Доўгачаканае перапрацаванае і дапоўненае выданне знакамітага палявога вызначальніка птушак Collins Bird Guide, by Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterström and Peter G Grant, чакаецца з друку ўжо на пры канцы лістапада.
Новае выданне таўсцейшае папярэдняга на 10%, у ім 24 новых развароты і інфармацыя пра прыкладна 40 новых відаў птушак (галоўным чынам тых, статус якіх быў падняты з падвідаў да відаў). Грунтоўна была перапрацаваная інфармацыя пра вадаплаўных птушак, буравеснікаў, коўраў, сокалападобных, журавоў, вялікіх чаек, галубоў, туркавак, соваў, свірстуноў, драздоў, падкаменак, іншых дробных вераб’іных (warblers), валасяніц, грычуноў і амерыканскія віды вераб’іных. Для гэтых груп былі папраўлены мапы і малюнкі.
Кошт вызначальніка ў цвёрдай вокладцы на брытанскім Amazon.com - £17.50.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 10.11.2009 - 01:07
На беларускія, дзесьці каля
На беларускія, дзесьці каля 82 тысячы... Не так ужо і шмат... Але не ведаю, ці амазон перасылае далей за ЕЗ, было бы добра, неяк у нас яго прадаваць...
Harrier - 10.11.2009 - 01:08
Цяпер я зразумеў, чаму
Цяпер я зразумеў, чаму Леннарт не змог купіць для нас вызначальнікі ў Швецыі - стары наклад разыйшоўся і яго больш не будзе. Выпускаюць новую вэрсію!
Так што Беркут і Луна - чакайце новыя вызначальнікі не раней зімы.
Harrier - 10.11.2009 - 01:09
In reply to Цяпер я зразумеў, чаму by Harrier
Гэта цьвёрдая вокладка такая
Гэта цьвёрдая вокладка такая дарагая. А ў мяккай, напэўна, не будзе даражэй за 30 даляраў.
Berkut - 10.11.2009 - 08:41
In reply to Гэта цьвёрдая вокладка такая by Harrier
Так значит мы выиграли и
Так значит мы выиграли и получим новое издание Collinsa???
Harrier - 10.11.2009 - 10:33
In reply to Так значит мы выиграли и by Berkut
Ну так - бо старае ўжо не
Ну так - бо старае ўжо не прадаюць:)
Berkut - 14.11.2009 - 13:58
In reply to Ну так - бо старае ўжо не by Harrier
Вот здорово!!! Будем ждать:)
Вот здорово!!! Будем ждать:)