З надыходам марозных дзянькоў прыйшла пара зімовых улікаў птушак. У Навалукомлі гэты час азначае, што трэба рухацца на уваход “халоднага” канала, дзе на палонках чакаюць шыпуны і качкі сваіх “выратавальнікаў-людзей”. Таксама вялікая колькасць вадаплаўных сканцэнтравалася на сбросах тэрмальных вод Лукомскай ГРЭС.
І вось паміж двума гэтымі кропкамі ў адлегласці 3-4 км мітусяцца птушкі ў пошуках ежы. Лебедзі амаль лятаюць за людьмі, каб толькі папрасіць кавалак булкі. Ныркі сочаць за з’яўленнем новых прамыін, каб здабыць выратавальных малюскаў.
Колькасць вадаплаўных змяняецца с цягам часу. За мінулыя 10 дзён я тройчы наведваў “сваіх”птушак. Вашай ўвазе я прадстаўляю нейкія сярэднія лічбы па зімуючым птушкам нашага возера Лукомскае на студзень 2014г.:
Лебедзь-шыпун – 64-150 асобін
Качка-крыжанка – 1000
Лысуха – 200-270
Звычайны гогаль – 700 – 1150
Вялікі савук – 80-350
Савук-луток – 6 – 30
Даўганосы савук – 2-3
Нырок-плесаўка – 1
Чубаты-нырок – 200-300
Нырок-сівак – 3
Вялікі баклан – 2
Арлан – белахвост – 2
Чайка-рагатуха – 3-4
Чайка –клыгун – 3
Шызая чайка -5-6
Чайка-рыбачка – 6-10
Звычайны зімародак – 1
Многія лічбы значна адрозніваюцца для аднаго і таго ж віду, але яны залежалі ад стану палонак і тэмпературы навакольнага асяроддзя. Не малаважным фактарам у памерах незамярзаючых участкаў адыгрывае сама электрастанцыя. У выходныя яна працуе на 1/3 сваей моцы, а у буднія на - 1/2. Адсюль і колькасць цеплай вады, якая скідваецца, а ў выніку і памеры палонак у будні на трэць большыя. На жаль нешмат відаў птушак удалося адлюстравць на фотаздымках.
Віталь Кашчэеў, фота аўтара
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 29.01.2014 - 00:59
У нас крыжанак у два разы
У нас крыжанак у два разы больш будзе. Але і паловы вашых відаў няма. Дзякуй- цікава.
Ананім (госць) - 29.01.2014 - 14:13
+10 супер, дзякуй!ав