Афрыканскую птушку знайшлі каля вёскі Задуброў'е Віцебскага р-на. Першымі птушку заўважылі супрацоўнікі мясцовага СПК, яны і прытулілі яе на некалькі дзён. Сёння птушка была дастаўлена ў Віцебскі заапарк. Стан птушкі ацэньваецца як нармальны.
Афрыканскі марабу (Leptoptilos crumeniferus) буйная птушка з сямейства буслоў. У вышыню дасягае да 150 см і вагой да 9 кг, з размахам крылаў да 3,2 м. Адметнай рысай з'яўляецца вялікая і магутная дзюба. Распаўсюджана ў Афрыцы паўднёвей Сахары. Пераважна сустракаецца ў біятопах дзе шмат капытных. Асноўнай ежай марабу з'яўляецца падаль, якую ён выглядае, як і грыфы, лунаючы над зямлёй. Гняздуюць марабу калоніямі на дрэвах ці скалах.
Якім чынам незвычайны госць аказаўся ў зімовай Беларусі, застаецца загадкай. Найбольш імавернай версіяй уяўляецца, што ён збег ад некага нядбайнага амтара прыроды.
Сюжэт пра незвычайную знаходку на БТ.
Здымак марабу з Вікіпедыі
Навіну падрыхтаваў Яўген Сліж
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 14.12.2009 - 22:46
Даеш новы від для
Даеш новы від для Беларусі....)))
Цікава, як адрэагуе БАФК, калі які-небудзь супрацоўнік СПК падасць назіранне марабу на камісію...
Harrier - 14.12.2009 - 23:22
In reply to Даеш новы від для by Kiolk
Ды ёсьць такая катэгорыя -
Ды ёсьць такая катэгорыя - від, збеглы з аматарскай гадоўлі ці заапаркаў. Там можа быць і марабу, і нават азіяцкі слон. Але новым відам для фауны Беларусі яны такім чынам не стануць:)
AV - 15.12.2009 - 01:12
бедные, кроме Москвы ні
бедные, кроме Москвы ні одного зоопарка вспомніть не смоглі, а Прібалтіка рядом, даже в Гродно былі марабу. Молодая птіца похоже, неагрессівная. І не боятся, лапают ее, как долбанул бы клювом! Грифы в Африке возле падали ждут марабу, т.к только он своим мощным клювом может пробить кожу. Повезлро птичке, -27 она бы не пережила.
АV (госць) - 16.12.2009 - 23:53
вот о марабу, сбежавших в
Kiolk - 16.12.2009 - 23:57
In reply to вот о марабу, сбежавших в by АV (госць)
Севастопаль... Штосьці
Севастопаль... Штосьці далекавата.... І не ў тым накірунку....
А можа гэта піяр ход віцебскага зааапарка...? Толькі з гэтага сюжэта я даведаўся, што такі існуе....
АV (госць) - 17.12.2009 - 11:53
In reply to Севастопаль... Штосьці by Kiolk
не зразумеў, як не ўтым
Harrier - 18.12.2009 - 12:09
In reply to не зразумеў, як не ўтым by АV (госць)
Ого, як у яго компас зьбіўся
Ого, як у яго компас зьбіўся - замест Афрыкі з Ялты на поўнач ірвануў...