Год таму з’явілася шакуючая інфармацыя, а таксама здымкі і відэа пацверджанні таго, што ў невялікім іпаўночна-ўсходнім індыйскім штаце Нагалэнд (Nagaland), населеным пераважна хрысціянамі, штогод пад час міграцыі здабываюцца на ежу і продаж дзесяткі тысяч амурскіх сакалоў-шулёнкаў (Falco amurensis). На працягу сёлетніх прыкладна чатырох тыдняў актыўнай міграцыі гэтага віду праз штат падобнага варварскага абыходжання з птушкамі не адзначана.
Нават самыя асцярожныя аценкі казалі пра мінімум у 100 тысяч здабытых сакалоў у гэтым штаце ў мінулым годзе і да таго штогод. Гэты від, вельмі блізкі да нашага сокала-шулёнка, ляціць з месцаў гнездавання на Далёкім Усходзе, Кітае і Манголіі праз Нагалэнд у Паўднёвую Афрыку. Штогод птушкі пераадольваюць не менш 14 тысяч кіламетраў, каб даляцець на месцы зімоўкі і вярнуцца назад.
Фільм-дакумент з мінулага году:
Ад пачатку міграцыі ў 2013 годзе праз Нагалэнд ужо праляцела больш за 300 тысяч амурскіх шулёнкаў і пакуль не вядома пра забойствы птушак. Пазітыўныя змены былі дасягнуты дзякуючы актыўнай кампаніі супраць здабычы гэтых і іншых мігрыруючых птушак, якую развярнуў у штаце з мінулага году Індыйскі траст для дзікай прыроды Wildlife Trust of India (WTI). Былыя паляўнічыя з трох вёсак разам з моладзю патруліруюць найбольшыя вядомыя месцы адпачынку і начлегу сакалоў круглыя суткі і забяспечваюць іх бяспеку.
Арганізацыі WTI і Natural Nagas пачалі праект па ратаванню сакалоў у пачатку гэтага году дзякуючы падтрымцы CAF-India ў супрацоўніцтве з Лясным дэпартаментам штату. Былі праведзены шматлікія тлумачальныя сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, некалькіх з іх забяспечылі разнастайнай падтрымкай для стварэння і ўтрымання курыных фермаў.
Большасць – калі не ўсе – індыйскія рэлігіі не заахвочваюць ці нават забараняюць забойства і ўжыванне жывёл у ежу. Аднак хрысціянства, якое зарадзілася ў зусім іншым рэгіёне планеты, не мае падобных забаронаў і таму мясцовыя жыхары, прыкладна 90% з якіх вызнаюць пратэстанцкія плыні хрысціянства, не мелі этычных праблемаў, забіваючы сотні тысяч сакалоў штогод.
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Скрыншот з фільма ConservationIndia
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Falcon - 12.11.2013 - 00:09
Дзякую =)
Дзякую =)
Проніч - 25.11.2013 - 11:32
Ня ведаў!.. Дзякуй за
Ня ведаў!.. Дзякуй за асьвету.