Сто балот

    Шведзкі праект “100 балот” (“100 Wetlands”) дасягнуў амаль палову свайго запланаванага выніку – аднавіць сто лясных балот і забалочаных месцаў да канца 2010 году. Шматлікія балоты па ўсёй Еўропе былі асушаныя, асабліва маштабна гэты працэс адбываўся ў мінулым стагоддзі. Ў Швецыі менш чым адна чацвёртая былых забалочаных тэрыторый захавалася ў больш-менш натуральным стане. У апошнія гады, аднак, адзначаны трэнд па аднаўленню асушаных тэрыторый.

     У апошнія дзесяцігоддзі некаторыя з былых балот пачалі ўзнаўляць, асабліва на сельскагаспадарчых землях. Аднак былыя лясныя балоты, на жаль, амаль не прыцягвалі да сябе належную ім ўвагу. Дзякуючы супольнай ініцыятыве Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF,  найбуйнейшай шведзкай лясной кампаніі Sveaskog і Фонду водна-балотных угоддзяў гэтай краіны (Swedish Wetland Fund), атрымалася падрыхтаваць праект па аднаўленню ста пашкоджаных або знішчаных меліярацыяй былых балот у лясах, якія належаць Sveaskog. Праект пачаўся ў 2008г., ён паспяхова ідзе і таму мяркуецца, што дасягне сваёй мэты ў запланаваны час.
     Першыя вынікі па ўзнаўленню былой водна-балотнай флоры і фауны, і, канешне, птушак, аказаліся вельмі шматабяцальнымі. Напрыклад, на забалочаную тэрыторыю Älgmaden у паўднёва-ўсходняй Швецыі, якая была амаль цалкам асушаная ў 1950х, а аднаўленне воднага рэжыму якой пачалося ў 2005г., ужо вярнуліся бакасы, вадзяныя пастушкі, кулікі-цякуны і малыя коўры.
    Праект “Сто балот” – адзін з самых маштабных з падобных яму. Таму яго выкананне абяцае даць моцны штуршок у бок захавання біяразнастайнасці не толькі ў Швецыі, але і ў міжнародным маштабе. 

Шведзкае балота на паштовай марцы з www.topoftheworld.nu

Падрыхтаваў паводле BirdLife Europe e-news Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Ды наўрацьці гэта экалагічная сьцежка...Хутчэй за ўсё як і ў нас - каб журавіны было па чым выносіць... Ды яшчэ марошку ды дурніцы.