Цікавая незнаёмка на Ёдкаўскім Востраве.

29 ліпеня 2013 падчас наведаньня Едкаўскага Вострава Цьнянскага вадасховішча (Менск; а 20.20) неспадзявана зь берага да вады пасьпяшыла незнаёмая мне маладая птушка. Па паводзінах - гэта, як быццам, чайка. На беразе была адна, 3-5 м ад вады. Вы бачыце яе здымак на вадзе, звычайны і павялічаны. Дагэтуль такіх абрысаў птушку бачыць не даводзілася. Прывабіла й прысутнасьць жоўтага колеру на/ля дзюбе. Наступным днём занава спрабаваў адшукаць незнаёмку - беспасьпяхова. Спадзяюся на Вашы, ш. калегі, меркаваньні і тлумачэньні. Ці варта прыкладваць намаганьні для новых пошукаў?

   

Фотаздымкі

Каментары

Уладзя, дзякуй - Вашая птушка - сапраўдная загадка. 

Яна і сапраўды, выглядае як вельмі цёмная і дзіўна афарбаваная чайка! Што гэта можа быць - яшчэ сказаць не магу - прагартаў усіх чаек і на нечым спыніцца пакуль цяжка. Я нават думаў пра паморнікаў, але дзюба без кручка, прамая. Ды і птушка чорна-шэрая, а паморнікаў дакладна такіх нямашака, хаця яны маюць вельмі цёмную афарбоўку.

Пашукаць яе, канешне, варта, але праз столькі дзён наўрацці нешта атрымаецца.

А якія яна мела памеры (з чайку-рыбачку ці большыя, напрыклад) і якія яшчэ колеры апярэння (і ног) атрымался ўбачыць калі яна спяшалася да вады?

Вітаю Вас, Harrier. Справа не ў днях. Паколькі птушка зь берага й маладая - дык дзейсьці тут можа быць сямейства. Не выпадкова зьвярнуўся на Сайт.

Ня меў магчымасьці пэўным чынам прыстасаваць фотарыштунак. Таму здымкі дальнія.

Апісаньне. Колер шэра-блакітны, прывабны. Дзюба магутная, прыплюснатая - прысутнічае вельмі выразная жоўтая афарбоўка ад галавы. Ногі не разгледзеў. Па абрысах і памерах яна нагадвае качку. Аліж падобные качкі на Ёдкаўскім востраве ня водзяцца, дый не толькі на ім. З іншага боку, яна не спрабавала ўзьляцець, каб адаліцца на большую адлегласьць. Характэрнага лопаньня крыламі, уласьцівага качкам, таксама не было.  

 Дзякуй за важныя дадатковыя дэталі. Калі ёсць іншыя здымкі, калі ласка, далучыце да назірання ці ў каментары. Калі не атрымаецца, дашліце на мой мэйл. Будзем разгадваць!

 Дадайце любыя - гэта можа вельмі дапамагчы ў вызначэньні! Пажадана, каб птушка на іх займала хаця б 50 % памеру здымка. Якасць здымкаў не важная.

 Сябар-бёрдэр з Польшчы напісаў, што гэта хутчэй за ўсё вельмі забруджаная чайка нейкімі сцёкамі, якія і далі такую дзіўную афарбоўку.

 Справа тут не ў чысціні вадаёма, на якім была птушка. Яна магла выбрудзіцца ў іншым месцы і прыляцець на вадасховішча. Бо такая афарбоўка, сапраўды, да ніякай чайкі не пасуе (вядомай нам, канешне).

Пачакем іншых меркаваньняў.

 Цікавая загадка. Дзюба выразна двухколерная і па ўсіх параметрах яўна чайкі. Але акрас цела нават для чорнагаловага рагатуна другога году жыцця (калі верыць вызначальнікам) падаецца вельмі дзіўным. Можа мае месца які-небудзь аптычны эффект, накшталт ценю?

Ребята, не бойтесь рассматривать и варианты экзотических чаек. Ведь как получается ( даже и Дима об этом пишет "вядомай нам, канешне..."), что рассматриіваем "наших". А европейские бердуотчеры рассматривают ВСЕ варианты и в этом их плюс. Я полистал определитель Galls of North America, Europe and Asia и нашел там парочку ( как минимум ) видов с такой темной окраской. Например, Larus leucophthalmus ( Белоглазая чайка ) и L. hemprichii ( Аденская чайка). Нереален залет? Не забывайте, что это птицы. Например, и колибри в Россию залетают. И еще про игнорирование экзотов. Сам неоднократно был свидетелем, как определяют куликов: перебирают только наших, напрочь забывая смотреть и сравнивать с американскими. А их множество регистрируется в Европе, причём часто и многие ОЧЕНЬ похожи на наших. Поэтому призывааю рассматривать ВСЕ варианты МИРОВОЙ фауны, а не только тех, ктороые регистрировались в Европе.

 Алег, дзякуй!

Я таксама праглядаў і "экзатычныя" віды чаек, толькі ў вызначальніку Свенссона з сааўт. і таксама, як і ты, звярнуў увагу на L. leucophthalmus (1) і  L. hemprichii (2). Так, птушкі другога году жыцця выглядаюць паводле колераў адпаведна, пры чым калі яны б лінялі ў апошні чорнагаловы ўбор, то і чорнае апярэнне на галаве было б дарэчы. Аднак форма дзюбы 1-ай яўна іншая, а 2й хаця пасуе і колер, і форма дзюбы, аднак абедзве гэтыя чайкі маюць невялікія памеры: даўжныя цела (1) 39-43 см, (2) - 42-45 см, што яўна не адпавядае заўяленым памерам "з качку". А з вялікіх чаек з чорнай галавой застаецца толькі чорнагаловы рагатун - даўжыня цела 58-67 см.

Акрамя гэтага, варта ўлічваць глыбокія цені ад вечаровага сонца, якія і могуць даваць цёмныя плямы на грудзях і спіне. 

Ад вельмі дасведчанага фінскага калегі атрымаў дадатковы ліст, які і схіляе мяне да чорнагаловага рагатуна L. ichthyaetus  - апроч памераў птушкі  і чорнага апярэння на галаве:

My identification is not at all 100% due to poor photo quality. The size, proportion, bill and back colors would fit to 2nd cy LAR ICH and moulting is very possible at this time (black spots on head).

"Маё вызначэнне не на 100% з-за здымку пасярэдняй якасці. (Аднак) памер, прапорцыі, дзюба і колеры верху цела пасуюць да L. icthyaetus, (да таго ж) у гэты час вельмі можа быць лінька (чорныя плямы на галаве).

Заяўленыя памеры "з качку" мне нічога не гавораць. Якая качка? Крыжанка, хатняя пякінская ці качка-чырка? Згадзіцеся, яны ўсе маюць розныя памеры.  А вось калі браць іншыя апісанні  - таксама бліжэй да рагатуна.

 Калі ласка, павялічце птушку на 50% памераў здымка з шырынёй 600 пікселяў па гарызанталі і змясціце яшчэ раз новы здымак. На гэтым нічога новага не бачна, а павялічваць самастойна з яго янма як.