Дапамажыце захаваць Белагаловага сіпа ў Ізраілі.

20.11.2009 - 17:46 | Kiolk

    Мы запрашаем вас прыняць удзел у нашых намаганнях па абароне папуляцыі белагаловага сіпа ў Ізраілі. Каб падтрымаць і захаваць птушак дадзенага віда, мы праводзім назіранні за гнёздамі ў запаведніку Gamla, што размешчаны ў цэнтры Golan Heights на поўначы Ізраіля. Дадзены раён даволі спакойны і ўдалены ад цэнтру краіны (і адпаведана ад навінаў…). У каньёнах гэтага запаведніка размешчана адна з найвялікшых і апошніх калоній белагаловага сіпа ў Ізраілі.

     Валанцёры з усіх кантынентаў удзельнічаюць у гэтым праекце. Яны дапамагаюць нам назіраць і адзначаць усе паводзіны птушак (заляццанне, спарванне, наседжванне, апярэнне і г.д.) і адсочваць неапёраных птушанят і маладых птушак, якія акальцаваны і\ці маюць радыяперадатчыкі. 
Расклад: Праект пачынаецца ў снежні гэтага года і працягнецца па чэрвень 2010. Запланаваны штодзённыя назіранні ў светлы час дня (прыкладна 8 гадзін на дзень).
Прапанаваныя тэрміны: Валанцёры будуць працаваць 6 дзён на тыдзень (уключая выходныя) і адпаведна 1 дзень выходны. На два выходных запар спатрэбіцца спецыяльная дамова. Дарога да Ізраілья і зваротны шлях за кошт валанцёра. Мы забяспечваем размяшчэнне (у суседнім горадзе – Kazrin) і транспарт да запаведніка. 
Пажаданая кваліфікацыя: Мы будзем аддаваць перавагу валанцёрам, у якіх ёсць пэўны досвед у назіраннях за птушкамі і\ці справах па ахове прыроды, і які здольныя паўдзельнічаць у праекце самае меньшае 4 тыдня. Кандыдаты павінны валодаць асновамі ангельскай мовы, валодаць асновамі Еxcel, мець візу і поўную страхоўку.
Патрабаванні адносна назіранняў – валанцёр павінен: Быць у добрым фізічным стане, бо да кропак назіранен прыдзецца дабірацца пешшу, павінен быць згодны працаваць у экстрымальных умовах - надзвычай холадна зімой, вельмі спякотна летам. Цярпялівы і згодны праводзіць занчны час адзін на схіле. Надзвычай матываваным, прысвечаным і адказным.
За большай інфармацыяй калі ласка пішыце і тэлефануйце:
Тэл. Gamla Nature Reserve: ++(972)-4-6822282
Fax: ++(972)-4-6822285
E-mail: yaelch@npa.org. il 
st.gamla@npa. org.il
Паводле WestPalBirds@yahoogroups.com пераклаў Яўген Сліж.
Здымак з  www.wikipedia.org 

 

Comments

Здаецца, ў Ізраіль і візы беларусам не трэба...

Але тое, што ў ніх там людзі з усіх кантынентаў працуюць, верыцца з цяжкасьцю - як жа Антарктыда?..:)

Цікава, што пішуць пра месца, што яно далёка ад цэнтру - значыць імавернасьць тэрактаў маленькая?

Вось так і жывуць ужо больш 60 гадоў, усё з арабамі змагаюцца...