Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Насустрач свету жыцця

10.06.2014 - 19:54 | Apus

Першыя дні палётаў для малодога луня.

08.06.2014, Любанскі р-н
Луговой лунь - Circus pygargus L.,1758 - Поплаўны лунь - Montagu's Harrier

Каментары

 Калі гэта малады лунь, то 100% палявы.

У маладога поплаўнага аднастайна аранжавае горла, грудзь і жывот. 

Прадольныя плямкі знізу цела ёсць толькі ў маладых палявых лунёў.

Было б добра ўбачыць іншыя здымкі, каб правільна вызначыць птушку.

 Falcon, 4 же "пальца", да и низ немного другой у полевого. Вот ещё фото. А вообще там полноценная семья луговых луней вертелась, со всеми атрибутами - выпрашиванием еды, кормлением и т.п.

 Віншую з выдатнымі здымкамі маладога палявога луня! Думаю, што ў Беларусі нешмат хто ўвогуле бачыў такіх злёткаў, не тое што сфатаграфаваў!

Як я ўжо пісаў вышэй, у птушанят поплаўнага не можа быць цёмных плямак на горле = палявы.

Другое - кісць вельмі шырокая = палявы.

Тэрміны вылету - самы ранні і адзіны падобны выпадак гнездавання, вядомы мне з пр. 250 адсочаных гнёздаў, пачаўся пр. 8-9 мая (было адкалдзена першае яйка). Гэта значыць, што першае птушанё з такога гнязда выляцела не раней, чым праз 2 месяцы = 8-9 ліпеня. Збольшага ж пачатак гнездавання ў поплаўных лунёў = 20-я дні мая. 

Палявыя ж луні пачынаюць гнездаваць у сярэднім на два тыдні раней. Таму нават па даце вылету гэта палявы лунь.

Было б ВЕЛЬМІ цікава даведацца больш пра месца гнездавання і спрабаваць пашукаць іншых птушанят.

 

Harrier, а як быць з тым, што іх карміў вось гэты таварыш?  Магчыма яго жонка - палявая луніха? О_о Заўтра мабыць яшчэ схаджу туды, гэта поле са збожжам каля луга.

 Дзіўны выпадак - можа сапраўды гібрыд палявога з поплаўным?

Не чуў пра такое, але чаго не бывае...

Мікалай, як Вы глядзіце на тое, каб у суботу-нядзелю пад'ехаць да Вас на машыне і глянуць на гэтых птушак (і не толькі)?

 Ну і пра радужку варта ўзгадаць:

у птушанят поплаўнага могуць быць два варыянты: шэрая з больш цёмнай зрэнкай у самцоў і цёмна-карычневая (зрэнка не будзе фактычна вылучацца) у самак.

Тут жа нешта зусім іншае. Можа павялмчыце і далучыце ў каментары вока?

Я толькі аднойчы бачыў птушанят палявога луня, але было гэта м з 10 у Галандыі, таму пра колер вачэй не памятаю.

 так, па спасылцы малады палявы і ён зусім не падобны на любанскага. Праўда руды як поплаўны. Але тырчыць 4 махавых-пальца, а у нашага 3, як і ў самца. Самку не знялі, шкада. Але я думаю, што яна поплаўная таксама.

 Наколькі я зразумеў, па спасылцы малады амерыканскі палявы лунь - цяпер асобны від. А не еўрапейскі. Таму і не падобны. Але магу і памыляцца.

 больш цікава дата. У маіх балотных ёсць птушаняты ў 600г, але яны яшчэ ў пуху і выляцяць толькі праз 2 тыдні. А яны гняздуюць раней усіх. Нейкая памылка тут, ці адкрыццё)