Калі назіральнікі здольныя адказаць на пяць простых пытанняў, новая прылажэнне-праграма для тэлефону вызначыць для іх амаль 300 самых шырока распаўсюджаных у ЗША відаў птушак.
Прылажэнне было створана ў знакамітым асяродку Карнельскага ўніверсітэту – Лабараторыі арніталогіі – як the free app, выкарыстоўвае дадзеныя вялізарнай базы праекту грамадскай навукі eBird, якія дапамагаюць хутка звузіць пошук па даданню назвы мясцовасці і даты назірання.
“Мы назвалі наша прылажэнне “Merlin” (мае два значэнні – чараўнік і сокал-дрымлюк), таму што яно хутка і амаль магічным чынам дапамагае вызначыць птушку, якую Вы бачылі” – сказаў прадстаўнік лабараторыі Джэссі Бэры (Jessie Barry), адзін з каманды распрацоўшчыкаў праграмы разам з кампаніяй праграмістаў з Birds in the Hand. “Гэта стала магчымым толькі таму, што бёдуотчары з мноства мясцін у Паўночнай Амерыцы пастаянна - штодня – заносяць свае назіранні на eBird”.
Цяпер “Мерлін” дапаможа вызначыць 285 відаў паўночна-амерыканскіх птушак. Аднак каманда распрацоўшчыкаў паступова будзе павялічваць іх колькасць. У адрозненне ад Беларусі, дзе на сёння пачынаючыя назіральнікі могуць карыстацца он-лайн толькі вызначальнікам www.guide.florafauna.by , які таксама паступова звужае кола пошуку па меры таго, як назіральнік выбірае адказы пра выгляд і месца-сезон сустрэчы, Merlin толькі адна з тузіна новых праграм, якія дапамагаюць вызначыць птушак он-лайн. Некаторыя – такія, як WeBIRD, вызначаюць віды па голасу. Іншыя – больш распаўсюджаныя – заснаваныя на фізічных адрозненнях у будове і афарбоўцы птушак. Апошнія распрацоўкі, якія яшчэ не гатовыя для карыстання, будуць вызначаць птушку адразу па здымку.Паводле www.news.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Thomas S.Schulenberg - адзін з заснавальнікаў eBird і капітан аднайменнай каманды бёрдэраў на здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
НОВЫ МЕТАД АЦЭНКІ ПАМЕРУ ПАПУЛЯЦЫЙ ПТУШАК ПА ІХ ГАЛАСАХ
Кожны пяты амерыканец – бёдуотчар!
ВЫСОКІЯ ТЭХНАЛОГІІ ДАПАМОГУЦЬ ЗАХАВАЦЬ ПТУШАК
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Wormer - 28.01.2014 - 18:35
Засталося толькі купіть