Сава-бярозаўка (Surnia ulula)

Аўтары Назірання

Віталь Гуменны

Дата назірання
Месца Назірання

г.Гродна

Cёння ў горадзе бачылі саву-бярозаўку, злапалі рукамі (?) і аднеслі ў каранцін у заапарк.

Цяпер сава знаходзіцца ў вальеры заапарку, бачных пашкоджанняў няма, калі ўсё з ней будзе добра, то будзе закальцаваная і выпушчаная на волю.

Ў святле не так даўніх польскіх падзей, калі сава гэтага віду была адзначана пры ўездзе ў гарадок на захад ад Беластоку, гэтая інфармацыя не выглядае фантастычнай. Таму будзце ўважлівымі!

Каментары

 Сава-бярозаўка знаходзіцца на каранціне ў заапарку. Будзе выпушчаная - калі ўсё будзе добра -не раней наступнага тыдня.

Harrier - 04.11.2013 - 23:57

In reply to by Ананім (госць)

 04.11 яшчэ адна рэгістрацыя савы-бярозаўкі ва Ўсходняй Польшчы ў Мазавецкім ваяводзтве:

Na slupie 500m  od stacji benzynowej skraj wsi i pola.

http://www.birdwatching.pl/obserwacje/szczegoly/10234