Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Закат з кнігаўкамі ў пойме Свіслачы

 Частка кнігавак з прыкладна 700 птушак, якія сядзелі на астраўках пасярод вадасховішча, падняліся і паляцелі начаваць на паля. Таму птушкі на здымку сапраўдныя :)

Пойма р.Свіслач, Гарадзеншчына.

27-10-2013

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

 А чаму памылка? У гэты час іх ужо няма?:) Вось кнігаўкі недалёка ад в. Клепачы, Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці 25 кастрычніка гэтага года.

Выдатны здымак, Тацьцяна. Мае назіраньні грунтуюцца на прыкладзе Ігуменскага Палесься. Зь дзяцінмства ў нашых сем'ях лічылі, што кнігаўкі адлятаюць у вырай, калі пачынае цьвісьці грэчка. Ніякіх выключэньняў не прыпомню. "Квітненьне грэчкі яны прымаюць за першы сьнег", - так лічаць у нас.

Калі адлятаюць на поўдзень Вашы кнігаўкі? Ці штагод такое можна пабачыць? Відаць яны зьбіраюцца ў Вас? 

У Вас лічаць памылкова. Грэчка квітнее не пазнее жніўня, а часцей у чэрвені - ліпені. У гэты час кнігаўкі нават і не збіраюцца ў вырай. Мы іх адзначаем у верасні - кастрычніку пастаянна, яны ў гэты час - звычайныя птушкі. Канешне, частка птушак ужо цягнецца на захад, ў Еўропу ( часцей  яны там, у Паўднёвай Еўропе і зімуюць ), але значная частка трымаецца на Беларусі да канца кастрычніка. Таму пераглядзіце свае прыкметы....

Што тут пераглядаць? І верасень, а тым болей кастрычнік - нонсенс, у нас, на Пухаўшчыне. Як бачна са здымка не паўсюдна па Беларусі. Гэта і ёсьць Прырода. Што пераглядаць?

 Сёння на вадасховішчы і навокал было каля 300 кнігавак. У іншым месцы, на пожні ў ТВП "Гарадзенская Свіслач" было каля 2500 кнігавак і каля 2000 залацістых севак разам.

Кнігаўкі - як і сеўкі - ляцяць праз нас апошнімі сярод кулікоў - фактычна да снежня і маразоў. Так што грэчыха (грэчка - гэта каша ці крупа з грэчыхі) тут не пры чым.

Ладно, можете не пересматривать. Но отнеситесь хотя бы серьезно к такому бреду как " птушкі лічаць квітнеючую грачыху за снег". Не надо  считать птиц такими глупыми.

 на самой справе "асенняя" міграцыя ў кнігавак пачынаецца ў нас ужо ў канцы мая, калі першыя спробы гнездавання не атрымаліся. З квітненнем грэчыхі гэта канешне не мае ніякай сувязі, але прыкмета цікавая. Думаю, што ў цёплыя зімы яны могуць у нас і зімаваць, у Германіі і Галандзіі гэты звычайныя птушкі ўзімку. 

 З кнігаўкамі больш-менш зразумела. Ў Польшчы ж чарговыя рэгістрацыі жоўтаногага куліка (Tringa flavipes):

http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61909

http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61911

Трэба глядзець і ў нас. Тым больш цяпер кулікоў няшмат і зблытаць яго з іншымі відамі будзе цяжка.