасцю яшчэ жывым птушанятам, калі яны застаюцца на гнёздах.

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by 

Здымак белага бусла Дзьмітрыя Вінчэўскага   На гэтую тэму:

БЕЛЫ БУСЕЛ І ЛЭП, ЦІ ЁСЦЬ РАШЭННЕ?

Самы стары нямецкі белы бусел наведаў Чэхію

ВУГОРСКІ БУСЕЛ АТРЫМАЎ ГУМОВУЮ ДЗЮБУ

 

Comments

svetlana vranova - 12.07.2013 - 01:21

In reply to by Krzych (госць)

 На Беларусі для буслоў гэты год, наадварот, адносна спрыяльны. У пойме Прыпяці на маім маніторынгавым участку (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) памер вывадка даволі высокі (але не максімльны).

Зарэгістравана гняздо з 6 птушанятамі і шмат гнёздаў з 5 птушанятамі. У мінулым годзе на больш чым 200 гнёздаў была адзначана толькі 1 пара, якая мела 5 малых. 

Няўдалых пар багата, на жаль, але ў гэтакга паказчыка не максімальныя лічбы за ўвесь перыяд назіранняў з пачатку 1990-х.     

д. Боркі Жыткавіцкага раёна 05.07.2013:

 У Юры Янкевіча па выніках падлікаў буслоў у Брэсцкім і Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці такасама поспех гнездавання даволі добры. Шмат гнёздаў з 5 буслянятамі.

 6 буслянятаў на адным гнязде я сам ніколі не бачыў. 

Гэта добра, што негледзячы на познюю вясну, ў нашых буслоў сезон добры ці надта добры. Вакол Горадні таксама па 3-4 малых. Хутка выляцяць.