Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

 

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

Там цікава. У той момант, як ён прынес яшчарку (за сёння трэцюю?), самка карміла малых грызуном. Самец нібыта зляцеў, але ў 19:25 самка адляцела і вярнулася з (верагодна) той самай яшчаркай, якую паклала ў кут пад камерай (і скарміла малечы ў 20:37).

Во як! Атрымліваецца, самка пачала шчыльна наседжваць усё ж з 4-га яйка.  Вельмі ўпэўнена, што самец усіх пракорміць, таму яны і аднолькавага узросту першыя 4.

  У 7:07 самка кармiла у́жо дваiх птушанят. Цяпер патрэбнасць у корме будзе расцi з кожным часам. Вельмi многа залежыць ад здольнасцi самца, як мы зуважылi, пакуль спрау́ляецца са сваiм абавязкам. Ну i з надвр'ем пашанцавала, павiнна быць добрым.

На следующей неделе увидим, не повлияли ли негативно ночные заморозки, которые случались на старте кладки, на яйца и будущее потомство. Если все хорошо, то в один день должны вылупиться четыре птенца - самка начала насиживание 11 числа.

Прайшлі 32 дні з моманту адкладкі першага яйка самкай сокала-пустальгі на першым гняздзе.

Калі б самка пачала наседжваць яйкі з першага, птушанят на гняздзе было б ужо 2, - на кожнае яйка трэба 29-30 дзён каб зародак развіўся ў птушанё і яно вылупілася. Але наседжванне пачалося толькі з 3 ці 4га яйка з 6, і праверыць гэта можна будзе ў бліжэйшыя дні.

Што чакае нас у бліжэйшы месяц пасля вылуплення птушанят, я падрабязна распісаў тут:

ВЫЛУПЛЕННЕ I РОСТ ПТУШАНЯТ: ПАЧЫНАЕЦЦА САМЫ ЦІКАВЫ ЭТАП ОН-ЛАЙН НАЗІРАННЯЎ НА ГНЁЗДАХ СОКАЛА-ПУСТАЛЬГІ

А сёння яшчэ усе птушаняты ў яйках)

яйкі

птушкі

Увогуле шэрыя палёўкі (Microtus spp.), -  найбольш масавая здабыча не толькі пустальгі ў добрыя сезоны, але і многіх іншых пярнатых і не толькі драпежнікаў і найпрасцей яны вызначаюцца да віда па зубах - і гэта не жарт.

Усяго ў нас вядомы наступныя віды: звычайная, сярэднееўрапейская, цёмная M. agrestis, палёўка-эканомка  M. oeconomus, кустарнікавая ці  падземная М. subterraneus.

Аднак ёсць віды-двайнікі, якія адрозніваюцца (для нас) толькі па колькасці храмасом у клетках: гэта самыя шматлікая і шырокараспаўсюджаная звычайная палёўка (M. arvalis) і сярэднееўрапейская (M. rossiameridionalis).

Аднак, напрыклад, палёўкі-эканомкі могуць быць значна большымі за іншыя віды і на здымку хутчэй за ўсё яе рэшткі і трымае самец.

Здаецца, самец з другога гнязда - разгільдзяй. Самка, падобна, сядзела ўжо на яйках. У 19:40 самец прынес палёўку, самка яе ўхапіла і зляцела, а самец пакрычаў... і таксама паляцеў сабе. А падмяняць хто будзе, галубы?

Напэўна ў самым пачатку інкубацыі ў гэтым няма вялікага сэнсу. Галоўнае каб пазней дапамагаў, калі гэта будзе больш важна)