Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сірыйскі дзяцел і костачкі алычы

сірыйскі дзяцел

Я ўжо амаль падыйшоў да скрыжавання, на якім трэба было перайсці на другі бок шырокай вуліцы, як аднекуль збоку пачуў піканне = гукі трэвогі дзятла. Я стаў і закруціў галавой, каб убачыць і, магчыма, вызначыць яго, але на дрэвах навокал ні'то не рухаўся і троху пачакаўшы, я рушыў да пераходу далей. І тут амаль перад маім носам на высокую ліпу прыляцеў і сеў параўнальна нізка дзяцел!  Я навёў на яго фоцік і  ўбачыў, што гэта самка сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus). І не пустая, а з нечым у дзюбе. Гэтае нешта аказалася засохлым плодам алычы, які самка старалася недзе прыладзіць, каб раскалоць:

Дзіўна, што сур'ёзных удараў моцнай дзюбай, якой яна без сумневаў магла б раскалоць костачку алычы і дастаць сэрцавіну, я так і не ўбачыў, а потым за ствалом дрэва знікла і птушка, і недзе там і яе 'здабыча'. Бо расколата тая костачка не была, і ўніз не падала. Можа самка дзятла прыхавала яе ў нейкай расчыліне 'на пазней'?

А вось хуткае даследаванне ствала і некаторых галінаў ліпы пасля гэтага адбылося - можа недзе зусім побач, пад карой, чакаюць іншыя, жывыя прысмакі? Але нічога знойдзена не было, і птушка адляцела. А пад маімі нагамі на снезе засталася палавінка ад з'едзенай раней, але яўна нядаўна, іншай костачкі алычы. І яна падказала мне, чаму дзяцел не справіўся з прынесенай цяпер? Я думаю, што засохлае вакол костачкі лёгка не аддзялілася і не дала магчымасці вызначыць куды правільна ўдараць яе дзюбай, каб лёгка раскалоць. І таму птушка параўнальна хутка адмовілася ад сур'ёзных спробаў.

Гродна, 02-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Паленаваўся разабрацца з костачкай. Калі б быў галодны, то, напэўна, дабраўся б да смачнага пажыўнага семечка. Здымкі выдатныя. Добра разгледзеў сірыйскага дзятла.