 
Нашы зарэгістраваныя карыстальнікі сваімі баламі конкурсным здымкам адабралі фіналістаў фотаконкурсу за апошні зімовы месяц. Прадстаўляем найвышэй ацэненыя работы:
У намінацыі "Магія дзікіх птушак" гэта 10 фотаздымкаў:

Вераб'іны сычык (Glaucidium passerinum). Аўтар - Аляксандр Эрдман (Полацк)
Гэта ўжо другі здымак самай маленькай савы Беларусі, які трапляе ў фінал нашага фотаконкурсу. Вельмі незвычайную гісторыю яго паўстання апісаў аўтар тут:
Воробьиный сычик и его охота с лаской

Белалобыя гусі (Anser albifrons) на зімоўцы. Аўтар - Аляксандр Эрдман.

Звычайная стрынатка (Emberiza citrinella) аўтарства Аляксандра Эрдмана.

Вялікія савукі (Mergus merganser) . Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі. Гісторыю барацьбы самкі за сваяго партнёра можна паглядзець тут

Палявыя вераб'і (Passer montanus) Юрыя Янкевіча (Брэст)
Серыя з трох здымкаў шэрых варон (Corvus corone cornix) Віталія Дэрнейкі (Гродна):

з вавёркай (Sciurus vulgaris)

"на пастаменце"...

і партрэт.

Касматаногі канюх (Buteo lagopus) і сарока (Pica pica). Аўтар - Аляксандр Эрдман.

Самец берасцянкі (Fringilla coelebs) Кацярыны Ахатніцкай.
У намінацыі "Магія дзікіх жывёл" найвышэйшыя балы атрымалі чатыры здымкі:
 
 
Ласка (Mustela nivalis) ў зімовым футры. Аўтар - Аляксандр Эрдман
 
Зубр (Bison bonasus). Аўтар - Уладзімір Пенькевіч (Смілавічы)
 
 
і яго ж аўтарства дзікі (Sus scrofa).
У намінацыі "Магія МакраСвету" ў фінал трапляе адзін здымак:

"Зімовыя кветкі" Аляксандра Эрдмана.
У намінацыі "Магія краявідаў" найлепшымі прызнаныя чатыры здымкі:

"Зімовая казка" Уладзіміра Янушэвіча (Слонім)

Два здымкі Свіслачы Дзьмітрыя Вінчэўскага (Гродна) - "Апошні лёд"

і "зімовы туман".

Зіма на Альберціне. Аўтар - Віталь Дэрнейка.
Дзякуем усім удзельнікам фотаконкурсу і тым, хто не лянуецца ставіць балы конкурсным здымкам і пакідаць свае ўражанні ад іх у каментарах.Віншуем аўтараў здымкаў-фіналістаў і нагадваем, што ў другім этапе фотаконкурсу ўсе фатаграфіі, якія трапілі ў фінал, будуць яшчэ раз ацэньвацца міжнародным Журы. Па тры здымкі з кожнай з чатырох намінацый, якія атрымаюць найвышэйшыя адзнакі, будуць надрукаваныя ў насценным календары на 2015 год.
Фотаконкурс "Магія дзікай прыроды Беларусі - 2014" праводзіцца сайтам "Птушкі штодня" (Вirdwatch.by),Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ і турфірмай "ПерэгрынусКомпані" (www.peregrinus.by). Вынікі падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Палажэнне аб фатаконкурсе: ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ ФОТАКОНКУРСЕ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2014”
На гэтую тэму:
СТУДЗЕНЬСКІЯ ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ- 2014"
ВЫНІКІ ФОТАКОНКУРСУ “МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ БЕЛАРУСІ-2013 “ – ПЕРАМАГЛІ ЛЕПШЫЯ!
СТО ЛЕПШЫХ ЗДЫМКАЎ ФОТАКОНКУРСА "МАГІЯ ДЗІКАЙ ПРЫРОДЫ-2013"
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
 
     
  
   
 
 
Comments
pva - 27.03.2014 - 18:18
Уважаемый, Дмитрий.
Уважаемый, Дмитрий. Пожалуйста, исправьте Уладзімір Пенькевіч (Смалявічы), на - Уладзімір Пенькевіч (Смілавічы, Чэрвеньскі р-н, Мінская вобл.)
Harrier - 27.03.2014 - 19:24
In reply to Уважаемый, Дмитрий. by pva
Выбачайце, паправіў.
Выбачайце, паправіў.