Першая экскурсія на птушак - ўжо ў нядзелю, 15 сакавіка.

Гродзенскае абласное аддзяленьне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіраньняў за птушкамі вакол Горадні. На апошняй Радзе аддзяленьня было вырашана, што сябры АПБ і любыя жадаючыя змогуць далучацца да спецыяльна арганізаваных эксурсій, якія будуць праводзіцца КОЖНУЮ нядзелю.

 У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку “КБМ” трал. №2 і 8) да 13.00 Вы зможаце паглядзець першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля р.Нёман і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасьцей ды добра правесьці час разам з цікавымі людзьмі. Для абмежаванай колькасьці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзены біноклі і вызначальнікі “Птушкі Еўропы” на беларускай мове – замаўляйце загадзя! Апранацца на экскурсію трэба адпаведна зьменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не зашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем. Па ўсіх пытаньнях зьвяртаецеся да Дзьмітрыя Вінчэўскага па тэл. (мтс) +375 336 887589 або на e-mail: harrier@tut.by, або да Яўгена Сліжа (вэлком) +375 447 270844 Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на гэтым сайце. Чакаем на іншых экскурсаводаў, якім будзе аказвацца тэхнічная і метадычная падтрымка. Ўражаньні ўдзельнікаў і вынікі экскурсій чытайце на гэтым сайце. Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага

Comments