Частка кнігавак з прыкладна 700 птушак, якія сядзелі на астраўках пасярод вадасховішча, падняліся і паляцелі начаваць на паля. Таму птушкі на здымку сапраўдныя :)
Пойма р.Свіслач, Гарадзеншчына.
27-10-2013
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Проніч - 03.11.2013 - 13:01
Тут, відаць, памылка. Гэта ня
Тут, відаць, памылка. Гэта ня кнігаўкі. Усё ж час які? - 27 кастрычніка?..
Yavorets T - 03.11.2013 - 15:35
In reply to Тут, відаць, памылка. Гэта ня by Проніч
А чаму памылка? У гэты час
А чаму памылка? У гэты час іх ужо няма?:) Вось кнігаўкі недалёка ад в. Клепачы, Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці 25 кастрычніка гэтага года.
Проніч - 03.11.2013 - 16:10
In reply to А чаму памылка? У гэты час by Yavorets T
Выдатны здымак, Тацьцяна. Мае
Выдатны здымак, Тацьцяна. Мае назіраньні грунтуюцца на прыкладзе Ігуменскага Палесься. Зь дзяцінмства ў нашых сем'ях лічылі, што кнігаўкі адлятаюць у вырай, калі пачынае цьвісьці грэчка. Ніякіх выключэньняў не прыпомню. "Квітненьне грэчкі яны прымаюць за першы сьнег", - так лічаць у нас.
Калі адлятаюць на поўдзень Вашы кнігаўкі? Ці штагод такое можна пабачыць? Відаць яны зьбіраюцца ў Вас?
aistok - 03.11.2013 - 17:12
In reply to Выдатны здымак, Тацьцяна. Мае by Проніч
У Вас лічаць памылкова.
У Вас лічаць памылкова. Грэчка квітнее не пазнее жніўня, а часцей у чэрвені - ліпені. У гэты час кнігаўкі нават і не збіраюцца ў вырай. Мы іх адзначаем у верасні - кастрычніку пастаянна, яны ў гэты час - звычайныя птушкі. Канешне, частка птушак ужо цягнецца на захад, ў Еўропу ( часцей яны там, у Паўднёвай Еўропе і зімуюць ), але значная частка трымаецца на Беларусі да канца кастрычніка. Таму пераглядзіце свае прыкметы....
Проніч - 03.11.2013 - 18:15
In reply to У Вас лічаць памылкова. by aistok
Што тут пераглядаць? І
Што тут пераглядаць? І верасень, а тым болей кастрычнік - нонсенс, у нас, на Пухаўшчыне. Як бачна са здымка не паўсюдна па Беларусі. Гэта і ёсьць Прырода. Што пераглядаць?
Harrier - 03.11.2013 - 18:24
In reply to Што тут пераглядаць? І by Проніч
Сёння на вадасховішчы і
Сёння на вадасховішчы і навокал было каля 300 кнігавак. У іншым месцы, на пожні ў ТВП "Гарадзенская Свіслач" было каля 2500 кнігавак і каля 2000 залацістых севак разам.
Кнігаўкі - як і сеўкі - ляцяць праз нас апошнімі сярод кулікоў - фактычна да снежня і маразоў. Так што грэчыха (грэчка - гэта каша ці крупа з грэчыхі) тут не пры чым.
aistok - 03.11.2013 - 18:26
In reply to Што тут пераглядаць? І by Проніч
Ладно, можете не
Ладно, можете не пересматривать. Но отнеситесь хотя бы серьезно к такому бреду как " птушкі лічаць квітнеючую грачыху за снег". Не надо считать птиц такими глупыми.
aistok - 03.11.2013 - 18:28
In reply to Ладно, можете не by aistok
А можа і праўда, не ядуць
А можа і праўда, не ядуць доўга грэчку і яна ў іх у збанах пачынае квітнець, акурат зіма наступае....
Проніч - 03.11.2013 - 18:39
In reply to А можа і праўда, не ядуць by aistok
... Каментар выдалены.
... Каментар выдалены.
Harrier - 03.11.2013 - 18:43
In reply to ... Каментар выдалены. by Проніч
Проніч, не пераходзьце на
Проніч, не пераходзьце на асабістыя абразы, інакш Вашы каментары будуць выалены цалкам або часткова.
Проніч - 03.11.2013 - 18:47
In reply to Проніч, не пераходзьце на by Harrier
Вы пачытайце, што піша
Вы пачытайце, што піша дарослы чалавек - яго ж словы.
Harrier - 03.11.2013 - 18:54
In reply to Вы пачытайце, што піша by Проніч
Ён піша агульныя рэчы, -
Ён піша агульныя рэчы, - нават калі яны мне ці Вам і не падабаюцца, а Вы пераходзіце на асабістыя абразы.
AV - 03.11.2013 - 23:48
на самой справе "асенняя"
на самой справе "асенняя" міграцыя ў кнігавак пачынаецца ў нас ужо ў канцы мая, калі першыя спробы гнездавання не атрымаліся. З квітненнем грэчыхі гэта канешне не мае ніякай сувязі, але прыкмета цікавая. Думаю, што ў цёплыя зімы яны могуць у нас і зімаваць, у Германіі і Галандзіі гэты звычайныя птушкі ўзімку.
Harrier - 04.11.2013 - 00:56
In reply to на самой справе "асенняя" by AV
З кнігаўкамі больш-менш
З кнігаўкамі больш-менш зразумела. Ў Польшчы ж чарговыя рэгістрацыі жоўтаногага куліка (Tringa flavipes):
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61909
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/61911
Трэба глядзець і ў нас. Тым больш цяпер кулікоў няшмат і зблытаць яго з іншымі відамі будзе цяжка.
ac/dc (госць) - 04.11.2013 - 10:28
In reply to З кнігаўкамі больш-менш by Harrier
вельмі падобны на цякуна,
aistok - 04.11.2013 - 16:58
In reply to вельмі падобны на цякуна, by ac/dc (госць)
Яго адзначаюць у Шлёнскім
Яго адзначаюць у Шлёнскім в-ве, з 30 кастрычніка ён там, верагодна адна і тая птушка ( гэта на поўдні ).