Інфармацыя пра назіранне новага для Беларусі віда птушак "пайшла ў народ"

Менавіта сёння на сайце радыё "Рацыя" з'явілася інфармацыя пра назіранне горнага свірстуна недалёка ад Горадні.

Аднак гэта не адзіны СМІ, які зацікавілі птушкі і назіранні за імі.

Сёння я распавёў пра абставіны рэгістрацыі ды яе сэнс моладзеваму гарадзенскаму інтэрнет-радыё "Твой стыль". Абяцалі ў панядзелак зьмясціць у сваім эфіры. Да гэтага менавіта сайт www.t-styl.info напісаў пра прылёт першых пералётных птушак на Гарадзеншчыну, выкарыстоўваючы інфармацыю менавіта з нашага сайта.

Больш рэгістрацыі цікавых і розных!

Comments

Сёння я распавёў пра абставіны рэгістрацыі ды яе сэнс моладзеваму гарадзенскаму інтэрнет-радыё "Твой стыль". Абяцалі ў панядзелак зьмясціць у сваім эфіры. Да гэтага менавіта сайт www.t-styl.info напісаў пра прылёт першых пералётных птушак на Гарадзеншчыну, выкарыстоўваючы інфармацыю менавіта з нашага сайта. - Thanks for the info

harrier! как же ты мог забыть ляснога свирстуна? а ещё и краснозобый бывает.

и почему во время проведения зимних учётов птиц?

а в целом прикольно.

2Oh-Voegel

Ды я не забыўся, проста не хацеў вельмі ўскладняць. Пра тое, што пад час зімовых улікаў ды іншае ўжо аўтары прыдумалі.