Пад час васьмігадовага прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага, ён змясціў 62 віды пад ахову Акта аб знікаючых відах (Endangered Species Act (ESA)),такім чынам у сярэднім атрымалася амаль 8 відаў штогод. І калі прыродаахоўныя арганізацыі прыводзіла ў шаленства павольнасць Буша ў той час, калі ў ЗША працягвалі знікаць многія віды раслін і жывёл, прэзідэнт Абама ў адносінах да аховы прыроды паводзіць сябе яшчэ павольней.
Пад час 10 месяцаў свайго знаходжання на працоўным месцы ў офісе прэзідэнта, Абама занёс у спіс пад ахову ESA толькі адзін від: гавайскую расліну, папуляцыя якой зменшылася да некалькіх асобін. І хаця адміністрацыя Абамы вызначыла 249 відаў – кандыдатаў для аховы, адзіны від, які трапіў пад федэральную ахову – гэта амаль нічога.
"Адтэрміноўка ў ахове гэтых 249 відаў, якая ўвесь час працягваецца – гэта правал Сакратара па ўнутраных справах Салазара (Salazar)" – сказаў Ноа Грынуальд (Noah Greenwald), дырэктар дэпартаменту знікаючых відаў з Цэнтру для біялагічнай разнастайнасці (Center for Biological Diversity). "І гэты правал робіць рызыку знікнення гэтых відаў яшчэ большай. Пасада кіраўніка аддзела па ахове прыроды і класіфікацыі застаецца вакантнай, таксама падкрэсліваючы той факт, што для адміністрацыі Абамы захаванне відаў не з’яўляецца прыярытэтам у іх дзейнасці”.
Віды са спісу кандыдатаў у Акт ESA не атрымліваюць ніякай легальнай аховы, і затрымка з іх занясеннем у Акт – якая часам трывае дзесяткі гадоў – можа прывесці да іх знікнення. На сённяшні дзень, з тэрыторыі або акваторыі ЗША зніклі 24 віды, чакаючы на легальную федэральную ахову.
Віды са спісу кандыдатаў у Акт ESA гэта, напрыклад, архідэя белы беспальцавік (які чакае на ахову ўжо 30 гадоў) і ўсходні карлікавы грамучнік (большасць месцапражывання якой забудоўваецца).
Прэзідэнт Біл Клінтан на сваёй пасадзе ў сярэднім дадаваў у Акт ESA 62 віды штогод, такім чынам ён пашырыў спіс відаў у ім да 522. Прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы паставіў свой подпіс пад аховай 231 віду (ў сярэднім 58 відаў у год). Абама і яго сакратар да ўнутраных справаў Кен Салазар маюць толькі 2 месяцы, каб хоць неяк пачаць даганяць сваіх папярэднікаў ужо ў першы год прэзідэнцтва.
"З-за таго, што знікненне відаў працягваецца ўвесь час, затрымка з аховай найбольш пагражаемых відаў жывых істот не мае апраўдання і не можа быць прынятая грамадствам.” – сказаў Грынуальд. “Акт аб знікаючых відах можа выратаваць гэтыя 249 відаў, аднак яны перш мусяць атрымаць там сваё месца”.
Дадатковым контраверсійным рашэннем адміністрацыі Абамы стала выкрэсленне з Акту ESA шэрага ваўка з Айдаха і Мантаны і арэгонскага галаўля.
Ваўкоў у Айдаха зноў можна легальна забіваць, здымак з www.sciencetrio.files.wordpress.com
Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Peregrinus - 18.11.2009 - 00:10
Harrier, мне кажется фото не
Harrier, мне кажется фото не подходящее - зачем на этом сайте личностные войны противников и защитников охоты? Тем более из-за американских вопросов!
Harrier - 18.11.2009 - 00:23
In reply to Harrier, мне кажется фото не by Peregrinus
2Peregrinus Я ніякіх
2Peregrinus Я ніякіх асабістых войнаў - асабліва гэтым артыкулам - не зьбіраюся правакаваць. Тым больш вочы паляўнічаму зафарбаваў.
І гаворка ў артыкуле не пра паляўнічых ці паляваньне, а пра адносіны Абамы да аховы прыроды ў ЗША.
А так - дзякуй за пільнасьць!
Peregrinus - 18.11.2009 - 00:29
In reply to 2Peregrinus Я ніякіх by Harrier
Harrier, спасибо за
Harrier, спасибо за откровенность, но.... ты же знаешь, что вообще мёртвые животные с этической и моральной точки зрения не есть Гут, тем более на нашем сайте!
может лучше живого Обаму, помнишь, я как то в самом начале пути сайта интересовался, чего он на нём делал???? :-)
Harrier - 18.11.2009 - 00:41
In reply to Harrier, спасибо за by Peregrinus
Peregrinus, згодны, што
Peregrinus, згодны, што мёртвыя жывёлы выглядаюць неэстэтычна. Але для гэтага можна таксама паспрабаваць хаця б не забіваць іх без жыцьцёвай неабходнасьці ...
Як ты памятаеш, як і абяцалі, калі Абама не дасьць нам грошай, прыбраць яго рэкламу з сайту:)
Грошай ён не даў, ды яшчэ паводле артыкула выявіўся не добрым кіраўніком у адносінах да амерыканскай прыроды. Таму яго здымак для ілюстрацыі выключаецца!