Дата назірання
Месца Назірання
балота Грайна, Бераставіцкі раён Гродзенскай вобласці
1 самец разам з пр. 25 свіцьвамі і іншымі качкамі.
Першая рэгістрацыя для Беларусі!
Лайфер для нас абодвух.
Качку я адразу заўважыў, праглядаючы іншых птушак у трубу з машыны. Яна вылучалася больш блеклай афарбоўкай і крэмава-белай палоскай на галаве. Аднак патрэбную для амерыканскай свіцьвы зялёную палоску праз вока атрымлівалася ўбачыць толькі зрэдку, калі качка паварочвалася патрэбным чынам і сонца падала на гэты бок. А так верхняя палова галавы выглядала больш цёмнай, а не зялёнай.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 27.03.2015 - 21:46
віншую. бачыў толькі самку ў
віншую. бачыў толькі самку ў Бельгіі. Трапіць хутчэй усяго ў Катэгорыю С, але новы від, дакладна! Шкадую не паехаў учора на Грайна)
AV - 27.03.2015 - 21:48
http://atta2.inbio.ac.cr/neop
http://atta2.inbio.ac.cr/neoportal-web/species/Anas%20americana/images
svyat08 - 27.03.2015 - 22:14
Супер! Віншую!
Супер! Віншую!
Harrier - 27.03.2015 - 22:20
In reply to Супер! Віншую! by svyat08
Дзякуй! Паехалі на казарак,
Дзякуй! Паехалі на казарак, але сярод прыкладна 2000 гусей не атрымалася выглядзець ніводнай. Але хоць амерыканская качка не падвяла - бо спачатку былі сумневы ў правільным вызначэнні з-за адлегласці і не зусім адпаведнай малюнку ў вызначальніку афарбоўкі.
Falcon - 28.03.2015 - 02:47
Віншую! Крута!
Віншую! Крута!
Natura_list - 28.03.2015 - 13:11
In reply to Віншую! Крута! by Falcon
Супер! Приятная
Супер! Приятная неожиданность. Оптика конечно, помогла
Harrier - 28.03.2015 - 13:16
In reply to Супер! Приятная by Natura_list
Дзякуй за добрыя словы і
vogelfrei - 28.03.2015 - 13:38
ждали бургомистра и
ждали бургомистра и котороткоклювых гуменников, а получилось вот что :) неожиданно и тем приятнее. поздравляю. в Европе у них есть устойчивые популяции?
Ананім (госць) - 28.03.2015 - 14:01
Интересно, как с этим видом
Harrier - 28.03.2015 - 14:11
In reply to Интересно, как с этим видом by Ананім (госць)
Дзякуй, цікавыя
Дзякуй, цікавыя пытанні.
Нідзе ў Еўропе від не размнажаецца (я незнайшоў такіх звестак у Сеціве).
Вось вельмі цікавы артыкул пра колькасць адзначаных у Еўропе птушак і іх магчымае паходжанне:
http://www.dawlishwarren.co.uk/BODW/pdfs/AmericanWigeon.pdf
Даказаны самастойныя пералёты акальцованых птушак з Пн Амерыкі ў Еўропу як мін некалькі разоў. Птушкі, якія рэгіструюцца ўвесну - а іх большасць - прынята лічыць самастойнымі мігрантамі з Амерыкі. Тых, якія адзначаюцца ў іншыя сезоны - хутчэй збеглымі з заапаркаў.
Большасць рэгістрацый для Еўропы зроблены ў Вялікабрытаніі і Ірландыі (462 да 2001), потым у Ісландыі Скандынавіі, што пацверджвала б самастойныя залёты.
Harrier - 28.03.2015 - 14:19
In reply to Дзякуй, цікавыя by Harrier
У палякаў знайшоў пакуль што
У палякаў знайшоў пакуль што 6 рэгістрацый для 2013 і 3 для 2014 году, усе адзінкавыя самцы (www.birdwatching.pl/):
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Anas americana
Ананім (госць) - 28.03.2015 - 21:14
самцы, бо самку амерыканскай
AV - 29.03.2015 - 20:01
Харрыер, другая амерыканская
Харрыер, другая амерыканская свіцьва? паглядзеў фотку ў Галерэі, падобна, што побач з самцом самка таксама амер. свіцьвы. Яны вельмі падобныя з беларускай, але галава цямнейшая і бок более рыжы. Трэба вывучыць пытанне. Спытаць больш дасведчаных калег.
Harrier - 29.03.2015 - 20:17
In reply to Харрыер, другая амерыканская by AV
Дзякуй, я таксама звярнуў
Дзякуй, я таксама звярнуў увагу што ёсць розныя самкі і думаў паглядзець-параўнаць іх. Але здымкаў параўнальна шмат, таму найперш - навіна, а потым будзем разбірацца з самкамі :) = девушкі патом.
AV - 29.03.2015 - 20:50
In reply to Дзякуй, я таксама звярнуў by Harrier
(No subject)
AV - 29.03.2015 - 20:55
In reply to (No subject) by AV
добры здымак, бо побач з
добры здымак, бо побач з самкай амерыканкі -еўрапейка. Параўнанне тут http://www.azfo.org/gallery/EUWI_article_%20BirdingVol37No2.pdf Параўнайце птушак: у амерыканкі больш рыжы бок, цёмная вобласць вакол вока, кантраст шыі з грудзьмі і яшчэ пішуць, што ў амерыканак канец крыла звычайна не даходзіць да канца хваста: крыло карацейшае, а хвост дліннейшы.