Мы запрашаем вас прыняць удзел у нашых намаганнях па абароне папуляцыі белагаловага сіпа ў Ізраілі. Каб падтрымаць і захаваць птушак дадзенага віда, мы праводзім назіранні за гнёздамі ў запаведніку Gamla, што размешчаны ў цэнтры Golan Heights на поўначы Ізраіля. Дадзены раён даволі спакойны і ўдалены ад цэнтру краіны (і адпаведана ад навінаў…). У каньёнах гэтага запаведніка размешчана адна з найвялікшых і апошніх калоній белагаловага сіпа ў Ізраілі.
Валанцёры з усіх кантынентаў удзельнічаюць у гэтым праекце. Яны дапамагаюць нам назіраць і адзначаць усе паводзіны птушак (заляццанне, спарванне, наседжванне, апярэнне і г.д.) і адсочваць неапёраных птушанят і маладых птушак, якія акальцаваны і\ці маюць радыяперадатчыкі.
Расклад: Праект пачынаецца ў снежні гэтага года і працягнецца па чэрвень 2010. Запланаваны штодзённыя назіранні ў светлы час дня (прыкладна 8 гадзін на дзень).
Прапанаваныя тэрміны: Валанцёры будуць працаваць 6 дзён на тыдзень (уключая выходныя) і адпаведна 1 дзень выходны. На два выходных запар спатрэбіцца спецыяльная дамова. Дарога да Ізраілья і зваротны шлях за кошт валанцёра. Мы забяспечваем размяшчэнне (у суседнім горадзе – Kazrin) і транспарт да запаведніка.
Пажаданая кваліфікацыя: Мы будзем аддаваць перавагу валанцёрам, у якіх ёсць пэўны досвед у назіраннях за птушкамі і\ці справах па ахове прыроды, і які здольныя паўдзельнічаць у праекце самае меньшае 4 тыдня. Кандыдаты павінны валодаць асновамі ангельскай мовы, валодаць асновамі Еxcel, мець візу і поўную страхоўку.
Патрабаванні адносна назіранняў – валанцёр павінен: Быць у добрым фізічным стане, бо да кропак назіранен прыдзецца дабірацца пешшу, павінен быць згодны працаваць у экстрымальных умовах - надзвычай холадна зімой, вельмі спякотна летам. Цярпялівы і згодны праводзіць занчны час адзін на схіле. Надзвычай матываваным, прысвечаным і адказным.
За большай інфармацыяй калі ласка пішыце і тэлефануйце:
Тэл. Gamla Nature Reserve: ++(972)-4-6822282
Fax: ++(972)-4-6822285
E-mail: yaelch@npa.org. il
st.gamla@npa. org.il
Паводле WestPalBirds@yahoogroups.com пераклаў Яўген Сліж.
Здымак з www.wikipedia.org
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 21.11.2009 - 10:03
Я даведваўся, што самалёт у
Я даведваўся, што самалёт у два бакі абыдзецца дзесці каля 600 у.а.
Harrier - 21.11.2009 - 23:24
In reply to Я даведваўся, што самалёт у by Kiolk
Здаецца, ў Ізраіль і візы
Здаецца, ў Ізраіль і візы беларусам не трэба...
Але тое, што ў ніх там людзі з усіх кантынентаў працуюць, верыцца з цяжкасьцю - як жа Антарктыда?..:)
Kiolk - 21.11.2009 - 23:50
In reply to Здаецца, ў Ізраіль і візы by Harrier
..Л.дзі якія туды ездзяць,
..Л.дзі якія туды ездзяць, кажуцьшто трэба ў пасольстве ў Менску рабіць, 17 Еўрае здаецца....
Harrier - 22.11.2009 - 00:02
In reply to ..Л.дзі якія туды ездзяць, by Kiolk
Цікава, што пішуць пра месца,
Цікава, што пішуць пра месца, што яно далёка ад цэнтру - значыць імавернасьць тэрактаў маленькая?
Вось так і жывуць ужо больш 60 гадоў, усё з арабамі змагаюцца...
Feather - 24.11.2009 - 13:31
Ааа, спамеры атакуют!
Ааа, спамеры атакуют!