Новае выданне самага папулярнага вызначальніка

    Доўгачаканае перапрацаванае і дапоўненае выданне знакамітага палявога вызначальніка птушак Collins Bird Guide, by Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterström and Peter G Grant, чакаецца з друку ўжо на пры канцы лістапада.
Новае выданне таўсцейшае папярэдняга на 10%, у ім 24 новых развароты і інфармацыя пра прыкладна 40 новых відаў птушак (галоўным чынам тых, статус якіх быў падняты з падвідаў да відаў). Грунтоўна была перапрацаваная інфармацыя пра вадаплаўных птушак, буравеснікаў, коўраў, сокалападобных, журавоў, вялікіх чаек, галубоў, туркавак, соваў, свірстуноў, драздоў, падкаменак, іншых дробных вераб’іных (warblers), валасяніц, грычуноў і амерыканскія віды вераб’іных. Для гэтых груп былі папраўлены мапы і малюнкі.

Кошт вызначальніка ў цвёрдай вокладцы на брытанскім Amazon.com - £17.50.
 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Цяпер я зразумеў, чаму Леннарт не змог купіць для нас вызначальнікі ў Швецыі - стары наклад разыйшоўся і яго больш не будзе. Выпускаюць новую вэрсію!

Так што Беркут і Луна - чакайце новыя вызначальнікі не раней зімы.