Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Домікі для Птушкі года - вушатай савы - будавалі ў Гродзенскім заапарку

На пачатку дзеткі з клуба АПБ "Крылаты дазор" 10-й гмназіі і гуртка юнатаў заапарку з настаўнікамі і бацькамі паслухалі прэзентацыі пра Птушку года, кампанію "Жывая вясна", і сокала-пустальгу.

Падчас свята "Вясёлы заапарк" усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у пабудове гнездавой  скрыні для Птушкі года - вушатай савы. Дошкі былі прадстаўлены Дзмітрыем Марозікам, дырэктарам ландшафтнага заказніка "Азёры". Менавіта ў заказніку будуць развешаны хпрбленыя ў выніку скрыні.

Жадаючых паўдзельнічаць было многа. "Майстры" падпісвалі свае работы і ахвотна фатаграфаваліся з домікамі.

У выніку за агульнымі намаганнямі ўдалося зрабіць некалькі гнездавых  скрыняў.

 

 

 

 

Каментары

Фоткі ўсе атрымаліся вельмі каляровыя і цікавыя. Дзякуй Таццяне Смыкоўскай за аператыўнае іх размяшчэнне, Гродзенскаму заапарку за запрашэнне нас на свята, Дзмітрыю Марозіку за піламатэрыялы, усім удзельнікам - за актыўны ўдзел і вясёлы настрой.

Каб яшчэ не такі халодны вецер, можна было б усіх соваў новымі кватэрымі ў наступным сезоне забяспечыць.

Так, у гэтым сезоне ўжо пазнавата. Свае правяраў 2 красавіка, сава ўжо сядзела на яйках, а ў парке Кобрына сава сядзела ўжо 20 сакавіка ў гняздзе грака. Але ў мяне быў выпадак, калі ў скрыні ў вушатай савы яйкі былі ў пачатку траўня.