На пачатку дзеткі з клуба АПБ "Крылаты дазор" 10-й гмназіі і гуртка юнатаў заапарку з настаўнікамі і бацькамі паслухалі прэзентацыі пра Птушку года, кампанію "Жывая вясна", і сокала-пустальгу.
Падчас свята "Вясёлы заапарк" усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у пабудове гнездавой скрыні для Птушкі года - вушатай савы. Дошкі былі прадстаўлены Дзмітрыем Марозікам, дырэктарам ландшафтнага заказніка "Азёры". Менавіта ў заказніку будуць развешаны хпрбленыя ў выніку скрыні.
Жадаючых паўдзельнічаць было многа. "Майстры" падпісвалі свае работы і ахвотна фатаграфаваліся з домікамі.
У выніку за агульнымі намаганнямі ўдалося зрабіць некалькі гнездавых скрыняў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svyat08 - 19.04.2015 - 17:22
Карысная справа і вельмі
Карысная справа і вельмі цікавая.
irynka - 19.04.2015 - 17:53
Фінальная фотка - супер!!
Фінальная фотка - супер!!
Harrier - 19.04.2015 - 18:54
In reply to Фінальная фотка - супер!! by irynka
Фоткі ўсе атрымаліся вельмі
Фоткі ўсе атрымаліся вельмі каляровыя і цікавыя. Дзякуй Таццяне Смыкоўскай за аператыўнае іх размяшчэнне, Гродзенскаму заапарку за запрашэнне нас на свята, Дзмітрыю Марозіку за піламатэрыялы, усім удзельнікам - за актыўны ўдзел і вясёлы настрой.
Каб яшчэ не такі халодны вецер, можна было б усіх соваў новымі кватэрымі ў наступным сезоне забяспечыць.
aistok - 19.04.2015 - 20:07
In reply to Фоткі ўсе атрымаліся вельмі by Harrier
Так, у гэтым сезоне ўжо
Так, у гэтым сезоне ўжо пазнавата. Свае правяраў 2 красавіка, сава ўжо сядзела на яйках, а ў парке Кобрына сава сядзела ўжо 20 сакавіка ў гняздзе грака. Але ў мяне быў выпадак, калі ў скрыні ў вушатай савы яйкі былі ў пачатку траўня.
Harrier - 19.04.2015 - 20:26
In reply to Так, у гэтым сезоне ўжо by aistok
Познія кладкі хутчэй за ўсё
Познія кладкі хутчэй за ўсё паўторныя - калі з першай нешта здарылася.
AV - 19.04.2015 - 22:41
последний снимок +10,
последний снимок +10, молодцы, дубор не только в Минске
Владимир П-н - 21.04.2015 - 22:12
In reply to Карысная справа і вельмі by svyat08
Мне, глядя на такие акции,
Мне, глядя на такие акции, хочется сказать напилим леса—поможем птицам.