Я ўжо амаль падыйшоў да скрыжавання, на якім трэба было перайсці на другі бок шырокай вуліцы, як аднекуль збоку пачуў піканне = гукі трэвогі дзятла. Я стаў і закруціў галавой, каб убачыць і, магчыма, вызначыць яго, але на дрэвах навокал ні'то не рухаўся і троху пачакаўшы, я рушыў да пераходу далей. І тут амаль перад маім носам на высокую ліпу прыляцеў і сеў параўнальна нізка дзяцел! Я навёў на яго фоцік і ўбачыў, што гэта самка сірыйскага дзятла (Dendrocopos syriacus). І не пустая, а з нечым у дзюбе. Гэтае нешта аказалася засохлым плодам алычы, які самка старалася недзе прыладзіць, каб раскалоць:
Дзіўна, што сур'ёзных удараў моцнай дзюбай, якой яна без сумневаў магла б раскалоць костачку алычы і дастаць сэрцавіну, я так і не ўбачыў, а потым за ствалом дрэва знікла і птушка, і недзе там і яе 'здабыча'. Бо расколата тая костачка не была, і ўніз не падала. Можа самка дзятла прыхавала яе ў нейкай расчыліне 'на пазней'?
А вось хуткае даследаванне ствала і некаторых галінаў ліпы пасля гэтага адбылося - можа недзе зусім побач, пад карой, чакаюць іншыя, жывыя прысмакі? Але нічога знойдзена не было, і птушка адляцела. А пад маімі нагамі на снезе засталася палавінка ад з'едзенай раней, але яўна нядаўна, іншай костачкі алычы. І яна падказала мне, чаму дзяцел не справіўся з прынесенай цяпер? Я думаю, што засохлае вакол костачкі лёгка не аддзялілася і не дала магчымасці вызначыць куды правільна ўдараць яе дзюбай, каб лёгка раскалоць. І таму птушка параўнальна хутка адмовілася ад сур'ёзных спробаў.
Гродна, 02-01-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 28.01.2024 - 10:39
Паленаваўся разабрацца з…
Паленаваўся разабрацца з костачкай. Калі б быў галодны, то, напэўна, дабраўся б да смачнага пажыўнага семечка. Здымкі выдатныя. Добра разгледзеў сірыйскага дзятла.
Harrier - 28.01.2024 - 16:41
Дзякуй! Дадаў відэа і…
Дзякуй! Дадаў відэа і вызначальную табліцу для параўнаньня з вялікім дзятлам:
pva - 28.01.2024 - 19:42
Мне кажется, что на рисунках…
Дзякуй за малюнак. Скапіяваў у папку.