Незвычайна высокая смяротнасць птушанят белага бусла (Ciconia ciconia) адзначана сёлета ў многіх месцах Польшчы. Такога кепскага сезону гнездавання віду тут не адзначалі некалькі апошніх дзесяцігоддзяў.
Так, напрыклад, у мястэчку Kłopot (Любускае ваяводзтва, заходняя Польшча), на працягу тыдня ў 15 гнёздах буслоў з 37 птушанят засталося толькі 9 у 4 яшчэ занятых гнёздах. Кшыштоф Гайда (Krzysztof Gajda) з Музея белага бусла ў Kłopocie адзначыў, што найбольш праўдападобнымі прычынамі такой цяжкай сытуацыі віда з’яўляюцца моцныя дажджы і рэзкае пахаладанне, якое наступіла ў канцы чэрвеня. Акрамя гэтага, адмоўным чыннікам для развіцця птушанят магла стаць незвычайна позняя сёлетняя вясна і апознены прыкладна на 2 тыдні пачатак гнездавання белых буслоў.
Падобная, трагічная для гняздуючых буслоў сытуацыя, адзначана і ў Вялікапольскім ваяводзтве. Паводле Паўла Далаты (Paweł T. Dolata), прадстаўніка Паўднёвавялікапольскай рэгіянальнай групы Агульнапольскага таварыства аховы птушак (Południowowielkopolskiej Grupy OTOP) у Астроўскім павеце загінула 75% птушанят белага бусла. Аднак гэта яшчэ не найгоршыя паказчыкі для віду ў Польшчы – так, на тэрыторыі былога Лешненскага ваяводзтва узровень смяротнасці птушак дасягнуў нават 90%!
Рэгіёны, дзе становішча ёсць найгоршым – гэта Вялікапольшча і Памор’е. Менавіта тут паказчыкі смяротнасці птушанят буслоў на гнёздах вышэйшыяза сярэднія звычайныя для віду (10-15%) у 4-6 разоў. Памерлыя птушаняты часта маюць параўнальна вялікія памеры і вагу па 2-3 кг. Таму бацькі не могуць іх выкінуць з гнязда. Гэта пагражае дадатковай смяротнасцю яшчэ жывым птушанятам, калі яны застаюцца на гнёздах.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак белага бусла Дзьмітрыя Вінчэўскага На гэтую тэму:БЕЛЫ БУСЕЛ І ЛЭП, ЦІ ЁСЦЬ РАШЭННЕ?
Самы стары нямецкі белы бусел наведаў Чэхію
ВУГОРСКІ БУСЕЛ АТРЫМАЎ ГУМОВУЮ ДЗЮБУ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Krzych (госць) - 10.07.2013 - 22:00
Dima wszystko dobrze, tylko
Ананім (госць) - 10.07.2013 - 22:23
In reply to Dima wszystko dobrze, tylko by Krzych (госць)
Kłopot ("Bociania Wioska",
svetlana vranova - 12.07.2013 - 01:21
In reply to Dima wszystko dobrze, tylko by Krzych (госць)
Гэты год трагічны не толькі
Гэты год трагічны не толькі для польсіх бусляў. У Чэхіі таксама ёсць кашмар – большасць маладых загінула, калі ёсць маладыя на гняздах, то 1-2...
Але сяброўка з Грэцыі піша нешта зусім іншае: вельмі добры год, шмат параў гадуе пяць маладых, нават паслала здымак шасцёрых “братоў”!
Harrier - 14.07.2013 - 23:51
In reply to Dima wszystko dobrze, tylko by Krzych (госць)
2Krzych Дзякуй, паправіў.
2Krzych
Дзякуй, паправіў.
Sirena - 22.07.2013 - 07:46
In reply to 2Krzych Дзякуй, паправіў. by Harrier
На Беларусі для буслоў гэты
На Беларусі для буслоў гэты год, наадварот, адносна спрыяльны. У пойме Прыпяці на маім маніторынгавым участку (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) памер вывадка даволі высокі (але не максімльны).
Зарэгістравана гняздо з 6 птушанятамі і шмат гнёздаў з 5 птушанятамі. У мінулым годзе на больш чым 200 гнёздаў была адзначана толькі 1 пара, якая мела 5 малых.
Няўдалых пар багата, на жаль, але ў гэтакга паказчыка не максімальныя лічбы за ўвесь перыяд назіранняў з пачатку 1990-х.
д. Боркі Жыткавіцкага раёна 05.07.2013:
Sirena - 22.07.2013 - 23:10
In reply to На Беларусі для буслоў гэты by Sirena
У Юры Янкевіча па выніках
У Юры Янкевіча па выніках падлікаў буслоў у Брэсцкім і Маларыцкім раёнах Брэсцкай вобласці такасама поспех гнездавання даволі добры. Шмат гнёздаў з 5 буслянятамі.
Harrier - 22.07.2013 - 23:14
In reply to У Юры Янкевіча па выніках by Sirena
6 буслянятаў на адным гнязде
6 буслянятаў на адным гнязде я сам ніколі не бачыў.
Гэта добра, што негледзячы на познюю вясну, ў нашых буслоў сезон добры ці надта добры. Вакол Горадні таксама па 3-4 малых. Хутка выляцяць.