Першыя дні палётаў для малодога луня.
08.06.2014, Любанскі р-н
Луговой лунь - Circus pygargus L.,1758 - Поплаўны лунь - Montagu's Harrier
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Першыя дні палётаў для малодога луня.
08.06.2014, Любанскі р-н
Луговой лунь - Circus pygargus L.,1758 - Поплаўны лунь - Montagu's Harrier
Каментары
Falcon - 10.06.2014 - 20:59
На мой взгляд, это полевой
На мой взгляд, это полевой лунь.
Harrier - 10.06.2014 - 23:10
In reply to На мой взгляд, это полевой by Falcon
Калі гэта малады лунь, то
Калі гэта малады лунь, то 100% палявы.
У маладога поплаўнага аднастайна аранжавае горла, грудзь і жывот.
Прадольныя плямкі знізу цела ёсць толькі ў маладых палявых лунёў.
Было б добра ўбачыць іншыя здымкі, каб правільна вызначыць птушку.
Apus - 10.06.2014 - 23:13
In reply to На мой взгляд, это полевой by Falcon
Falcon, 4 же "пальца", да и
Falcon, 4 же "пальца", да и низ немного другой у полевого. Вот ещё фото. А вообще там полноценная семья луговых луней вертелась, со всеми атрибутами - выпрашиванием еды, кормлением и т.п.
Harrier - 10.06.2014 - 23:26
In reply to Falcon, 4 же "пальца", да и by Apus
Віншую з выдатнымі здымкамі
Віншую з выдатнымі здымкамі маладога палявога луня! Думаю, што ў Беларусі нешмат хто ўвогуле бачыў такіх злёткаў, не тое што сфатаграфаваў!
Як я ўжо пісаў вышэй, у птушанят поплаўнага не можа быць цёмных плямак на горле = палявы.
Другое - кісць вельмі шырокая = палявы.
Тэрміны вылету - самы ранні і адзіны падобны выпадак гнездавання, вядомы мне з пр. 250 адсочаных гнёздаў, пачаўся пр. 8-9 мая (было адкалдзена першае яйка). Гэта значыць, што першае птушанё з такога гнязда выляцела не раней, чым праз 2 месяцы = 8-9 ліпеня. Збольшага ж пачатак гнездавання ў поплаўных лунёў = 20-я дні мая.
Палявыя ж луні пачынаюць гнездаваць у сярэднім на два тыдні раней. Таму нават па даце вылету гэта палявы лунь.
Было б ВЕЛЬМІ цікава даведацца больш пра месца гнездавання і спрабаваць пашукаць іншых птушанят.
Apus - 10.06.2014 - 23:47
In reply to Віншую з выдатнымі здымкамі by Harrier
Harrier, а як быць з тым, што
Harrier, а як быць з тым, што іх карміў вось гэты таварыш? Магчыма яго жонка - палявая луніха? О_о Заўтра мабыць яшчэ схаджу туды, гэта поле са збожжам каля луга.
Harrier - 11.06.2014 - 00:01
In reply to Harrier, а як быць з тым, што by Apus
Дзіўны выпадак - можа
Дзіўны выпадак - можа сапраўды гібрыд палявога з поплаўным?
Не чуў пра такое, але чаго не бывае...
Мікалай, як Вы глядзіце на тое, каб у суботу-нядзелю пад'ехаць да Вас на машыне і глянуць на гэтых птушак (і не толькі)?
Harrier - 11.06.2014 - 00:05
In reply to Дзіўны выпадак - можа by Harrier
Ну і пра радужку варта
Ну і пра радужку варта ўзгадаць:
у птушанят поплаўнага могуць быць два варыянты: шэрая з больш цёмнай зрэнкай у самцоў і цёмна-карычневая (зрэнка не будзе фактычна вылучацца) у самак.
Тут жа нешта зусім іншае. Можа павялмчыце і далучыце ў каментары вока?
Я толькі аднойчы бачыў птушанят палявога луня, але было гэта м з 10 у Галандыі, таму пра колер вачэй не памятаю.
Apus - 11.06.2014 - 00:18
In reply to Ну і пра радужку варта by Harrier
Harrier, вось вока больш
Harrier, вось вока больш дэтальна. Светла-карычневая?
Harrier - 11.06.2014 - 00:23
In reply to Harrier, вось вока больш by Apus
Так,
Так, светла-карычневае.
Вельмі цікавы выпадак!
Варта спытаць меркаванне еўрапейскіх калег.
67 (госць) - 11.06.2014 - 00:30
In reply to На мой взгляд, это полевой by Falcon
так, незвычайны паплаўны))
Falcon - 11.06.2014 - 00:33
In reply to так, незвычайны паплаўны)) by 67 (госць)
По ссылке полевой ведь. А
По ссылке полевой ведь. А оперение этой птицы в пользу полевого.
AV - 11.06.2014 - 00:38
In reply to По ссылке полевой ведь. А by Falcon
так, па спасылцы малады
так, па спасылцы малады палявы і ён зусім не падобны на любанскага. Праўда руды як поплаўны. Але тырчыць 4 махавых-пальца, а у нашага 3, як і ў самца. Самку не знялі, шкада. Але я думаю, што яна поплаўная таксама.
Harrier - 11.06.2014 - 00:41
In reply to так, па спасылцы малады by AV
Наколькі я зразумеў, па
Наколькі я зразумеў, па спасылцы малады амерыканскі палявы лунь - цяпер асобны від. А не еўрапейскі. Таму і не падобны. Але магу і памыляцца.
AV - 11.06.2014 - 00:50
In reply to По ссылке полевой ведь. А by Falcon
больш цікава дата. У маіх
больш цікава дата. У маіх балотных ёсць птушаняты ў 600г, але яны яшчэ ў пуху і выляцяць толькі праз 2 тыдні. А яны гняздуюць раней усіх. Нейкая памылка тут, ці адкрыццё)
AV - 11.06.2014 - 00:51
In reply to Наколькі я зразумеў, па by Harrier
крылы ў іх былі
крылы ў іх былі аднолькавыя))) ды і падзялілі іх хутчэй па ДНК, а не па марфалогіі
Harrier - 11.06.2014 - 01:03
In reply to крылы ў іх былі by AV
Не менш дзіўна, што махавыя
Не менш дзіўна, што махавыя другой ступені зусім цёмныя і без палосак.