Панядзелкавы марафон

24.03.2009 - 15:38 | Kiolk

    У нядзелю выдалася адносна добрае надвор’е і мы вырашылі працягнуць начныя ўлікі соў. Як і папярэднія разы, мы працягнулі даследванне  тэрыторыі заказніка “Азёры”.

    На адной з кропак, на голас самца вушастай савы адгукнулася самка, таксама і касматаногі сыч, які падляцеў даволі блізка да нас і працягваў яшчэ доўга крычаць.

На наступнай кропцы на голас вераб’інага сыча адгукнулася сава з даволі гучным голасам падобным да вушастай савы. На прайграванне ж вушастай савы адгукнулася вушатка здалёк з супрацьлеглага боку. Пасля ж прайгравання пугача, адгукнулася тая ж сава, што адгукалася і на вараб’інага сыча. На наступнай кропцы, 800 м ад папярэдняй, на голас пугача, зноўку адгукнулася тая ж сава і ў тым жа месцы. Ці гэта пугач ці бясстрашная вушастая сава? Мы зрабілі некалькі запісаў гэтай савы і спрабуем іх прааналізаваць.

     Як заўсёды спяшаліся на станцыю, і ўжо на падыходзе  пабачылі, як адыходзіць апошні цягнік. Вось дык пашанцавала. Нічога не заставалася, як ісці пешшу да Гродна (30 км), дамоў дабрацца атрымалася толькі а 5 раніцы, але гэта падарожжа атрымалася зусім не сумным. Паміж Рыбніцай і Багушоўкай пачулі без стэмуляцыі касматаногага сыча. Пасля вёскі Каменная Русота, калі ўжо пайшлі сельска-гаспадарчыя палеткі, адбылася цікавая сустрэча: непадалёку ад могілак, сярод поля на ўзвышшы, дзе стаіць каменная капліца пачуўся дзіўны крык, не сказаць што “душараздзиртельный”, але нейкі дзіўны. Трохі паслухашы гэты крык, мне прышла думка, што гэта можа быць сіпуха (Tyto alba), ды і голас даволі падобны. Алтэрнатыўная тэорыя “сакавіцкія каты”, выглядала не зусім рэальнай, што рабіць катам на могілках далёка ад вёскі? Падыйшоўшы бліжэй, мы некалькі разоў прайгралі голас сіпухі, але на жаль ніхто не адгукнуўся. Таму адназначна сказаць нельга, трэба дадаткова паназіраць за гэтым месцам.

 

Каментары

Цікава, цікава! Чаму б і не сіпуха? Але каменнай капліцы там няма - на павароце на Русоту на могілках ёсьць драўляная, якую мясцовыя старыя адбудавалі гадоў 5 таму. А ў высечаных заросьніках (падрабязьней глядзі маё апошняя назіраньне http://newmediaworld.info/bird/naziranni/120) там рэгулярна гнездавала вушастая сава.

Ну і вёскі там не так далёка, як падалося ўначы: да Русоты з кілометр, і да першых дамоў ды хутара Чашчаўлян не больш будзе. Так што маглі быць і катЫ...

Капліца яўна мела каменны падмурак, таму і каменнай часткова яе можна назваць...

А каты, а 2 ночы на адлегласці 1 км ад вёскі, калі ідзе мокры снег і моцны вецер, выглядаюць не надта пераканаўча...

Можна дадаць тэорыю "прывіда"...

Галасоў тых не чуў, таму сіпуха-катЫ-прывід меркаваць не магу. Але казаць што кіламетр ад бліжэйшага жыльля кот не прабяжыць, ды яшчэ ў сакавіку, я б не стаў...

На сатэлітарным здымку могілкі прыгожа зарослыя, але ўжо гады 2 гэта не так - кавалак алеі ад могілак напоўніцу сьпілены, на саміх могілках дрэвы падрадзілі... Шкада, што нават у такіх месцах адбываецца дэградацыя бітопаў...

 Дзякуй за інфармацыю, было бы цікава на гэтых выходных туды з'ездзіць і паглядзец выплюйкі, а бліжэй да вечару і прайграць голас...

Магчыма ёсць жаданне далучыцца...?

Ды і машыну шукаць не прыйшлося б..)))

 ...штосьці не знайшоў такой вёскі ў ваколіцах Квасоўк ((і, ці можна было больш канкрэтна пазначыць месца...

Ведаю ў гэтым раёне фермы ёсць у вёсцы Агароднікі...

На машыне і я згодны соваў паслухаць...:)

Сёньня ехалі з Бераставіцы і ў Луцкаўлянах (?) калегі сказалі, што ў мінулым годзе АП прывезьлі адтуль птушанё сіпухі. Можна яму патэлефанаваць і ўдакладніць вёску і месца. Тады варта было б і туды зазірнуць.

Прыемна, што і гарадзенцы "пераключыліся" на соў. Гэта вельмі цікавая і інтрыгуючая група птушак. Яшчэ пачніце вешаць скрыні гнездавыя і я буду часцей прыязжаць у госці.))))))

 Добра было бы праверыць гэты месцы, таму падкажыце тэлефончык...

Дарэчы, заўтра на змярканні планую падысці да капліцы і паслухаць сіпуху, ну калі не атрымаецца яе, дык хоць  вушасціка...

Дарэчы, падкажыце, дзе вы ў прошлым годзе бачылі балотную саву....

Балотная была з правага боку дарогі паміж фермай Забалаць і вёскай Забалаць як ісьці на Русоту ад Маслабазы. Там і сёлета вялікія палеткі шматгадовых траў, таму можа дзе ўжо сядзіць на гняздзе...

Значит, путь таков: едем через Квасовку, поворачиваем на Огродники, проезжаем до молочно-товарной фермы - МТФ - (слева от дороги) и зекрно-сушильного комплекса (напротив МТФ). За ними будет Т-образный перекрёсток - на нём налево и едем до большой сушилки и комбикормового завода (будут указатели). За ними дальше по дороге будет перекрёсток - на нём налево и по грунтовой дороге - на Ознобыши. При вЪезде в деревню и будет эта старая постройка. 

О моём участии пока ничего конкретно сказать не могу.